Обзоры музыкального оборудования и инструментов
Размещение рекламы на сайте muzby.net
Музыкальные новости Афиша Обзоры концертов Фоторепортажи Рецензии Интервью

Музыкальные новости / «Наша альтэрнатыва» новага рок-сэзону (12 января 2010)

alt

Пабычыла сьвет складанка самых сьвежых трэкаў ад беларускамоўных альтэрнатыўных гуртоў. Сярод удзельнікаў кампіляцыі — мэйнстрым беларускага цяжкага року: гурты Partyzone, Sciana, SOK, «Голая Манашка», «Глюкі», ZM99 (экс-«Зьмяя»), Unia, Tarpach ды іншыя.

Рэліз «Нашай альтэрнатывы» плянаваўся яшчэ ў верасьні, але дыск пабачыў сьвет толькі цяпер. Сьпіс трэкаў складанкі «Наша альтэрнатыва», падрыхтаванай «Фан-клюбам беларускай музыкі», зьмяшчае дваццатку самых актуальных песень новага музычнага сэзону. Гэта ўжо другі дыск выдадзены «Фан-клюбам». Першы — «Фэстывальны рух Беларусі» быў прысьвечаны гісторыі музычных фэстаў. На новым дыску прадстаўленыя кампазыцыі гуртоў з усёй Беларусі, а таксама Беласточчыны. «Наша альтэрнатыва» прэзэнтуе аматарам беларускай рок-музыкі некалькі новых імёнаў: два віцебскія гурты – Jenowa і LaBo, мэталкор-каманду intra muros зь Берасьця, ню-мэтал ад маладзечанцаў Ann Core, а таксама менскі рок-бэнд Lavatrina, які складаецца з былых музыкаў сталічных гуртоў «Мутнаевока» і «Крок».

Шэраг гуртоў бяруць удзел у складанцы з трэкамі альбо зь нядаўна выдазеных альбомаў, як Nevma, Zatoczka, Sciana, альбо з кружэлак, рэліз якіх адбудзецца ў хуткім часе («Голая Манашка» з альбома «АлілуйА», Partyzone і рэліз «Падаць і ўзьлятаць»).

Беларускамоўны рок зь Беласточчыны прадставілі вядомыя па выступах на штогадовым фэстывалі «Басовішча» гурты 5set5 і RIMA. Апошнія — са сьвежавыдадзенага альбома «Kalevala».

«Фан-клюб» падрыхтаваў грунтоўны інфармацыйны буклет-укладыш, які ўтрымлівае зьвесткі пра гісторыю, склад, стыль, дыскаграфію і апошнія навіны прадстаўленых на кампіляцыі гуртоў.

Складанка «Наша альтэрнатыва» распаўсюджваецца бясплатна на кампакт-дысках. Таксама неўзабаве ўсе трэкі ў mp3-фармаце будуць выкладзеныя для вольнага запампоўваньня на сайце «БМАgroup».


Метки -
Источник - Тузін Гітоў
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Информация

Комментировать статьи на нашем сайте возможно только в течении 150 дней со дня публикации.
• Реклама
Размещение рекламы на сайте muzby.net
• Читаемое
    • Афиша

    6 января в клубе «Граффити» состоится Trip-hop/Lounge вечеринка с участием частого гостя клуба, диджея и автора электронной музыки Diamos Roll‘а и, пожалуй, главным представителем белорусского трип-хопа, группой B_Side.

    17 января состоится церемония награждения ZorkiText 2011

    • Опрос
    Новый вид сайта. Как?
    Отлично
    Хорошо
    Плохо

    • Личный кабинет
    Фоторепортаж Прямо с места событий

    Назад в Союз или новое по старому...
    Сеть облетели картинки стилизации современных альбомов под винил советского времени. Мы тоже не будем отставать и представим вашему вниманию эту коллекцию (а вдруг кто её ещё так и не видел?). Смотрите и улыбайтесь, ведь смех продлевает жизнь!

    Рецензии Читать не перечитать

    Портал Jazz.ru издал толстый, но совершенно не академичный двухтомник – такой же, как и «музыка толстых», которую он взялся описать.

    Реклама Интересные предложения
    Мировые новости Самое свежее