Обзоры музыкального оборудования и инструментов
Размещение рекламы на сайте muzby.net
Музыкальные новости Афиша Обзоры концертов Фоторепортажи Рецензии Интервью

Музыкальные новости / Музыка Незалежнай Рэспублікі Беліца (16 августа 2011)

Калі нейкі прасунуты дбалы аглядальнік пачне распытваць хіпстараў ці іншых субкультурна дасьведчаных маладых грамадзянаў адносна музычнага жыцьця гораду па-над Сожам, ён пачуе, што Гомель зьяўляецца не інакш, як Мэкай цяжкага мэталу… Але як ад гэтага нудзіць ужо! Як ужо ўсе стаміліся ад цяжару гэтага іміджу! Гомельскі карэспандэнт «Тузіна Гітоў» пабываў на канцэрце ў гарадзкім парку, дзе сваю творчасьць дэманстравалі гурты беліцкага Дома культуры.


Млын Сонца
Дык вось я пра што. 13-га жніўня давялося трапіць на пэрформанс, які прыйшоўся даспадобы. Гэта быў ардынарны суботні канцэрт у мясцовым парку культуры і адпачынку. Такія адбываюцца амаль кожныя выхадныя. Сваю творчасьць тут дэманструюць гурты з розных раённых Палацаў культуры ці якія-небудзь навучальныя ўстановы… Такія энтэртэйнмэнты цягнуцца яшчэ з савецкіх часоў, таму мой настрой быў надта скептычным. Але памыліўся — канцэрт атрымаўся нечакана добрым.

Свае гурты паказваў беліцкі Дом Культуры. Беліца — гэта абсалютна самастойны мікрараён Гомелю, у якім жыхары лічаць сябе «форынэрамі» адносна іншых гамяльчан. Менавіта адсюль паходзяць нямала таленавітых і вядомых пэрсанажаў. Беліца дала краіне ВІА «Синяя птица», «Узоры», Ухцінскага і растафары з «Адыс-Абэбы», а яшчэ рокавых гітарыстаў Івана Піліпенку ды Віктара Іванова. Сьпіс можна доўжыць… Канцэрт у парку засьведчыў, што яго можна папаўняць надалей.

Першымі на сцэне зьявіліcя два хлопцы, адзін зь якіх сьпяваў, другі граў на гітары. Верыце, як ужо надакучыла слухаць бразганьне гітары, але гэта быў ня той выпадак. Хлопцы з дуэту «Аляксандар ды Аляксандар» рабілі сапраўдны анплагдавы рок на добрай ангельскай мове. Прагучала пара вядомых кавэраў, у тым ліку з Whitesnake, а таксама тры зусім някепскія аўтарскія творы. Карацей, хлапчукі зьдзівілі ўзроўнем вакалу і гітары. Потым пачалася звычайная цяганіна з падключэньнем наступнага гурта. Хацеў было ўжо пайcьці далей, але раптам пачуў гук дуды і спыніў рух ад сцэны. Гурт «Млын Сонца» рамаўляў і сьпяваў толькі па-беларуску. Уразіў інструмэнтарый: дуда, ліра, мандаліна (дарэчы, пераробленая з домры), гітара, дарбука, вялікі барабан. Іх праграма складалася як з уласных твораў у духу музыкі Сярэднявечча ды вядомых рэчаў, як «Полацкі сшытак». Пераканаўча гучаў у іх музычным аздабленьні і Максім Багдановіч. «Млын Сонца» яшчэ малады гурт, існуе ля трох гадоў, але гучыць ужо вельмі прыстойна. Хіба што злоўжываньне дарбукай часам надае арабска-турэцкі характар рытму, што для нашых фольк-кампазыцыяў наўрад ці пасуе.

Трэцімі выступалі «Васабі Джаз Бэнд» пад кіраўніцтвам Андрэя Васільева. Зь першых акордаў пачуўся амэрыканскі крыху ірваны, фанковы чос. Дудкі, слайд-гітара, вакаліст, які сьпяваў пад Тома Джонса. Рытм-сэкцыя з вопытам і прафэсійным узроўнем… Вакалістка з кансэрваторскай адукацыяй і з голасам як Ерыхонская труба… Добрае вымаўленьне на ангельскай мове. Творы Дзюка Элінгтана, Джона Фогерці, Люсінды Ўільямз. і ўсё гэта лёгка, нявымучана, рытмічна, сўінгава. Восем песень адным скокам на адным подыху! Проста захапляльна. Вось табе і Беліца.

А на іншым баку Сожу ўсё ніяк ня сьціхнуць залпы мэталу… Можа выправіцца на другі бераг, у Беліцу — па разнастайнасьць. Ды застацца там?

Іван Ропскіх, «Тузін Гітоў»

Фота: vkontakte.ru/club17469728
Источник: music.fromby.net

Метки -
Источник -
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Информация

Комментировать статьи на нашем сайте возможно только в течении 150 дней со дня публикации.
• Реклама
Размещение рекламы на сайте muzby.net
• Читаемое
    • Афиша

    6 января в клубе «Граффити» состоится Trip-hop/Lounge вечеринка с участием частого гостя клуба, диджея и автора электронной музыки Diamos Roll‘а и, пожалуй, главным представителем белорусского трип-хопа, группой B_Side.

    17 января состоится церемония награждения ZorkiText 2011

    • Опрос
    Новый вид сайта. Как?
    Отлично
    Хорошо
    Плохо

    • Личный кабинет
    Фоторепортаж Прямо с места событий

    Назад в Союз или новое по старому...
    Сеть облетели картинки стилизации современных альбомов под винил советского времени. Мы тоже не будем отставать и представим вашему вниманию эту коллекцию (а вдруг кто её ещё так и не видел?). Смотрите и улыбайтесь, ведь смех продлевает жизнь!

    Рецензии Читать не перечитать

    Портал Jazz.ru издал толстый, но совершенно не академичный двухтомник – такой же, как и «музыка толстых», которую он взялся описать.

    Реклама Интересные предложения
    Мировые новости Самое свежее