Обзоры музыкального оборудования и инструментов
Размещение рекламы на сайте muzby.net
Музыкальные новости Афиша Обзоры концертов Фоторепортажи Рецензии Интервью

Музыкальные новости / Піт беларусізаваў Полацак (4 октября 2010)

Новы канцэртны сэзон у полацкім «Live in Rock» распачаўся акустычным выступам Піта Паўлава. Не падрыхтаваны да музычнай сустрэчы замест трэш-слэму так званы электарат не адразу пранікся ўвагай і цікавасьцю да шаноўнага музыкі. Пэрыядычна ўзьнікала пытаньне «кто это?», «ой, музыка такая… ммм… на Гараж/Флёр похоже». Але пераломным момантам сталі кавэры-пераклады Metallica «Сродак і мэта» («Nothing Else Matters») і Red Hot Chili Peppers «Беларусізацыя» («Californication»).

Перакладзеныя «максымальна блізка да арыгіналаў», кавэры зрабілі, падавалася ўжо немагчымае. Узрадаваныя, што пачулі знаёмыя мэлёдыі, самазабыўна падпявалі тую ж «Беларусізацыю» нават тыя, хто яшчэ ня чуў гэтае складанае слова ў школе. Ужо на біс Піт сыграў для Полацку «Тры чарапахі», чым і сарваў сапраўдныя авацыі.

Прыемным працягам канцэрту стаўся выступ полацкага гурта «Версия». Жывы сапраўдны рок у лепшых яго традыцыях выклікаў глыбокую павагу да творчасьці Паўла Сьляпцова і яго каманды, бо праз гады музыкі не згубілі шчырасьці і глыбіні арыентыраў сваё справы.

«Город N» — малады гурт, патасны трагізм лірыкі якога засланяе ўсялякую спробу разгледзіць іх адэкватна і пазытыўна. Цалкам верагодна, што праз гадоў 20 гарадзкія тэксты сапраўды будуць адлюстроўваць расчараваньне музыкаў у каханьні, жыцьці, сусьвеце. Але пакуль гіпэрбалізаваная драматычнасьць моцна псуе ўражаньне ад зробленай камандай працы і змушае слухачоў закрычаць, як той Станіслаўскі: «Ня веру!!!».

Лепельскія госьці — «Мимика», у мінулым гурт «Мастер и Маргарита», былі лёгкім рамантычным пераходам у чырвоных танах дрэс-коду зь дзявочым вакалам да каліфарнійскага панку полацкай вытворчасьці, якім пачаставаў «Лишний грамм».

«Делай выстрел — цель твоя». Менчукі-мэталісты Shot стрэлілі і пакінулі адно з самых прыемных і найярчэйшых уражаньняў за канцэрт. Яны граюць заборыста і смачна, энэргічна і ў меру экстрымальна, гэтым ўсхвалявалі і запомніліся.

Завяршылі вечар рэзыдэнты клюбу — Devill Waltz. З пэўнымі зьменамі ў складзе і ўключэньнем жывых клявішных партыяў зьмянілі звыклае ўспрыманьне сваёй творчасьці, але ўсё тым жа знаёмым скрымам нагадалі, што Люцыпар нязьменна танчыць з намі вальс пад самай стольлю рок-клюбу кожны раз, як каманда выходзіць на сцэну.

Такім чынам рок-сэзон у Полацку распачаты!

ПК, для «Тузіна Гітоў»

Метки -
Источник -
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Информация

Комментировать статьи на нашем сайте возможно только в течении 150 дней со дня публикации.
• Реклама
Размещение рекламы на сайте muzby.net
• Афиша

6 января в клубе «Граффити» состоится Trip-hop/Lounge вечеринка с участием частого гостя клуба, диджея и автора электронной музыки Diamos Roll‘а и, пожалуй, главным представителем белорусского трип-хопа, группой B_Side.

17 января состоится церемония награждения ZorkiText 2011

• Опрос
Новый вид сайта. Как?
Отлично
Хорошо
Плохо

• Личный кабинет
Фоторепортаж Прямо с места событий

Назад в Союз или новое по старому...
Сеть облетели картинки стилизации современных альбомов под винил советского времени. Мы тоже не будем отставать и представим вашему вниманию эту коллекцию (а вдруг кто её ещё так и не видел?). Смотрите и улыбайтесь, ведь смех продлевает жизнь!

Рецензии Читать не перечитать

Портал Jazz.ru издал толстый, но совершенно не академичный двухтомник – такой же, как и «музыка толстых», которую он взялся описать.

Реклама Интересные предложения
Мировые новости Самое свежее