Обзоры музыкального оборудования и инструментов
Размещение рекламы на сайте muzby.net
Музыкальные новости Афиша Обзоры концертов Фоторепортажи Рецензии Интервью

Музыкальные новости / Алясей Паронкін (Лёпа Глюк): «Я гатовы зрабіць першы крок» (31 августа 2010)

Вакаліст «Глюкаў» Аляксей Паронкін пра магчымасьць адраджэньня каманды: «Такое можа адбыцца, калі мы ўрэшце забудзем старыя крыўды і зьявіцца жаданьне пачаць з чыстага аркуша. Ведаю, што камусьці трэба зрабіць першы крок і я гатовы яго зрабіць». Другі лідэр каманды Раман Жыгараў: «Я дагэтуль не магу зразумець навошта было разыходзіцца. Мне нецікава займацца гэтым гуртом пасьля таго, што адбылося».

[img=http://music.fromby.net/photos/paronkin_277.jpg[/img]Ад часу выступа на фэстывалі «Басовішча-2008» вакаліст «Глюкаў» Аляксей Паронкін на сцэну не выходзіў. Праз асабістыя супярэчаньні ўдзельнікі каманды вырашылі разысьціся. Нягледзячы нават на тое, што ўзялі трэцяе месца на фэсьце музыкі маладой Беларусі і тое, што быў гатовы іх новы альбом «Ідыятызм». Дыск, праўда, усё ж вырашылі выдаць налета, а галоўны гіт зь яго «Краіна 2.0» аддаць у гіт-парад на «Тузін Гітоў». Іншыя два ўдзельнікі каманды – Стас Мытнік і Раман Жыгараў заснавалі новы гурт – Akute, а сам Аляксей сьвядома выйшаў па-за межы музычнага працэсу. У яго зьявілася сям’я і нарадзілася дачка – Ліза, надта патрэбныя былі грошы, якія з дапамогай музыкі у Беларусі зарабіць няпроста. Вакаліст гурта, які мог стаць належным пераемнікам N.R.M., працуе ў рэклямнай сфэры дызайнэрам і падумвае пра тое, каб зьехаць на падпрацоўкі за мяжу. «Зьбіраюся ў Італію, праўда няясна яшчэ чым тамака буду займацца – магчыма пайду на будоўлю, а мо ўладкуюся сьпяваць у караоке-бар».

Але гітару Лёша не прадаў ды працягвае займацца музыкай. Ідэі заснаваць новую каманду ён не пакінуў. «Мяркую, што раней ці пазьней гэта адбудзецца. І гэта група будзе працягваць традыцыі “Глюкаў”, як у музычным, так і ў тэкставым пляне». Тое, што Akute часам прадстаўляюць, як «экс-Глюкі» Лёшу не кранае. «Так яно і ёсьць, няхай яны і граюць музыку адрозную ад той, якую мы рабілі разам. Мне нават падабаюцца асобныя іх рэчы, але далёка ня ўсё».

З часоў распаду ён не размаўляў з былымі музыкамі каманды, але не выключае аб’яднаньня каманды. «Такое можа адбыцца, калі мы ўрэшце забудзем старыя крыўды і зьявіцца жаданьне пачаць з чыстага аркуша. Ведаю, што камусьці трэба зрабіць першы крок і я гатовы яго зрабіць. Хоць не ўпэўнены, што гэта адбудзецца вельмі хутка».

Да моманту, калі музыкі ўсё ж вырашаць аб’яднацца, «Краіна 2.0», як і іншыя творы «Глюкаў» не прагучаць ужывую. Па ўзаемнай дамове, ні Akute, ні будучая новая каманда Паронкіна ня могуць выкарыстоўваць у сваім рэпертуры супольную спадчыну.

Лёша цешыцца з таго, што «Краіна 2.0» стала галоўным беларускім гітом гэтага сэзону. «Відавочна, што яна дастойная гэтага. Праўда, мне самому больш да спадобны яе першы варыянт, без запрошаных гасьцей». Вакаліст «Глюкаў» сам зь цікавасьцю сачыў за разьвіцьцём падзеяў на «Тузіне» цягам гэтага сэзону. «Я хачу падзякаваць нашым прыхільнікам, што прынесьлі дзесяць перамогаў у чарце і галоўную – у мэгатуры. Малайцы, што заклікалі галасаваць па сумленнасьці. Дзякуй, што не забываліся і спадзяваліся!».

У чарт на «Тузін» Аляксей абяцае вярнуцца ўжо з новай песьняй свайго праекту, а магчыма, што і з адроджанымі «Глюкамі». Прынамсі, перамога «Краіны 2.0» засьведчыла, што гурт распаўся дарма.

Камэнтар Рамана Жыгарава, экс-удзельніка «Глюкаў», заснавальніка гурта Akute:

«Мне бы не хацелася казаць пра магчымасьць вяртаньня “Глюкаў” ды неяк камэнтаваць словы Лёшы. Па-шчырасьці мне нецікава займацца гэтым гуртом пасьля таго, што адбылося. Я дагэтуль не магу зразумець навошта было разыходзіцца. Таму і не бачу сэнсу мірыцца, як у дзіцячым садку. Так, сусьветная практыка сьведчыць, што ўдзельнікі гурта нават праз працяглы час могуць сабрацца разам, але тая ж практыка паказвае, што часта каманды працягваюць працу, нягледзячы на ўнутраныя спрэчкі. Так мусіла адбыцца з “Глюкамі”, але не адбылося. А ў «Тузіне» перамаглі найперш тыя людзі, якія галасавалі за «Краіну 2.0». Таксама гэта перамога ў роўнай ступені Яна Маўзера і Ромы UFO з Green Che, якія далучыліся да запісу гэтага трэка».

Сяргей Будкін, Тузін Гітоў

Метки -
Источник -
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Информация

Комментировать статьи на нашем сайте возможно только в течении 150 дней со дня публикации.
• Реклама
Размещение рекламы на сайте muzby.net
• Читаемое
    • Афиша

    6 января в клубе «Граффити» состоится Trip-hop/Lounge вечеринка с участием частого гостя клуба, диджея и автора электронной музыки Diamos Roll‘а и, пожалуй, главным представителем белорусского трип-хопа, группой B_Side.

    17 января состоится церемония награждения ZorkiText 2011

    • Опрос
    Новый вид сайта. Как?
    Отлично
    Хорошо
    Плохо

    • Личный кабинет
    Фоторепортаж Прямо с места событий

    Назад в Союз или новое по старому...
    Сеть облетели картинки стилизации современных альбомов под винил советского времени. Мы тоже не будем отставать и представим вашему вниманию эту коллекцию (а вдруг кто её ещё так и не видел?). Смотрите и улыбайтесь, ведь смех продлевает жизнь!

    Рецензии Читать не перечитать

    Портал Jazz.ru издал толстый, но совершенно не академичный двухтомник – такой же, как и «музыка толстых», которую он взялся описать.

    Реклама Интересные предложения
    Мировые новости Самое свежее