Авторизация ...

Имя пользователя :
Пароль :
напомнить пароль

Музбайнет » Статьи » Рецензии » «Маніфэст» — альбом-падзея

Ляпис Трубецкой - Манифест

Гурт «Ляпіс Трубяцкой» запісаў альбом-падзею, які поўніцца правакацыямі, нечаканасьцямі ды супярэчнасьцямі. Яны паказалі смачны фак усяму шоў-бізу, цалкам паклалі на фармат ды паліткарэктнасьць ды залагодзілі беларускамоўную аўдыторыю. «Маніфэст» пададзены нават не з іроніяй, а з панкаўскай злосьцю. Найлепшы прыклад таму нават не «Belarus Freedom», які напраўду можа стаць патрыятычным рок-гімнам усяе Беларусі, а песьня «Кліп», дзе «сцэнарыст» Міхалок прапаноўвае зьняць ролік пра жырафа, які сікае, скача з даху ЦУМу ды залятае ў чыноўніцкі кабінэт, дзе «Грыгорыча партрэт».

Нельга не адзначыць і эвалюцыю Міхалка беларускамоўнага. На пачатку сваёй кар’еры ён выкарыстоўваў беларускую мову, як элемэнт сьцёбу, калі зацягваў «Дзе жа ты маё, каханьне» голасам «пад Данчыка». Цяпер іншая халера — несур’ёзна сьпяваць па-беларуску Міхалок развучыўся — пэўна Зелянкоўская паўплывала:). «Зорачкі» ды «Belarus Freedom» на «Маніфэсьце» — самыя сур’ёзныя песьні.

Засталося толькі пажадаць Сяргею папаўняць свой слоўнікавы запас. Калі б яшчэ загалоўны трэк загучаў па-беларуску, яго сьмела можна было б назваць «Мы выйдзем шчыльнымі радамі» ХХІ стагодзьдзя.

«Belarus Freedom» наогул дзівіць вастрынёй, бо Міхалок пры ўсёй сваёй зубатасьці заўжды стаяў на сьцежцы паліткарэктнасьці. За выключэньнем хіба даўняга кавэру на песьню зь фільму «Прыгоды Бураціна», дзе ў прыпеве замест імя казачнага пэрсанажу прапявалася: «Лу-ка-шэн-ка!»

На «Маніфэсьце» больш нэрву, чым у якім іншым альбоме самай «прасунутай» беларускай каманды. Звыклая духавая сэкцыя засталася на месцы, але «каліфарнійскага бруду» паболела значна. Яшчэ б крыху — і музыку «Ляпіса» можна было бы назваць сумесьсю No Smoking Orchestra і Ramones.

Зрэшты застануцца задаволенымі і тыя, хто лічыць найлепшым у дыскаграфіі «Ляпісаў» альбом «Залатыя яйцы», і нават тыя, хто фанацеюць па «Ты кинула». Але песенькай «Рыбка золотая» на манер сваіх клясычных гітоў а-ля «В платье белом» Міхалок проста засьведчыў: маўляў, я так магу пісаць, проста тое ўжо малацікава. І як вынік — абразае песьню да куплету з прыпевам.

Урэшце тое, што пляваць ён хацеў на ўмоўнасьці, Міхалок пацьвердзіў і сваім рашэньнем выкласьці альбом для бясплатнага спампоўваньня ў інтэрнэт.

 

Источник - Сяргей Будкін.

Другие новости по теме:

  • Belarus Video Music Awards: «Ляпісам» тут ня месца
  • Творчы бзік Алеся Камоцкага
  • «J:морс»: альбом у жанры «песьня»
  • Tlusta Lusta прэзэнтуе дэбютны альбом
  • Новы альбом ГЕРОІ гурта IQ48 хутка ў крамах
  •  

    Ваше Имя:
    Ваш E-Mail:

    Код:
    Включите эту картинку для отображения кода безопасности
    обновить код
    Введите код:

    a

    Новости

    Здесь будет позже список заголовков новостей.