Обзоры музыкального оборудования и инструментов
Размещение рекламы на сайте muzby.net
Музыкальные новости Афиша Обзоры концертов Фоторепортажи Рецензии Интервью

Музыкальные новости / Беларускае этна злучылася з швайцарскім джазам (22 марта 2010)

Вакалісткі гурта Akana ды швайцарскі гурт Albin Brun Alpin Ensemble стварылі супольны праект, каб паказаць самыя чароўныя моманты сваіх культураў. Прэзэнтацыя праекту адбылася на канцэртах у швайцарскіх гарадах Босвіль і Араў. «Нам было вельмі радасна, што яны вырашылі працаваць з намі! Яны прызналіся, што, як толькі пачулі нас на рэпэтыцыі, то адразу ж зразумелі, што больш ужо няма сэнсу шукаць вакалістак, яны ўжо ёсьць», — кажа сьпявачка Руся.

Akana-NHS

 

Гурт Akana пасьпяхова распачаў у Швайцарыі этна-джазавы праект «Kaza-ausflug mit Geiss». Руся, Надзея Чугунова і Ірэна Катвіцкая далучыліся да швайцарскага джазавага гурта Albin Brun Alpin Ensemble, каб спалучыць альпійскія матывы, абрадавыя сьпевы Беларусі і эўрапейскі джаз.

«Бубнач Альбін Брун і саксафаніст Марка Капэлі прыяжджалі летась у Менск, каб знайсьці для сумеснага праекту народных вакалістак, якія маглі б працаваць і ў фальклёрным жанры, і ў джазавым, — распавядае Руся. — Нам было вельмі радасна, што Альбін і Марка вырашылі працаваць з намі! Яны прызналіся, што, як толькі пачулі нас на рэпэтыцыі, то адразу ж зразумелі, што больш ужо няма сэнсу шукаць вакалістак, яны ўжо ёсьць».

За тры з паловай тыдні карпатлівых рэпэтыцыяў музыкі зрабілі дзьвюхгадзінную праграму і пасьпяхова прэзэнтавалі яе ў Швайцарыі. Руся расказала, што рэпэтавалі па 8—10 гадзін і такая дысцыпліна дазволіла музыкам хутка зрабіць сапраўды якасную праграму.

На думку швайцарскіх журналістаў, музыка праекту Аusflug mit Geiss гэта вельмі ўдалы і якасны ф’южан дзьвюх эўрапейскіх культур, якія дапамагаюць адна адной выяўляць свае самыя чароўныя моманты.

Акрамя майстар-класаў, якія ладзілі сьпявачкі гурта Akana для студэнтаў музычных каледжаў і школаў, прайшло два канцэрты. У мястэчку Босвіль і ў горадзе Араў. Цяпер музыкі працуюць над новымі кампазыцыямі, а ў лістападзе Akana зноўку выправіцца на канцэрты ў Швайцарыю, пасьля чаго праект прыедзе ў Беларусь з тыднёвым турам.


Метки -
Источник - ТГ
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Информация

Комментировать статьи на нашем сайте возможно только в течении 150 дней со дня публикации.
• Реклама
Размещение рекламы на сайте muzby.net
• Афиша

6 января в клубе «Граффити» состоится Trip-hop/Lounge вечеринка с участием частого гостя клуба, диджея и автора электронной музыки Diamos Roll‘а и, пожалуй, главным представителем белорусского трип-хопа, группой B_Side.

17 января состоится церемония награждения ZorkiText 2011

• Опрос
Новый вид сайта. Как?
Отлично
Хорошо
Плохо

• Личный кабинет
Фоторепортаж Прямо с места событий

Назад в Союз или новое по старому...
Сеть облетели картинки стилизации современных альбомов под винил советского времени. Мы тоже не будем отставать и представим вашему вниманию эту коллекцию (а вдруг кто её ещё так и не видел?). Смотрите и улыбайтесь, ведь смех продлевает жизнь!

Рецензии Читать не перечитать

Портал Jazz.ru издал толстый, но совершенно не академичный двухтомник – такой же, как и «музыка толстых», которую он взялся описать.

Реклама Интересные предложения
Мировые новости Самое свежее