Обзоры музыкального оборудования и инструментов
Размещение рекламы на сайте muzby.net
Музыкальные новости Афиша Обзоры концертов Фоторепортажи Рецензии Интервью

Музыкальные новости / "Naka" "пазычыла" песню ў Ані Шаркуновай і "J:морс"? (31 января 2010)

alt

Гурт "Naka" выклаў у сеціва кліп на песню "Бяжы" з новага альбома "Пора". Некаторым меламанам гэта кампазіцыя нагадала адразу дзве іншыя песні беларускіх артыстаў: "Бежать" Ані Шаркуновай і "Жыві" гурта "J:морс". "Еўрарадыё" папрасіла прадзюсера Ані Шаркуновай Уладзіміра Кубышкіна праслухаць абедзве песні і выказаць сваё меркаванне.

Уладзімір Кубышкін: "Мы паслухалі гэта з Максам Алейнікавым, аўтарам музыкі... Вядома ж, там усё ўгадваецца, не заўважыць нельга. Гармонія, рытмічны малюнак такі... Але прад’явіць там няма чаго".

Сапраўды, "Бяжы" і "Бежать" падобныя не толькі назвамі. Гэта заўважна нават нягледзячы на тое, што Аня Шаркунова спявае па-руску, а Насця Шпакоўская – па-беларуску.

Аднак вакалістка гурта "Naka" адмаўляе ўсялякія паралелі і кажа, што ніводнага разу не чула ні песню Шаркуновай, ні трэк "J:морс":

Насця Шпакоўская: "Я пакуль яшчэ не чула... Можа, мне варта больш уважліва паслухаць беларускую эстраду, можа, я дрэнна разбіраюся ў беларускай папсе...

Але мне падаецца, што апраўдвацца ў гэтай сітуацыі смешна. Найперш, я не чула ніводнай з гэтых дзвюх песень, што само кажа пра тое, што ніякага дачынення да гэтай сітуацыі я не маю. Ну а па-другое, такія абвінавачванні добра дзе-небудзь у судзе слухаць".

Але Ўладзімір Кубышкін упэўнены, што да суда справа не дойдзе...

Уладзімір Кубышкін: "Калі я падам у суд, я нашмат больш карысці прынясу гурту "Naka", чым сабе. Бо хто такія "Naka", каб я з імі судзіўся? Калі б гэта быў гурт "Звери", тады б гэта мела сэнс. А "Naka"... Для мяне гэта не брэнд. Для мяне гэта проста нейкія дзеці, якія ў нешта там граюць. Такіх гуртоў тысячы".

"Бяжы" і "Жыві" здаюцца падобнымі прыпевамі. Назву песні Насця Шпакоўская і вакаліст "морсаў" Уладзімір Пугач цягнуць адным інтэрвалам, хіба што ў розных тэмпах...

Уладзімір Пугач каментаваць сітуацыю адмовіўся. Але падабенства песень заўважыў музычны крытык, прэс-сакратар гурта "J:морс" Зміцер Безкаравайны:

Зміцер Безкаравайны: "Чуў песню. Яна падобная, але гэта неафіцыйны каментар. Прыпеў дакладна падобны. Не тое, што садрана, але падабенства ёсць".


Метки -
Источник - Experty
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Информация

Комментировать статьи на нашем сайте возможно только в течении 150 дней со дня публикации.
• Реклама
Размещение рекламы на сайте muzby.net
• Афиша

6 января в клубе «Граффити» состоится Trip-hop/Lounge вечеринка с участием частого гостя клуба, диджея и автора электронной музыки Diamos Roll‘а и, пожалуй, главным представителем белорусского трип-хопа, группой B_Side.

17 января состоится церемония награждения ZorkiText 2011

• Опрос
Новый вид сайта. Как?
Отлично
Хорошо
Плохо

• Личный кабинет
Фоторепортаж Прямо с места событий

Назад в Союз или новое по старому...
Сеть облетели картинки стилизации современных альбомов под винил советского времени. Мы тоже не будем отставать и представим вашему вниманию эту коллекцию (а вдруг кто её ещё так и не видел?). Смотрите и улыбайтесь, ведь смех продлевает жизнь!

Рецензии Читать не перечитать

Портал Jazz.ru издал толстый, но совершенно не академичный двухтомник – такой же, как и «музыка толстых», которую он взялся описать.

Реклама Интересные предложения
Мировые новости Самое свежее