Обзоры музыкального оборудования и инструментов
Размещение рекламы на сайте muzby.net
Музыкальные новости Афиша Обзоры концертов Фоторепортажи Рецензии Интервью

Музыкальные новости / Vinsent прарваўся на экраны (1 октября 2009)

Vinsent

Vinsent прэзэнтаваў свой дэбютны кліп на песьню «Працягваю жыць». Кліп прымае ўдзел у гіт-парадзе на 8 канале. Таксама жыхары Менску могуць бачыць гэтае відэа на плазьменных экранах, што месьцяцца ў мэтро. Разам зь відэа на «Працягваю жыць» Vinsent вырашыў выкласьці на сваёй афіцыйнай старонцы і свой альбом «Пачатак», дагэтуль выдадзены на CD. Хаця сам выканаўца не да канца падзяляе практыку выкладаньня рэлізаў у сеціва.

Vinsent апавядае, што відэа на яго песьню здымалі цягам месяца. Імкненьне было зрабіць ролік, як мага больш дынамічным: «Там было многа сцэнаў, шмат здымачных пляцовак. Відэа здымалі ўласнымі сіламі. Улічваючы нашыя магчымасьці, вынік можна лічыць станоўчым». Музыкант зьбіраецца працягнуць справу відэаўвасабленьня сваіх твораў. У задумках — кліп на песьню «Восеньскі вальс», які мае быць «яшчэ больш якасным».

Разам зь відэа на «Працягваю жыць» Vinsent вырашыў выкласьці на сваёй афіцыйнай старонцы www.vinsent.org і свой альбом «Пачатак», дагэтуль выдадзены на CD. «Ведаю, што шмат людзей не маглі набыць ліцэнзійны дыск праз тое, што знаходзяцца ў іншых краінах, — кажа выканаўца. — Ды і ў беларускіх рэгіёнах дрэнна разьвітая сетка дыстрыбуцыі дыскаў, і шмат якіх беларускіх рэлізаў там пры ўсім жаданьні не знайсьці». Пры гэтым ён не да канца падзяляе практыку выкладаньня рэлізаў у сеціва: «Лічу, што альбом усё ж такі павінен быць і на традыцыйных CD-носьбітах. Нашмат прыемней адчуваць і бачыць сваю працу на ўласныя вочы ў выглядзе дыску. Да таго ж, многіх слухачоў не задавальняе mp3-якасьць».

Нягледзячы на тое, што канцэрты беларускамоўных рэпэраў даволі рэдкая зьява, Vinsent досыць актыўна канцэртуе: «Апошнім часам я выступаю ўсё больш на закрытых пляцоўках, не для шырокага кола гледачоў. Запрашаюць у начныя клюбы. І я бачу, што цікавасьць да беларускамоўнага рэпу толькі ўзрастае. Я намагаюся разьвіваць культуру хіп-хопу ў нашай краіне». Пры канцы гэтага году выканаўца мае даць некалькі канцэртаў у рэгіёнах краіны ды ўзяць удзел у вялікім рэп-канцэрце.

Паглядзець кліп «Працягваю жыць» і спампаваць альбом «Пачатак» можна на афіцыйным сайце выканаўцы www.vinsent.org


Метки -
Источник - ТГ
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Информация

Комментировать статьи на нашем сайте возможно только в течении 150 дней со дня публикации.
• Реклама
Размещение рекламы на сайте muzby.net
• Афиша

6 января в клубе «Граффити» состоится Trip-hop/Lounge вечеринка с участием частого гостя клуба, диджея и автора электронной музыки Diamos Roll‘а и, пожалуй, главным представителем белорусского трип-хопа, группой B_Side.

17 января состоится церемония награждения ZorkiText 2011

• Опрос
Новый вид сайта. Как?
Отлично
Хорошо
Плохо

• Личный кабинет
Фоторепортаж Прямо с места событий

Назад в Союз или новое по старому...
Сеть облетели картинки стилизации современных альбомов под винил советского времени. Мы тоже не будем отставать и представим вашему вниманию эту коллекцию (а вдруг кто её ещё так и не видел?). Смотрите и улыбайтесь, ведь смех продлевает жизнь!

Рецензии Читать не перечитать

Портал Jazz.ru издал толстый, но совершенно не академичный двухтомник – такой же, как и «музыка толстых», которую он взялся описать.

Реклама Интересные предложения
Мировые новости Самое свежее