Обзоры музыкального оборудования и инструментов
Размещение рекламы на сайте muzby.net
Музыкальные новости Афиша Обзоры концертов Фоторепортажи Рецензии Интервью

Музыкальные новости / N.R.M. адзначыць 15-годдзе акустыкай (13 ноября 2009)

alt

17 снежня ў КЗ "Мінск" N.R.M. зайграе вялікі калядны акустычны канцэрт. Гэта будзе першы выступ гурта ў Мінску за апошні год. Гледачоў чакае адмысловая праграма, якая будзе складацца з хітоў N.R.M., матэрыялу супольных праектаў, калядных песень і сюрпрызаў.

Апошні год музыкі гурта былі ў стане творчых вакацый. Яны займаліся персанальнымі справамі і збіраліся толькі некалькі разоў, каб адыграць на фэстах за межамі Беларусі. Гэты канцэрт – выдатная нагода, каб пасля перапынку пабачыць Лявона Вольскага, Піта Паўлава, Юрася Ляўкова і Алезіса Дземідовіча разам. Тым больш, што якраз на гэтыя дні прыпадае 15-годдзе гурта. Святкаваць яго музыкі вырашылі неафіцыйна і ў акустыцы.

"Мне асабіста акустычныя канцэрты падабаюцца больш цёплымі адносінамі з гледачамі, хатняй атмасферай і магчымасцю суцэльнай імправізацыі, – прызнаецца Лявон Вольскі. – Мы граем песні і нешта распавядаем, адказваем на пытанні і жартуем. Часам выконваем нават нейкія абсурдныя творы, якія за межамі акустыкі наогул не існуюць".

17 снежня ў КЗ "Мінск" гурт N.R.M. з праграмай "Вялікі акустычны калядны канцэрт".
Пачатак – 19.00.
Квіткі ад 20 да 45 тыс.
Даведка і замова квіткоў: Velcom 655 55 96, МТС 655 55 96, гарадскі 280 15 10, а таксама праз сайт www.soundline.by.
Уладальнікі першых 100 квіткоў, замоўленых праз сайт, атрымліваюць у падарунак рарытэтны CD.

Метки -
Источник - Xlam
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Информация

Комментировать статьи на нашем сайте возможно только в течении 150 дней со дня публикации.
• Реклама
Размещение рекламы на сайте muzby.net
• Читаемое
    • Афиша

    6 января в клубе «Граффити» состоится Trip-hop/Lounge вечеринка с участием частого гостя клуба, диджея и автора электронной музыки Diamos Roll‘а и, пожалуй, главным представителем белорусского трип-хопа, группой B_Side.

    17 января состоится церемония награждения ZorkiText 2011

    • Опрос
    Новый вид сайта. Как?
    Отлично
    Хорошо
    Плохо

    • Личный кабинет
    Фоторепортаж Прямо с места событий

    Назад в Союз или новое по старому...
    Сеть облетели картинки стилизации современных альбомов под винил советского времени. Мы тоже не будем отставать и представим вашему вниманию эту коллекцию (а вдруг кто её ещё так и не видел?). Смотрите и улыбайтесь, ведь смех продлевает жизнь!

    Рецензии Читать не перечитать

    Портал Jazz.ru издал толстый, но совершенно не академичный двухтомник – такой же, как и «музыка толстых», которую он взялся описать.

    Реклама Интересные предложения
    Мировые новости Самое свежее