Обзоры музыкального оборудования и инструментов
Размещение рекламы на сайте muzby.net
Музыкальные новости Афиша Обзоры концертов Фоторепортажи Рецензии Интервью

Музыкальные новости / 5 лістапада - ЭТНА-ФЭСТ «АД НЕБА НА ПАЎМЕТРЫ 2009» (5 октября 2009)

alt

Прадзюсарскі цэнтр Kombine Music , Канцэртная арганізацыя Арт-Флай , Аддзел культуры адміністрацыі Завадскога раёна прадстауляюць

Этна-фэст «Ад Неба на Паўметры 2009» абагульніць розные пласты сучаснай беларускай народнай музыкі, прадэманструе гледачу як маладыя, так і ўжо сталыя музычныя калектывы, стане адным з найвялікшых музычных падзей года ў нашай краіне. Мэта фэсту – папулярызацыя беларускіх музычных традыцый, падтрымка маладых калектываў і выканаўцаў, якія працуюць ў жанры народнай музыкі.

Назва фестывалю нагадвае пра тое, што удалечыні ад горада, у глухіх вёсках, дзе неба здаецца нашмат бліжэй, дзе яшчэ жывыя традыцыі старадаўняй народнай песеннай культуры, чалавек максімальна асазнае адзінства з Сусветам. Там, сам насам з прыродай, чаловек адчувае спакой і гармонію існавання, пазнае сваю сутнасць, бачыць прыгажосць і веліч навакольнага свету. Гэта гармонія адлюстроўваецца ў народных песнях, якія спявалі нашыя продкі, у музычных традыцыях, адраджаць і папулярызаваць якія прызваны фэст «Ад Неба на Паўметры».

На працягу пяці гадзін фэсту на сцэне з’явяцца наступныя калектывы і выканаўцы:

Дзіцячы фальклерны ансамбль Святкі

Ансамбль народнай музыкі і песні Мінскія Музыкі

Алег Хаменка (лідэр знакамітага этна-гурта Палац, які на фестывале выступіць сольна)

Guda (аутэнтычныя беларускія народныя спевы)

Rokash (электрычны неафольк-рок, які пабудаваны на сінтэзе мяккіх фолькавых мелодый, лірычнага жаночага вакалу і жорсткай хард-рокавай рытм секцыі)

Unia (модерн-фольк-рок; выступы гэтага гурту адзначаны яркім шоў і моцнай энегретыкай)

Hoha-band (этна-рок-гурт, які стварыла Маша Лагодзіч, - голас знакамітага этна-дуэта Яр, разам за трымя іншымі музыкамі)

Akana-NHS (этна-джаз; гэта тры прыгожыя дзяўчыны, сярод якіх рок-князеўна Руся (экс-Indiga), і тры джазавых музыкі, граючых на кларнеце, саксафоне і перкусіі)

Гаротніца (праект, які заснаваў Андрусь Такінданг, - лідэр гурта Рэха. Гаротніца спалучае элементы ска, джазу і этнікі, с жаночым вакалам і добрым пачуццем гумару)

Energy (электрычна-альтернатыўны праект, які спалучае цяжкія кампазіцыі накшталт Prodigy з традыційнымі беларускімі спевамі)

Dzivasil (атмасферны этна-эмбіент з выкарыстаннем народных інструментаў)

Нагуаль (стылевы напрамак гэтага легендарнага гурта, які шмат канцертуе за мяжой, крытыкі называюць псіха-фолк; песні выконваюцца на невядомай мове ў саправаджэнні цімбалаў, гітары і пяркусіі)

Князь Мышкін (культавы гурт інтуітыўнай імправізацыі пад кіраўніцтвам Леаніда Нарушэвіча пакажа адмысловую этна-праграму «Ў кожны дом»)

Вядучыя фэсту: Павал Гарадзецкі і Дзяніс Тарасенка (гурт Разбітае сэрца пацана).

Адмыслова для фэсту будуць створаныя ўнікальныя дэкарацыі ў стылі фолк-мадэрн. Падчас фэсту ў фае мінуе выстава народных рамёстваў. Маладыя майстры не толькі пакажуць свае творы, але і прапануюць гледачам паўдзельнічаць у іх стварэнні. У фае будзе працаваць кафэ, дзе змогуць адпачыць гледачы.

Чакаецца, што этна-фестываль «Ад Неба на Паўметры 2009» выклікае зацікаўленасць самых розных слаёў насельніцтва Беларусі, стане штогадовым святам для аматараў беларускай народнай музыкі.

Генеральны партнер фэсту: ААА Белзнешэканомбанк.


Метки -
Источник - duckling
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Информация

Комментировать статьи на нашем сайте возможно только в течении 150 дней со дня публикации.
• Реклама
Размещение рекламы на сайте muzby.net
• Афиша

6 января в клубе «Граффити» состоится Trip-hop/Lounge вечеринка с участием частого гостя клуба, диджея и автора электронной музыки Diamos Roll‘а и, пожалуй, главным представителем белорусского трип-хопа, группой B_Side.

17 января состоится церемония награждения ZorkiText 2011

• Опрос
Новый вид сайта. Как?
Отлично
Хорошо
Плохо

• Личный кабинет
Фоторепортаж Прямо с места событий

Назад в Союз или новое по старому...
Сеть облетели картинки стилизации современных альбомов под винил советского времени. Мы тоже не будем отставать и представим вашему вниманию эту коллекцию (а вдруг кто её ещё так и не видел?). Смотрите и улыбайтесь, ведь смех продлевает жизнь!

Рецензии Читать не перечитать

Портал Jazz.ru издал толстый, но совершенно не академичный двухтомник – такой же, как и «музыка толстых», которую он взялся описать.

Реклама Интересные предложения
Мировые новости Самое свежее