Обзоры музыкального оборудования и инструментов
Размещение рекламы на сайте muzby.net
Музыкальные новости Афиша Обзоры концертов Фоторепортажи Рецензии Интервью

Музыкальные новости / Год дзесяцігодзьдзяў (13 ноября 2009)


Год дзесяцігодзьдзяў


За «Сьцяной» і «Старым Ольсам» сёлета 10-годзьдзе сваёй дзейнасьці спраўляюць яшчэ тры гурты — этна-трыё «Троіца», :B:N:, «J:морс». Кожная з гэтых камандаў рыхтуе вялікія канцэрты ў Менску з мноствам сюрпрызаў. Іван Кірчук гасьцей зваць ня будзе, Алесь Лютыч наадварот у юбілейны вечар пашырыць склад сваёй каманды, а Ўладзімер Пугач рыхтуе цэлы спэктакль.

Этна-трыё «Троіца» сваё 10-годзьдзе адзначыць у канцэртнай залі «Мінск» 15 лістапада. Праграма будзе звацца паводле кнігі падарожных нататак Івана Кірчука, якая нядаўна пабачыла сьвет — «Аўтабаны і мэнэстрэлі». На самой справе «Троіцы» сёлета 13 гадоў, але Кірчук тлумачыць, што адлік вядзе з 1999 году, калі сабраўся цяперашні склад каманды, а да назвы дадаліся два словы — «этна-трыё». Пра ранейшы пэрыяд музыкант згадваць ня хоча: «Гэта, як пра старую жонку гаварыць». Адпаведна і музыкантаў першага складу — Зьмітра Лук’янчыка і Віталя Шкілёнка на юбілей гурта не запросяць. 15 лістапада этна-трыё «Троіца» зайграе вялікую сольную праграму зь песень розных часоў. Юбілей справяць без запрошаных гасьцей. «Нам самім на сцэне будзе цесна, праз тую колькасьць інструмэнтаў, што на ёй будуць», — кажа Іван Кірчук.

А вось гурт :B:N: мяркуе, што дзе цесна, там пацешна. «У некалькіх песьнях мы пашырым свой склад да пяці чалавек», — кажа лідэр гурта Алесь Лютыч. На сваё 10-годзьдзе 20 лістапада ў R-Club музыкі запрасілі мноства гасьцей — на сцэну выйдуць IQ48, Kalmary, Krok, Vinsent, Аляксандар Кульлінковіч, Алег Хаменка. У сьвяточным канцэрце гурт Алеся зайграе ўсе свае лепшыя песьні і прэзэнтуе колькі новых твораў. Таксама абяцаюцца конкурсы з прызамі для знаўцаў беларускай музыкі.

Гурт «J:морс» сваё 10-годзьдзе вырашыў справіць у тэатры імя Янкі Купалы 8 сьнежня. На гэтай сцэне музыкі абяюцаюць зладзіць «Сэанс з выкрыцьцём» — так завецца іх юбілейная праграма, што будзе складацца як зь вядомых песень, так і з тых, што мала калі выконваліся на публіцы. Да ўсяго, да кожнай песьні музыкі рыхтуюць новую аранжыроўку. Уладзімер Пугач называе будучае шоў «канцэртам-спэктаклем». У ім, дарэчы, будзе зайдзейнічана нямала іншых вядомых выканаўцаў, але пакуль імёны трымаюцца ў сакрэце.

Метки -
Источник - ТГ
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Похожие статьи:
  • Год дзесяцігодзьдзяў
  • Информация

    Комментировать статьи на нашем сайте возможно только в течении 150 дней со дня публикации.
    • Реклама
    Размещение рекламы на сайте muzby.net
    • Читаемое
      • Афиша

      6 января в клубе «Граффити» состоится Trip-hop/Lounge вечеринка с участием частого гостя клуба, диджея и автора электронной музыки Diamos Roll‘а и, пожалуй, главным представителем белорусского трип-хопа, группой B_Side.

      17 января состоится церемония награждения ZorkiText 2011

      • Опрос
      Новый вид сайта. Как?
      Отлично
      Хорошо
      Плохо

      • Личный кабинет
      Фоторепортаж Прямо с места событий

      Назад в Союз или новое по старому...
      Сеть облетели картинки стилизации современных альбомов под винил советского времени. Мы тоже не будем отставать и представим вашему вниманию эту коллекцию (а вдруг кто её ещё так и не видел?). Смотрите и улыбайтесь, ведь смех продлевает жизнь!

      Рецензии Читать не перечитать

      Портал Jazz.ru издал толстый, но совершенно не академичный двухтомник – такой же, как и «музыка толстых», которую он взялся описать.

      Реклама Интересные предложения
      Мировые новости Самое свежее