Обзоры музыкального оборудования и инструментов
Размещение рекламы на сайте muzby.net
Музыкальные новости Афиша Обзоры концертов Фоторепортажи Рецензии Интервью

Музыкальные новости / «Вольнае паветра — 2011»: прыйшла эпоха новага этна! (16 августа 2011)

Арт-дырэктар фэстывалю «Вольнае паветра» Аляксандар Багданаў у інтэрвію «Тузіну Гітоў» абвесьціў пра пачатак эпохі новага этна. 27 жніўня на хутар Шаблі зьедуцца выканаўцы з Сэрбіі, Польшчы, Расеі, Літвы, Украіны і Беларусі. «Троіцу», «Палац» і KRIWI вырашылі памяняць на «Нагуаль», Gurzuf і Morfe Acoustic Band: «Падмены паняцьцяў тут няма. Мы робім фэст НОВАГА этна. У гэта паняцьце мы ўкладаем у тым ліку і тое, што этна-матэрыял падаецца ў сучаснай аранжыроўцы. Людзі, якія знаходзяцца па-за кантэкстам, ня бачаць розьніцы між этнічнай і народнай музыкай. Дык вось мы робім фэстываль менавіта этнічнай музыкі».


Аляксандар Багданаў
ТГ: Нешта не відно ў праграме вашага этна-фэсту імёнаў, зь якімі ўласна этна асацыюецца. Дзе этна-трыё «Троіца», «Палац», KRIWI, Аляксандра і Канстанцін…?

Гэтыя ды шмат якія іншыя беларускія гурты ўжо бралі ўдзел у фэсьце «Вольнае паветра» раней, прычым некаторыя некалькі разоў. Да ўсяго, гэтыя гурты можна пабачыць у межах іншых беларускіх канцэртаў і фэстываляў. Так што мы вырашылі пайсьці далей ды паказаць беларускай публіцы нешта новае і цікавае.

ТГ: Ці ня ёсьць гэта падменай паняцьцяў. І вы за этна выдаеце зусім ня-этна?

Падмены паняцьцяў няма. Мы робім фэст НОВАГА этна. У гэта паняцьце мы ўкладаем у тым ліку і тое, што этна-матэрыял падаецца ў сучаснай аранжыроўцы. Людзі, якія знаходзяцца па-за кантэкстам, ня бачаць розьніцы між этнічнай і народнай музыкай. Дык вось мы робім фэстываль менавіта этнічнай музыкі. Гэты тэрмін найбольш блізкі да паняцьця world music — музыка народаў сьвету, адаптаваная пад заходнія музычныя стандарты. Калі называць фэстываль іншымі словамі, то можна было замяніць «фэстываль новага этна» на «фэстываль world music». «Вольнае паветра» — не фэстываль народнай музыкі.

ТГ: Табе не падаецца, што сытуацыя нейкая паранармальная выходзіць, што сярод усіх сёлетніх удзельнікаў «Вольнага паветра» хіба толькі расейскі «Комба-бакх» часткова сьпявае па-беларуску?

Па-першае, мы хацелі паказаць на гэтым фэстывалі менавіта разнастайнасьць поглядаў на этнічную музыку выканаўцаў з суседніх краінаў. Таму зрабілі акцэнт менавіта на замежных музыкаў. Па-другое, сярод беларускіх выканаўцаў у нас ёсьць гурт Dzivasil, што выконвае свой матэрыял на беларускай мове. Першапачаткова ў лайн-апе была яшчэ Akana, але пасьля пераносу іх графік, на жаль, не супаў з нашым.

ТГ: Ты праўда думаеш, што «Нагуаль», Gurzuf, Morfe Acoustic Band граюць самую актуальную этна-музыку зь Беларусі, як тое напісана ў прэс-рэлізе фэстывалю?

Не. Я лічу, што гэта некалькі гуртоў, якія падаюць свой матэрыял у сваім унікальным рэчышчы, іх падыход адрозьніваецца ад стандартаў народнай музыкі. Ну і фэстываль жа не гумовы і да ўсяго аўтарскі. Мы проста тэхнічна ня можам паклікаць усіх, хто мае да фольку хоць якое дачыненьне проста дзеля таго, каб нікога не пакрыўдзіць.

ТГ: Ты неяк сказаў, што ў бабульчыным куфары корпацца ня варта. А як жа захаваньне нашых традыцыяў? Ці ты прапануеш забыцца на велікодныя, валачобныя, радзінныя песьні, што сьпявалі нашы продкі?

