Обзоры музыкального оборудования и инструментов
Размещение рекламы на сайте muzby.net
Музыкальные новости Афиша Обзоры концертов Фоторепортажи Рецензии Интервью

Музыкальные новости / Мэгатур-2010 на «Тузіне Гітоў»: Магілёву — слава! (31 августа 2010)

Высілкамі прыхільнікаў беларускай музыкі і экспэртнай рады зь беларускіх тэлепрадусараў быў вызначаны галоўны беларускі гіт сэзону. Ім стаў твор «Краіна 2.0» у выкананьні каманды «Глюкі», запісаны пры ўдзеле яшчэ двух магілёўскіх выканаўцаў MAUZER і Green Che.

[img=http://music.fromby.net/photos/12_flora_400.gif[/img]Цягам месяца на галоўным музычным інтэрнэт-партале краіны — «Тузін Гітоў» праходзіў выбар самых годных беларускамоўных твораў. У прэтэндэнтах было 72 кампазыцыі выканаўцаў абсалютна розных жанраў, якія ўдзельнічалі ў гіт-парадзе цягам музычнага сезону 2009—2010. Шорт-ліст твораў было даручана скласьці прадусарам тэлеканалаў, якія працуюць у Беларусі.

Кожны з экспэртаў меў свае ўпадабаньні. «Мне падабаецца мэлёдыка, гэта адна з прычынаў, чаму цяжкія гурты ў маім гіт-парадзе адсутнічаюць», — зазначыў дырэктар дырэкцыі музычных і забаўляльных праграмаў Белтэлерадыёкампаніі Дзяніс Шпітальнікаў. Шмат адкрыцьцяў для сябе зрабіў генэральны прадусар СТВ Павал Каранеўскі. Асаблівы рэспэкт ён выказаў Юру Дземідовічу зь беларускай вэрсіяй «Чароўнага кроліка» і вакалістцы гурта Naka Насьце Шпакоўскай. «Я разам зь ёй паміраю ды зноў нараджаюся, дзякуючы голасу і моцы пачуцьцяў», — прызнаўся прадусар. Музычны дырэктар тэлеканалу Белсат Вераніка Самалінская і дырэктар каналу A-ONE ў Беларусі Алег Скарабагаты зьвярнулі ўвагу найперш на беларускі андэграўнд, а генэральны прадусар MTV-Беларусь Валянцін Грышко на патэнцыйную камэрцыйнасьць выканаўцаў.

Далейшы выбар быў за наведнікамі парталу «Тузін Гітоў». У змаганьні на званьне галоўнага беларускага гіта сышліся дзьве каманды, якія прыпынілі дзейнасьць, таму і падтрымка з боку іх прыхільнікаў была найбольш адчувальная. У выніку перамогу атрымаў гурт «Глюкі» зь песьняй «Краіна 2.0», запісанай пры ўдзеле гуртоў MAUZER і Green Che. Яна ўсяго на некалькі галасоў апярэдзіла гурт «Дзецідзяцей» зь песьняй «Раптам».

Восьмы па ліку сэзон на «Тузіне Гітоў» стартуе 17 верасьня. Па задумцы рэдакцыі гіт-параду, сёлета галасаваньне стартуе з ПОП-туру, у якім возьмуць удзел як прызнаныя выканаўцы, так і тыя, якія толькі пачынаюць сваю музычную кар’еру.

Тузін лепшых беларускіх песень музычнага сэзону 2009—2010 гадоў па вэрсіі інтэрнэт-парталу «Тузін Гітоў»:
1. Глюкі feat. MAUZER і Green Che — Краіна 2.0
2. Дзецідзяцей — Раптам
3. Akute — Адзіноцтва
4. :B:N: feat. Vinsent — Развага
5. MAUZER — Я люблю боль
6. Neuro Dubel — Касманаўты
7. Рокаш — Дзеці паўночнага ветру
8. Naka — Бяжы
9. esprit — Да сініх скалаў
10. J:морс — Маё сонца (канцэрт у тэатры)
11. Спрат — Казачныя сны
12. Rahis — Чароўныя ноты

Тузін Гітоў

Метки -
Источник -
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Информация

Комментировать статьи на нашем сайте возможно только в течении 150 дней со дня публикации.
• Реклама
Размещение рекламы на сайте muzby.net
• Читаемое
    • Афиша

    6 января в клубе «Граффити» состоится Trip-hop/Lounge вечеринка с участием частого гостя клуба, диджея и автора электронной музыки Diamos Roll‘а и, пожалуй, главным представителем белорусского трип-хопа, группой B_Side.

    17 января состоится церемония награждения ZorkiText 2011

    • Опрос
    Новый вид сайта. Как?
    Отлично
    Хорошо
    Плохо

    • Личный кабинет
    Фоторепортаж Прямо с места событий

    Назад в Союз или новое по старому...
    Сеть облетели картинки стилизации современных альбомов под винил советского времени. Мы тоже не будем отставать и представим вашему вниманию эту коллекцию (а вдруг кто её ещё так и не видел?). Смотрите и улыбайтесь, ведь смех продлевает жизнь!

    Рецензии Читать не перечитать

    Портал Jazz.ru издал толстый, но совершенно не академичный двухтомник – такой же, как и «музыка толстых», которую он взялся описать.

    Реклама Интересные предложения
    Мировые новости Самое свежее