Обзоры музыкального оборудования и инструментов
Размещение рекламы на сайте muzby.net
Музыкальные новости Афиша Обзоры концертов Фоторепортажи Рецензии Интервью

Музыкальные новости / Фестываль "Сіні перац", 2 лютага, "Лісіная нара" (31 января 2010)

Фестываль "Сіні перац", 2 лютага, "Лісіная нара"

Фэст “Сіні перац” нагадвае пра сябе праз некалькі гадоў маўчання. Лідэр гурта “Князь Мышкін” Лявон Нарушэвіч ізноў вырашыў сабраць музыкаў усіх масцяў, якіх яднае авантурызм, філантропія й арыгінальны светапогляд.
Варта нагадаць, што першы фэст з такой назвай адбыўся ў 1993 г. ў кінатэатры “Авангард”. Потым гэтае нефармальнае свята “альтэрнатывы” ладзілася на сталічных пляцоўках строга штогод. Сярод удзельнікаў адзначыліся Этна-трыё “Тройца”, Зьміцер Вайцюшкевіч, Аляксандар Памідораў, “Плато”, “Нагуаль”, Pete Paff, Яўген Канавалаў, Сяргей Пукст, Jizel’s Electra, авангардысты з Расеі й Украіны ды шматлікія іншыя. То бок, у межах фэсту можна было пабачыць каго заўгодна: панкаў, бардаў, фалькларыстаў, хіпі, рокераў, паэтаў, блюзмэнаў, электроншчыкаў, актораў… “Сіні перац” доўгі час быў адзіным мерапрыемствам такога кшталту.
Вось, што казаў тады завадатар рэгулярнага свята Лявон Нарушэвіч: “Проста мне б хацелася, каб атмасфера была добрая, і не збіраліся нейкія вар’яты, якія будуць кідаць адзін у аднаго кардонныя скрыні й называць усё гэта авангардам. Павінны быць цэльнасць і ўзаемапавага. І на сцэне – абавязкова якасць. Інакш навошта туды наогул вылазіць?” Месцам дзеі абраны менскі клуб “Лісіная нара”. Тут збяруцца былыя ўдзельнікі слыннага фэсту й навабранцы. Спіс запрошаных па традыцыі пярэсты і шматабяцальны:

1. “Кабарэ Мацільды Шторр” – літаратарская фармацыя з удзелам Віктара Жыбуля й Джэці.
2. “Мох” – праект групы “Солнцецветы”, які вынаходзіць поп-музыку будучыні.
3. “Альтанка” – рэанімаваны этна-ансамбаль з удзелам першых музыкаў “Тройцы”.
4. Міхал Кірычэнка – выканаўца нэапалітанскіх спеваў.
5. “Ліцьвіны” – фольк-рэканструктары з вялікім стажам (рыхтуюцца сыграць блюз).
6. “Рацыянальная дыета” – прагрэсіўная суполка маладых кампазітараў.
7. “Князь Мышкін” – інтуітыўная імправізацыя 19-гадовай вытрымкі.
8. Электра-Трыё “Банько-Бубен-Плян” – татальны і бескампрамісны нойз.

2 лютага,
19:00,
“Лісіная нара” (вул. Каліноўскага, 32).
Даведкі: (029) 682-02-58, (029) 620-32-01, (029) 331-41-54.

Метки -
Источник - Xlam
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Информация

Комментировать статьи на нашем сайте возможно только в течении 150 дней со дня публикации.
• Реклама
Размещение рекламы на сайте muzby.net
• Читаемое
    • Афиша

    6 января в клубе «Граффити» состоится Trip-hop/Lounge вечеринка с участием частого гостя клуба, диджея и автора электронной музыки Diamos Roll‘а и, пожалуй, главным представителем белорусского трип-хопа, группой B_Side.

    17 января состоится церемония награждения ZorkiText 2011

    • Опрос
    Новый вид сайта. Как?
    Отлично
    Хорошо
    Плохо

    • Личный кабинет
    Фоторепортаж Прямо с места событий

    Назад в Союз или новое по старому...
    Сеть облетели картинки стилизации современных альбомов под винил советского времени. Мы тоже не будем отставать и представим вашему вниманию эту коллекцию (а вдруг кто её ещё так и не видел?). Смотрите и улыбайтесь, ведь смех продлевает жизнь!

    Рецензии Читать не перечитать

    Портал Jazz.ru издал толстый, но совершенно не академичный двухтомник – такой же, как и «музыка толстых», которую он взялся описать.

    Реклама Интересные предложения
    Мировые новости Самое свежее