Обзоры музыкального оборудования и инструментов
Размещение рекламы на сайте muzby.net
Музыкальные новости Афиша Обзоры концертов Фоторепортажи Рецензии Интервью

Музыкальные новости / Лявон Вольскі: «Я выйшаў зь ценю, а мяне зьневажаюць» (27 января 2010)

Лявон Вольскі: «Я выйшаў зь ценю, а мяне зьневажаюць»

Лідэр N.R.M. і «Крамбамбулі» ў апошнія гады ўшчыльную заняўся навагоднімі тэлешоў. У дзень прэзэнтацыі праекту-дуплету «Такога няма нідзе» і новага тэлеспэктаклю «Аднойчы ў Барахляндыі» Лявон Вольскі даў інтэрвію ТГ і распавёў, чаму ён вырашыў ахвяраваць Морысанам і Джоплін, ці спраўдзілі яго чаканьні запрошаныя зоркі і калі ён возьмеца за напісаньне новых бескампрамісных рок-гітоў.

ТГ: Чаго няма ў праекце «Такога няма нідзе»?
— Няма найперш высокага бюджэту, якога хацелася бы. Няма арыгінальнасці. Гэта нават ня постмадэрн, гэта стылізацыя пад канкрэтныя ўзоры музыкі таго часу. Няма песень, якіх шмат каму хацелася — тыпу Doors ці Джэніс Джоплін.

ТГ: Дык праект жа прысьвечаны 60-м, чаму ахвяравалі такімі знакавымі пэрсонамі?
— Праект задумваўся, як навагодні і хацелася даць абсалютна пазытыўную лінію для сямейнага прагляду і праслухоўваньня. Таму арыентаваліся найперш на поп-стандарты пачатку 60-х.

ТГ: Ці спраўдзілі надзеі ўсе запрошаныя выканаўцы?
— Хто як, хтосьці зь іх мог бы і лепей, але глябальных расчараваньняў не было. Такія праекты робяцца гадамі, а мы зрабілі яго за два месяцы. З шэрагам выканаўцаў мы нават знаёмымі не былі дагэтуль. Хтосьці падыходзіў экстрэр’ерна, зь некаторымі мы рэалізаваліся напоўніцу ў новым праекце «Аднойчы ў Барахляндыі».

ТГ: Ці пісалі вы песьні адмыслова пад выканаўцу?
— Спачатку проста ствараліся песьні. І няхай хто-ніхто кажа пра штучнасьць, але пісаліся яны з натхненьнем. Калі песьні былі гатовыя, тады ўжо думалі каму прапанаваць. Але ня ўсе прымалі тую ці іншую кампазыцыю. Віталь Артыст вось у мяккай форме адмовіўся ад традыцыйнага рок-н-ролу «Не пасьпяваю», сказаў, што не ягоны фармат і хочацца больш рамантычнага.

ТГ: Як адчуваеце, ці могуць прыжыцца гэтыя песьні з навагодніх праектаў у вашым рэпэртуары ды ў рэпэртуары тых жа выканаўцаў?
— У выканаўцаў наўрад ці. Чужародна будзе гучаць у «Палаца» ці ў «Клёндайку» песьня пры рыкшу. А з «Крамбамбуляй» мы на розных карпаратывах выконваем ужо «Такога няма нідзе». Ідзе вельмі добра.

ТГ: Ці плянуеце зрабіць лягічны працяг «Такога няма нідзе» ды зьдзейсьніць вандроўку ў 70-я, 80-я?
— Не, пакуль нічога такога не задумваецца. Затое ў красавіку зробім вечарыну ў стылі 60-х, дзе зайграем усе гэтыя песьні і нешта з The Beatles, Rolling Stones, Боба Дылана.

ТГ: Апошні навагодні праект «Аднойчы ў Барахляндыі» вы вырашылі зрабіць толькі ў выглядзе DVD. Чаму?
— «Аднойчы ў Барахляндыі» можна назваць тэлевізійным спэктаклем, які рабіўся для навагодняга этэру тэлеканалу «Белсат». І песьні пісаліся адмыслова для яго пэрсанажаў для Караля, Нячысьцікаў ды іншых дзеючых асобаў. Там усяго сем твораў. На самастойны музычны дыск гэта папросту ня цягне.

ТГ: А што вы можаце сказаць тым, хто чакае ад вас не стылізацыяў і песень для карпаратываў, а ўласных бескампрамісных рокавых гітоў?
— Працуем, працуем над гэтым (сьмяецца). Гэтыя праекты — не асноўны кірунак маёй дзейнасьці. Так склалася, што выйшлі адначасова два навагоднія праекты. Лічу, што такога ад мяне ніхто не чакаў, але цяпер шмат хто ўпарта зьневажае. Мне гэта прыемна, бо я выйшаў зь ценю і напаткаў піяр. Няхай і адмоўны, але піяр.


Метки -
Источник - Тузін Гітоў
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Информация

Комментировать статьи на нашем сайте возможно только в течении 150 дней со дня публикации.
• Реклама
Размещение рекламы на сайте muzby.net
• Афиша

6 января в клубе «Граффити» состоится Trip-hop/Lounge вечеринка с участием частого гостя клуба, диджея и автора электронной музыки Diamos Roll‘а и, пожалуй, главным представителем белорусского трип-хопа, группой B_Side.

17 января состоится церемония награждения ZorkiText 2011

• Опрос
Новый вид сайта. Как?
Отлично
Хорошо
Плохо

• Личный кабинет
Фоторепортаж Прямо с места событий

Назад в Союз или новое по старому...
Сеть облетели картинки стилизации современных альбомов под винил советского времени. Мы тоже не будем отставать и представим вашему вниманию эту коллекцию (а вдруг кто её ещё так и не видел?). Смотрите и улыбайтесь, ведь смех продлевает жизнь!

Рецензии Читать не перечитать

Портал Jazz.ru издал толстый, но совершенно не академичный двухтомник – такой же, как и «музыка толстых», которую он взялся описать.

Реклама Интересные предложения
Мировые новости Самое свежее