Обзоры музыкального оборудования и инструментов
Размещение рекламы на сайте muzby.net
Музыкальные новости Афиша Обзоры концертов Фоторепортажи Рецензии Интервью

Музыкальные новости / Камоцкі пераходзіць да боса-новы (1 октября 2008)

Алесь Камоцкі8 кастрычніка ў малой залі КЗ «Мінск» Алесь Камоцкі зайграе вялікі канцэрт з праграмай са свайго сёлетняга альбома «З бацькоўскай кружэлкі». Таксама вядомы беларускі бард парадуе слухачоў лепшымі старымі песьнямі і зусім новымі творамі.

Альбом «З бацькоўскай кружэлкі» складаецца зь перакладзеных на беларускую мову папулярных песень савецкіх часоў. Сярод іх славутыя «Старый клён», «Чёрный ворон», «Одинокая гармонь» ды іншыя. Пра посьпех працы сьведчыць хаця б тое, што першы канцэрт з гэтай праграмай, які адбыўся ў чэрвені, сабраў аншляг, нягледзячы на дарагія квіткі ў 30 000 рублёў.

«Я хачу каб гэтым разам праграму пабачылі тыя, хто па не патрапіў на мінулы канцэрт, у тым ліку з-за дарагіх квіткоў. Таму гэтым разам яны больш танныя», – кажа сьпявак.

Між тым за гэтыя некалькі месяцаў зьявіліся і зусім нечаканыя вынікі посьпеху альбома «З бацькоўскай кружэлкі».

«Перш за ўсё пасьля выхаду гэтага дыску неяк актывызавалася мая малая радзіма – быў шэраг прыемных тэлефанаваньняў з Барысава ад старых сяброў, якіх я даўно ня чуў і ня бачыў, – прызнаецца Камоцкі. – Неяк усіх накрыла настальгічнай хваляй гэтага дыску. Некаторыя нават кажуць, што пасля яго праслухоўваньня цяжка прыгадаць арыгінальныя тэксты гэтых песень. Можа трохі хлусяць, але мне прыемна».

Між тым у другім аддзяленьні канцэрту Камоцкі будзе пераважна сьпяваць зусім новы матэрыял з будучага альбома, які будзе большай часткай складацца зь песень ў стылістыцы боса-нова.

«Боса-нова мне вельмі пасуе ня толькі з музычнага боку, але і па сваёй ідэалёгіі. Гэта песьні пра нейкае незразумелае каханьне», – кажа Алесь. Дарэчы, на сайце Experty.by альбом «З бацькоўскай кружэлкі» трапіў у топ-10 лепшых беларускіх дыскаў па выніках першай паловы 2008 году.

Таксама ў другім аддзяленьні прагучыць некалькі песень са старых альбомаў. Алесь Камоцкі прапануе слухачам пакідаць замовы ў сваім блогу.

8 кастрычніка ў малой залі КЗ «Мінск» Алесь Камоцкі з праграмай «З бацькоўскай кружэлкі». Пачатак – 19:00. Квіткі: 15-30 тыс. Даведкі: (029) 626-90-49, (029) 253-25-04.

Метки -
Источник - ТГ
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Информация

Комментировать статьи на нашем сайте возможно только в течении 150 дней со дня публикации.
• Реклама
Размещение рекламы на сайте muzby.net
• Афиша

6 января в клубе «Граффити» состоится Trip-hop/Lounge вечеринка с участием частого гостя клуба, диджея и автора электронной музыки Diamos Roll‘а и, пожалуй, главным представителем белорусского трип-хопа, группой B_Side.

17 января состоится церемония награждения ZorkiText 2011

• Опрос
Новый вид сайта. Как?
Отлично
Хорошо
Плохо

• Личный кабинет
Фоторепортаж Прямо с места событий

Назад в Союз или новое по старому...
Сеть облетели картинки стилизации современных альбомов под винил советского времени. Мы тоже не будем отставать и представим вашему вниманию эту коллекцию (а вдруг кто её ещё так и не видел?). Смотрите и улыбайтесь, ведь смех продлевает жизнь!

Рецензии Читать не перечитать

Портал Jazz.ru издал толстый, но совершенно не академичный двухтомник – такой же, как и «музыка толстых», которую он взялся описать.

Реклама Интересные предложения
Мировые новости Самое свежее