Обзоры музыкального оборудования и инструментов
Размещение рекламы на сайте muzby.net
Музыкальные новости Афиша Обзоры концертов Фоторепортажи Рецензии Интервью

Музыкальные новости / Мінкульт: «Гастролькі» узяць ды адмяніць (31 августа 2010)

Міністэрства культуры выступіла з ініцыятывай адмяніць гастрольныя пасьведчаньні – аднаразовы дазвол на правядзеньне канцэртных мерапрыемстваў, які выдаецца мясцовымі ўладамі па пэўнай стаўцы. Праўда, датычыцца гэта будзе толькі выступаў беларускіх артыстаў.

Гастрольнае пасьведчаньне было ўведзена дзевяць год таму. Яго павінен атрымаць арганізатар канцэрта ад мясцовых уладаў. Фактычна гэта дазвол на канцэрт ад чыноўнікаў, які ў час забароны на беларускую рок-музыку было атрымаць зусім няпроста. Кошт такога пасьведчаньня залежыць ад колькасьці чалавек у залі і прывязаны да базавай вялічыні. Так, дазвол на канцэрт на 150 чалавек будзе каштаваць крыху больш за 100 тысячаў чалавек, а для пляцоўкі большай за 3 000 чалавек – 7 мільёнаў рублёў. А калі нехта рызыкне ўзяць залю звыш 14 000 чалавек, то за адно толькі пасьведчаньне заплаціць больш за 17 мільёнаў рублёў. На канцэрты беларускіх выканаўцаў, праўда, існуе істотная зьніжка – у 10 разоў. Але для арганізатараў канцэртаў – атрыманьне такой паперы толькі лішняя перашкода.

Дырэктар канцэртнага агенцтва Дзьмітры Шэпелевіч ладзіць музычны фэстываль «Аксамітны сэзон» 3 верасьня. «Мы робім фэстываль з разьлікам на паўтары тысячы чалавек. Разам з беларусамі там выступяць і замежныя каманды, таму за пасьведчаньне я павінен аддаць 2 800 000 рублёў, а гэта фактычна ганарар той жа заходняй групы. А калі бы фэстываль быў яшчэ больш маштабным – сума вырасла бы яшчэ ў разы». Каб хоць неяк апраўдаць свой бізнэс, арганізатары вымушаны падвышаць кошт на квіткі. Цікава, што ў выпадку пераноса канцэрта яны мусяць зноў плаціць за тое самае пасьведчаньне.

Міністэрства культуры нібы вырашыла зрабіць палёгку для музычнага бізнэса. Міністар Павал Латушка выступіў з прапановай адмяніць працэдуру выдачы гастрольных пасьведчаньняў і вызваліць арганізатараў ад выплаты дзяржаўнай мыты. Праўда тычыцца гэта будзе канцэртаў выключна зь беларускімі артыстамі. Калі на беларускім фэстывалі будзе заяўлены хоць адзін выканаўца з іншай краіны, то плаціць давядзецца па-ранейшых стаўках. «Гэта выглядае дзіўна, бо з дапамогай вядомых выканаўцаў з-за мяжы мы можам прыцягнуць большую ўвагу людзей і да беларускай культуры. Такую справу варта бы заахочваць», - камэнтуе ініцыятыву Дзмітры Шэпелевіч.

Варта нагадаць, што дзяржаўныя арганізацыі, што займаюцца канцэртамі, у адрозьненьні ад незалежных канцэртных агенцтваў, наогул вызваленыя ад атрыманьня гастрольнага пасьведчаньня.

ТГ, udf.by

Фота: www.kultura.by

Метки -
Источник -
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Информация

Комментировать статьи на нашем сайте возможно только в течении 150 дней со дня публикации.
• Реклама
Размещение рекламы на сайте muzby.net
• Афиша

6 января в клубе «Граффити» состоится Trip-hop/Lounge вечеринка с участием частого гостя клуба, диджея и автора электронной музыки Diamos Roll‘а и, пожалуй, главным представителем белорусского трип-хопа, группой B_Side.

17 января состоится церемония награждения ZorkiText 2011

• Опрос
Новый вид сайта. Как?
Отлично
Хорошо
Плохо

• Личный кабинет
Фоторепортаж Прямо с места событий

Назад в Союз или новое по старому...
Сеть облетели картинки стилизации современных альбомов под винил советского времени. Мы тоже не будем отставать и представим вашему вниманию эту коллекцию (а вдруг кто её ещё так и не видел?). Смотрите и улыбайтесь, ведь смех продлевает жизнь!

Рецензии Читать не перечитать

Портал Jazz.ru издал толстый, но совершенно не академичный двухтомник – такой же, как и «музыка толстых», которую он взялся описать.

Реклама Интересные предложения
Мировые новости Самое свежее