Зусім не! Я не прапаную на гэта забывацца. Я за папулярызацыю народных традыцыяў, народнай культуры. Але мне здаецца, што мусяць быць розныя інтэрпрэтацыі фольк-матэрыялу для рознай аўдыторыі і ад гэтага агульная справа толькі выйграе. Няхай будзе для пэўнай аўдыторыі архаічны фольк, а для кагосьці — фольк-рок з 90-х, а некаму будзе цікавая фольк-электроніка ды іншыя сучасныя стылі. Менавіта сучасныя стылі мы і хочам паказаць у межах «Вольнага паветра — 2011».

ТГ: Ці чуў ты першыя альбомы «Песьняроў», «Палацу» і «Троіцы», якія фактычна апярэдзілі свой час, выкарыстоўваючы пры гэтым даўнія-даўнія песьні? Можаш падзяліцца ўлюбёнай тройкай фольк-альбомаў, як у Беларусі, так і ў сьвеце.

Натуральна чуў. І мне вельмі падабалася. На момант выхаду тых альбомаў гэта быў скрайне перадавы погляд на фальклёр і менавіта ўпляценьнем фольку ў сучасную канву гэтыя музыкі і займаліся. Але цяпер у сучаснай музыцы новыя тэндэнцыі і менавіта з дапамогай іх хочацца папулярызаваць этнічную культуру народаў сьвету.
Калі ласка, мой асабісты ТОП-3 беларускіх этна-альбомаў:
1. Ur’ia — Vesnachuha
2. KRIWI — Людзям (live)
3. Троiца — Сон-трава
ТОП-3 сусьветных этна-альбомаў:
1. Natasha Atlas — Something Dangerous
2. Transglobal Underground — International Times
3. Volga — Три поля

ТГ: Пры канцы яшчэ тады, назаві ТОП-3 сэтаў на «Вольным паветры — 2011», якія нельга прапусьціць.

Гэта найперш Shazalakazoo. На другое месца паставіў бы «Комба Бакх», на трэцяе — «Бальян Сауна Систем». Але бачыць варта ўсіх.

Размаўляў Сяргей Будкін, «Тузін Гітоў»

Вольнае паветра — 2011. 27—28 жніўня. 15:00 — 6:00

Месца правядзеньня: хутар Шаблі, в. Мал. Запрудзьдзе, Валожынскі раён — 80 км. ад Менску ў бок Вільні. Арыентыр — в. Городзькі.

Квіткі: 20 тыс. руб. (уваход), 50 тыс. руб. (уваход + кэмпінг).

Дзе набыць: у бары «Малако» (пр-т Незалежнасці, 37а), каса ў пераходзе каля ГУМа, у распаўсюдніка ў пераходзе на пл. Якуба Коласа (выхад да Філярмоніі), у касах КЗ «Мінск» (вул. Кастрычніцкая, 5), а таксама ў сыстэмах kvitki.by і ticketpro.by.

Даведкі: (017) 280-15-10, (029) 6-5555-96, (033) 6-5555-96

Источник: music.fromby.net

Метки -
Источник -
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Информация

Комментировать статьи на нашем сайте возможно только в течении 150 дней со дня публикации.
• Реклама
Размещение рекламы на сайте muzby.net
• Афиша

6 января в клубе «Граффити» состоится Trip-hop/Lounge вечеринка с участием частого гостя клуба, диджея и автора электронной музыки Diamos Roll‘а и, пожалуй, главным представителем белорусского трип-хопа, группой B_Side.

17 января состоится церемония награждения ZorkiText 2011

• Опрос
Новый вид сайта. Как?
Отлично
Хорошо
Плохо

• Личный кабинет
Фоторепортаж Прямо с места событий

Назад в Союз или новое по старому...
Сеть облетели картинки стилизации современных альбомов под винил советского времени. Мы тоже не будем отставать и представим вашему вниманию эту коллекцию (а вдруг кто её ещё так и не видел?). Смотрите и улыбайтесь, ведь смех продлевает жизнь!

Рецензии Читать не перечитать

Портал Jazz.ru издал толстый, но совершенно не академичный двухтомник – такой же, как и «музыка толстых», которую он взялся описать.

Реклама Интересные предложения
Мировые новости Самое свежее