Обзоры музыкального оборудования и инструментов
Размещение рекламы на сайте muzby.net
Музыкальные новости Афиша Обзоры концертов Фоторепортажи Рецензии Интервью

Музыкальные новости / Надыходзіць «Бардаўская восень» (31 августа 2010)

Арганізатары старэйшага фэстывалю аўтарскай песьні абвесьцілі прыём заяваў на конкурсную частку «Бардаўскай восені — 2010». Фэстываль пашырыў сваю стылістычную накіраванасьць, таму на ім прадстаўляецца творчасьць ня толькі бардаў, але і акустычных бэндаў, дуэтаў, трыё ды рок-гуртоў у фармаце unplugged. Найбольш годнага ўдзельніка фэсту ў Бельску абяруць наведнікі «Тузіна Гітоў».

[img=http://music.fromby.net/photos/bard_vosien_300.gif[/img]Зьвяз Беларускай Моладзі абвяшчае чарговую восень аўтарскай песьні. Традыцыйна на Беласточчыне ў Польшчы пройдзе самы душэўны фэстываль беларускай песьні «Бардаўская восень». Фэст з шматгадовай гісторыяй у 2010 годзе будзе праходзіць у 17 раз.

Штовосень з фэстывальнай сцэны гучаць песьні лепшых айчынных выканаўцаў, у ліку якіх Алесь Камоцкі, Зьміцер Вайцюшкевіч і WZ-Orkiestra, Віктар Шалкевіч, Кася Камоцкая, Тацьцяна Беланогая, Лявон Вольскі і акустычны N.R.M., гурт «Босае сонца», праект «Народны альбом», Юры Несьцярэнка, Алег Кабзар ды шмат іншых. Акрамя добра вядомых выканаўцаў, штогод у конкурснай праграме фэстывалю паказвае сваю творчасьць і маладое пакаленьне бардаў ды акустычных гуртоў. У апошнія гады фэстываль пашырыў сваю стылістычную накіраванасьць і прадстаўляе таксама творчасьць акустычных бэндаў, дуэтаў, трыё ды рок-гуртоў у фармаце unplugged. Пацьверджаньнем таму пераможцы конкурснай праграмы леташняй «Бардаўскай восені» — гурт Re1іkt, якія прадставілі рокавы рэпэртуар у акустычным гучаньні ды ўзялі Гран-Пры фэстывалю.

Сёлетняя «Бардаўская восень» зноў запрашае да ўдзелу ў конкурснай праграме фэстывалю выканаўцаў, якія ў той ці іншай праяве выконваюць аўтарскую беларускамоўную песьню. Адзіным крытэрам да ўдзелу ў конкурсе фэстывалю зьяўляецца наяўнасьць беларускамоўнага тэксту ў кампазыцыях выканаўцы, а таксама паўнагадовы ўзрост удзельнікаў.

Для ўдзелу ў адборачным канцэрце на конкурсную праграму фэстывалю выканаўца мусіць даслаць заяўку на ўдзел разам з дэма-запісам на паштовую скрыню wosien@tut.by да 10 верасьня 2010 году ўключна.

Адборачны канцэрт «Бардаўскай восені — 2010» адбудзецца ў Менску пры канцы верасьня, дзе кваліфікаваным журы будуць вызначаныя тыя выканаўцы, што на фэстывальнай сцэне ў Бельску (Польшча) пазмагаюцца за галоўныя прызы.

Сёлета ў адборы на фэстываль будзе новаўвядзеньне. Адзін з прэтэндэнтаў можа трапіць у Бельск аўтаматычна, калі атрымае перамогу ў адмысловым галасаваньні, што будзе зладжана на сайце інфармацыйнага партнэра «Бардаўскай восені — 2010» — інтэрнэт-партале «Тузін Гітоў».

Пытаньні датычныя фэстывалю, а таксама заяўкі выканаўцаў разам з дэма-запісамі можна дасылаць на скрыню wosien@tut.by

Заяўка для ўдзелу ў конкурсе фэстывалю «Бардаўская восень — 2010»

Тузін Гітоў

Метки -
Источник -
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Информация

Комментировать статьи на нашем сайте возможно только в течении 150 дней со дня публикации.
• Реклама
Размещение рекламы на сайте muzby.net
• Читаемое
    • Афиша

    6 января в клубе «Граффити» состоится Trip-hop/Lounge вечеринка с участием частого гостя клуба, диджея и автора электронной музыки Diamos Roll‘а и, пожалуй, главным представителем белорусского трип-хопа, группой B_Side.

    17 января состоится церемония награждения ZorkiText 2011

    • Опрос
    Новый вид сайта. Как?
    Отлично
    Хорошо
    Плохо

    • Личный кабинет
    Фоторепортаж Прямо с места событий

    Назад в Союз или новое по старому...
    Сеть облетели картинки стилизации современных альбомов под винил советского времени. Мы тоже не будем отставать и представим вашему вниманию эту коллекцию (а вдруг кто её ещё так и не видел?). Смотрите и улыбайтесь, ведь смех продлевает жизнь!

    Рецензии Читать не перечитать

    Портал Jazz.ru издал толстый, но совершенно не академичный двухтомник – такой же, как и «музыка толстых», которую он взялся описать.

    Реклама Интересные предложения
    Мировые новости Самое свежее