Обзоры музыкального оборудования и инструментов
Размещение рекламы на сайте muzby.net
Музыкальные новости Афиша Обзоры концертов Фоторепортажи Рецензии Интервью

Музыкальные новости / 26 студзеня - канцэптуальная імпрэза «Мышкін у паэтах» (12 января 2010)

Увага - авангард! Чарговы акт інтуітыўнае імправізацыі ад группы Князь Мышкін адбудзецца 26 студзеня 2010 году ў менскім клюбе «Лісіная нара». Як заўсёды, музыка будзе нараджацца натуральна й сакрамэнтальна, тут і зараз, праз намаганьне душы й узаемаабмен з гледачом. Музыка вельмі асабістая, праўдзівая й, што ня малаважна, 19-гадовае вытрымкі! Адвольная імправізацыя й спантаннае кампазытарства – зараз гэта вельмі актуальныя сродкі выказваньня, якія могуць зьмяніць уяўленьні пра навакольле. Прычым, у лепшы бок. 

Гэтым разам Л.Нарушэвіч і кампанія будуць выкарыстоўваць разнастайныя камбінацыі духавых, пэркусійных і струнных інструмэнтаў зь перадавой паэзіяй. У вечары возьмуць удзел знаныя паэты З.Плян, Я.Пшаніны, В.Жыбуль и Джэці. З апошнімі двума будзе прэзэнтаваная асобная кампазыцыя «Ноч з днём пасярэдзіне», заснаваная на вершах і прозе малавядомых беларускіх літаратараў 20-30-ых гадоў. Вывучэньнем гэтага ўнікальнага пласта айчыннае літаратуры В.Жыбуль займаецца ўжо ня першы год. Высьвятляецца, што маладыя аўтары таго часу не адставалі па ўзроўню думкі й мэтадах ад сучасных. Але афіцыйна іх творы за рэдкім выключэньнем не выдаваліся.

Таксама варта адзначыць, што канцэрт будзе запісвацца ў аўдыё-фармаце, а потым, верагодна, зьмешчаны ў Сеціве. Такім чынам, у паважанае публікі ёсьць магчымасьць паўдзельнічаць практычна ў студыйнай сэсіі. Для кожнага гледача рыхтуецца кніга ў падарунак! 

26 студзеня, 19:00
«Лісіная нара» (вул. Каліноўскага, 32)
Уваход: 15 000


Метки -
Источник - Livesound
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Информация

Комментировать статьи на нашем сайте возможно только в течении 150 дней со дня публикации.
• Реклама
Размещение рекламы на сайте muzby.net
• Читаемое
    • Афиша

    6 января в клубе «Граффити» состоится Trip-hop/Lounge вечеринка с участием частого гостя клуба, диджея и автора электронной музыки Diamos Roll‘а и, пожалуй, главным представителем белорусского трип-хопа, группой B_Side.

    17 января состоится церемония награждения ZorkiText 2011

    • Опрос
    Новый вид сайта. Как?
    Отлично
    Хорошо
    Плохо

    • Личный кабинет
    Фоторепортаж Прямо с места событий

    Назад в Союз или новое по старому...
    Сеть облетели картинки стилизации современных альбомов под винил советского времени. Мы тоже не будем отставать и представим вашему вниманию эту коллекцию (а вдруг кто её ещё так и не видел?). Смотрите и улыбайтесь, ведь смех продлевает жизнь!

    Рецензии Читать не перечитать

    Портал Jazz.ru издал толстый, но совершенно не академичный двухтомник – такой же, как и «музыка толстых», которую он взялся описать.

    Реклама Интересные предложения
    Мировые новости Самое свежее