Обзоры музыкального оборудования и инструментов
Размещение рекламы на сайте muzby.net
Музыкальные новости Афиша Обзоры концертов Фоторепортажи Рецензии Интервью

Музыкальные новости / Тры дні «слушнай беларускай музыкі» ў Кіеве (18 марта 2010)

A-ONE

 

На Дзень Волі ў Кіеве пачнуцца «Дні слушнай беларускай музыкі». Цягам трох дзён на сцэну арт-клюбу «44», што знаходзіцца непадалёк ад Майдану, выйдуць пяць айчынных гуртоў, якія прадставяць беларускі джаз, этна-музыку і рок-н-рол. Галоўнай зоркай будзе «Серебряная свадьба». Арганізатар Алег Ціханаў: «Хацелася бы больш беларускамоўных гуртоў, але зь імі не заўжды знаходзім паразуменьне. Вельмі часта яны хочуць ганарар, які непрапарцыйны іх папулярнасьці ў іншай краіне».

Трохдзённым канцэртам ва ўкраінскай сталіцы вырашыў адзначыць сваю двухгадовую прысутнасьць у беларускай тэлевізійнай прасторы расейскі тэлеканал A-One. «Мы вырашылі падрыхтаваць да свайго дня народзінаў экспартны праект і бліжэй пазнаёміць украінцаў зь беларускай музыкай», — кажа дырэктар беларускага прадстаўніцтва A-One Алег Скарабагаты.

Галоўнай беларускай зоркай на фэсьце «Дні слушнай беларускай музыкі» будзе фрык-кабарэ-бэнд «Серебряная свадьба». На кожны дзень гурт Сьветы Бень падрыхтаваў адрозную праграму і такім чынам возьме ўдзел у джазавым, фолькавым і рок-н-рольным днях. 25 сакавіка сучасны беларускі джаз прадставіць таксама гурт Kusudama, што зьмешвае клясычныя традыцыі зь цяжкім рокам. 26-га ў этна-вечарыне сыграе адна зь лепшых фольк-камандаў краіны — OSIMIRA, а 27-га — прагучыць ангельскамоўны рок-н-рол менскага гатунку — Yellow Brick Road і The Toobes.

Арганізатары беларускіх музычных дзён у Кіеве кажуць, што хацелі бы бачыць больш беларускамоўных камандаў. «Наш праект хутчэй сацыяльны, чым камэрцыйны. На жаль з прадстаўнікамі беларускамоўнай сцэны мы не заўжды знаходзім паразуменьне, — тлумачыць прадусар Алег Ціханаў. — Вельмі часта яны хочуць ганарар, які непрапарцыйны іх папулярнасці ў іншай краіне».

Беларускае прадстаўніцтва A-One плянуе правесьці падобны фэст з удзелам беларускіх музыкаў увесну ў Казані.

Сайт беларускага прадстаўніцтва A-One


Метки -
Источник - ТГ
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Информация

Комментировать статьи на нашем сайте возможно только в течении 150 дней со дня публикации.
• Реклама
Размещение рекламы на сайте muzby.net
• Читаемое
    • Афиша

    6 января в клубе «Граффити» состоится Trip-hop/Lounge вечеринка с участием частого гостя клуба, диджея и автора электронной музыки Diamos Roll‘а и, пожалуй, главным представителем белорусского трип-хопа, группой B_Side.

    17 января состоится церемония награждения ZorkiText 2011

    • Опрос
    Новый вид сайта. Как?
    Отлично
    Хорошо
    Плохо

    • Личный кабинет
    Фоторепортаж Прямо с места событий

    Назад в Союз или новое по старому...
    Сеть облетели картинки стилизации современных альбомов под винил советского времени. Мы тоже не будем отставать и представим вашему вниманию эту коллекцию (а вдруг кто её ещё так и не видел?). Смотрите и улыбайтесь, ведь смех продлевает жизнь!

    Рецензии Читать не перечитать

    Портал Jazz.ru издал толстый, но совершенно не академичный двухтомник – такой же, как и «музыка толстых», которую он взялся описать.

    Реклама Интересные предложения
    Мировые новости Самое свежее