Обзоры музыкального оборудования и инструментов
Размещение рекламы на сайте muzby.net
Музыкальные новости Афиша Обзоры концертов Фоторепортажи Рецензии Интервью

Музыкальные новости / Фолк-фэст "Камяніца" абяцае разнастайную музыку і суцэльны пазітыў (30 августа 2010)

alt

Абвешчаны спіс асноўных ўдзельнікаў фолк-фэсту "Камяніца", які адбудзецца 4 верасня ў Музеі народнай архітэктуры і побыту пад Мінскам. Усе сродкі ад продажу квіткоў ідуць на рахункі музею.

Да хэдлайнераў, якімі ў гэтым годзе будуць славутыя "Троіца" і "Палац", далучыліся гурты "Маланка Аркестр", Akana, "Бан-Жвірба" і GUDA. Акрамя гэтага плануюцца выступы маладых калектываў (прапановы прымаюцца на kamyanitsa@gmail.com), а таксама народныя гульні і забавы.

"Мы жадаем паказаць розныя бакі сучаснай беларускай фольк-культуры, таму на фэсце будуць не толькі архаічныя спевы і туга, але і сучасныя эксперыменты і шмат пазітыву, – распавядае каардынатар фэсту Сяргей Чэгрынец. – Таксама наведвальнікі фэсту будуць мець магчымасць агледзець усю экспазіцыю музею і проста добра пашпацыраваць сярод лугоў і аўтэнтычных драўляных забудоў 18-20 стагоддзяў".

У гэтым годзе фэст таксама распачынае традыцыю запрашэння адмысловых гасцей. Вядомыя выканаўцы з іншых музычных напрамкаў будуць у межах фэсту спяваць народныя песні. Першым з іх будзе вядомы рок-музыка Лявон Вольскі.

"Запрашэнне было досыць нечаканым, але тым больш цікавым, – прызнаецца Лявон Вольскі. – Будзем прэзентаваць невялікую адмысловую праграму з акустычнымі інструментамі. Спадзяюся, што фолк-дзеячы не раскрытыкуюць наш эксперымент".

Дарэчы, сёлета даехаць да фэсту будзе значна прасцей. Ад прыпынку "Малінаўка-6" (скрыжаванне вуліц Громава і Слабадской) да музею і ад яго з 13 да 22 гадзін будзе ездзіць бясплатнае маршрутнае таксі. Акрамя таго да музею і ад яго можна будзе даехаць аўтобусам №203 ад аўтастанцыі "Паўднёва-Заходняя", які ў гэты дзень будзе хадзіць часцей і пазней, чым звычайна.

4 верасня
Музей народнай архітэктуры і побыту (в.Азярцо, 4 км. за аўтарынак "Малінаўка")
Фэст працягнецца з 15 да 22 гадзіны.

Квіткі: 6300 руб. для дарослых, 3150 руб. для школьнікаў.
Папярэдні продаж квіткоў – вул. Кальварыйская 17 – 614, тэл. (017) 209 41 63.

Папярэдняя рэгістрацыя, відэа ўдзельнікаў і дадатковая інфармацыя на сайце http://fest.kamyanitsa.by.

Даведка: (029) 670 13 30.

Метки -
Источник - XLAM
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Информация

Комментировать статьи на нашем сайте возможно только в течении 150 дней со дня публикации.
• Реклама
Размещение рекламы на сайте muzby.net
• Афиша

6 января в клубе «Граффити» состоится Trip-hop/Lounge вечеринка с участием частого гостя клуба, диджея и автора электронной музыки Diamos Roll‘а и, пожалуй, главным представителем белорусского трип-хопа, группой B_Side.

17 января состоится церемония награждения ZorkiText 2011

• Опрос
Новый вид сайта. Как?
Отлично
Хорошо
Плохо

• Личный кабинет
Фоторепортаж Прямо с места событий

Назад в Союз или новое по старому...
Сеть облетели картинки стилизации современных альбомов под винил советского времени. Мы тоже не будем отставать и представим вашему вниманию эту коллекцию (а вдруг кто её ещё так и не видел?). Смотрите и улыбайтесь, ведь смех продлевает жизнь!

Рецензии Читать не перечитать

Портал Jazz.ru издал толстый, но совершенно не академичный двухтомник – такой же, как и «музыка толстых», которую он взялся описать.

Реклама Интересные предложения
Мировые новости Самое свежее