Обзоры музыкального оборудования и инструментов
Размещение рекламы на сайте muzby.net
Музыкальные новости Афиша Обзоры концертов Фоторепортажи Рецензии Интервью

Музыкальные новости / Беларус трапіў у тузін лепшых ды-джэяў сьвету (5 октября 2008)

DJ 33

Кампазытар рэп-гурта «Подвальные рифмы» DJ 33 даўно ўжо не зьдзіўляе мясцовую тусоўку сваімі дасягненьнямі ў сфэры турнтэйбл-культуры (майстэрства выкарыстаньня прайгравальнікаў плытак у якасьці самастойных музычных інструмэнтаў). З 2006 году Валера зьяўляецца сталым перможцам усемагчымых беларускіх спаборніцтваў і фэстаў па ды-джэінгу. Таму яго сёлетняя перамога на адборачным чэмпіянаце беларускага DMC асабліва не ўскалыхнула тусоўку. Хаця адзін той факт, што ў сфэры хіп-хопу краіна ўпершыню будзе прэзэнтаваная на сусьветным узроўні, мусіў зьвярнуць увагу аматараў гарадзкіх субкультураў на жнівеньскі чэмпіянат у Менску, калі ў даволі напружанай барацьбе DJ 33 атрымаў паездку ў Лёндан на сусьветны чэмпіянат DMC World DJ Championship.

DMC World DJ Championship — гэта мерапрыемства сусьветнага маштабу з
больш чым дваццацігадовай гісторыяй, якое штогод праводзіцца ў велізарным лёнданскім клюбе Indigo2. Сёлета для ўдзелу ў чэмпіянаце былі адабраныя прадстаўнікі 31 краіны, але празь візавыя і іншыя праблемы да месца здолелі дабрацца 28 ды-джэяў, сярод недаехаўшых — нашыя суседзі ўкраінцы.

У першы дзень Валер няўдала стартануў у індывідуальных батлах Supremacy (спаборніцтвы адзін на адзін па сыстэме выбываньня), у першым жа раўндзе прайграўшы прадстаўніку Ізраілю. Але на наступны дзень у сола-выступах на званьне чэмпіёна сьвету віцебскі ды-джэй нечакана прабіўся ў фінал з дванаццаці выканаўцаў, заняўшы ўрэшце адзінадцатае месца і выклікаў нямалае зьдзіўленьне гуру сусветнага ды-джэйства, што сядзелі на судзейскай трыбуне. Спадзяемся, атрыманы досьвед пойдзе на карысьць ды-джэй-герою Беларусі і прынясе яшчэ нямала перамог.


Метки -
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Информация

Комментировать статьи на нашем сайте возможно только в течении 150 дней со дня публикации.
• Реклама
Размещение рекламы на сайте muzby.net
• Читаемое
    • Афиша

    6 января в клубе «Граффити» состоится Trip-hop/Lounge вечеринка с участием частого гостя клуба, диджея и автора электронной музыки Diamos Roll‘а и, пожалуй, главным представителем белорусского трип-хопа, группой B_Side.

    17 января состоится церемония награждения ZorkiText 2011

    • Опрос
    Новый вид сайта. Как?
    Отлично
    Хорошо
    Плохо

    • Личный кабинет
    Фоторепортаж Прямо с места событий

    Назад в Союз или новое по старому...
    Сеть облетели картинки стилизации современных альбомов под винил советского времени. Мы тоже не будем отставать и представим вашему вниманию эту коллекцию (а вдруг кто её ещё так и не видел?). Смотрите и улыбайтесь, ведь смех продлевает жизнь!

    Рецензии Читать не перечитать

    Портал Jazz.ru издал толстый, но совершенно не академичный двухтомник – такой же, как и «музыка толстых», которую он взялся описать.

    Реклама Интересные предложения
    Мировые новости Самое свежее