Обзоры музыкального оборудования и инструментов
Размещение рекламы на сайте muzby.net
Музыкальные новости Афиша Обзоры концертов Фоторепортажи Рецензии Интервью

Музыкальные новости / «Ляпіс Трубяцкой»: «Прыемна, калі мары зьдзяйсьняюцца» (16 августа 2011)

«Ляпіс Трубяцкой» выйшаў пераможцам у зацятым змаганьні з Akute. Песьня «Грай» стала галоўным беларускім гітом сэзону паводле галасаваньня ў Мэгатуры-2011 на «Тузіне Гітоў», набраўшы 1263 галасы. Гурт натхніўся з гэтай нагоды на правядзеньне «Грай-туру», але рашэньня не выступаць у Беларусі зьмяняць не зьбіраецца. Тур распачнецца 10 верасьня з канцэрту ў Пецярбургу. З нагоды перамогі на ТГ Сяргей Міхалок і Яўген Калмыкоў падзяліліся сваімі ўражаньнямі: «Гэта рэальна прыемна. Адна справа, калі мы марым, а другая, калі нашы мары пацьвярджаюцца і зьдзяйсьняюцца».


Ляпіс Трубяцкой. Грай
«Ляпіс Трубяцкой» ужо каторы месяц знаходзіцца ў няспынным летнім туры. Гурт езьдзіць па буйных оўпэн-эйрах ды дае сольнікі на вялікіх канцэртных пляцоўках у Расеі ды Ўкраіне. На апошнім канцэрце ў Кактэбэлі Сяргей Міхалок сарваў голас — ён мусіць аднавіцца да бліжэйшага выступу. Размаўляць музыканту зараз складана, але ад камэнтару для «Тузіна Гітоў» ён не адмовіўся: «Палымяная падзяка ўсім, хто нас падтрымліваў і тым, хто галасаваў за іншыя каманды. „Тузіну Гітоў“ — далейшага разьвіцьця! Я зусім не лічу, што добра ведаю мову, проста хацелася стварыць прыгожую песьню, якая бы перадала мае адчуваньні. „Грай“ зьявілася задоўга да 19-га сьнежня, але было прадчуваньне, былі думкі ў маёй дзіравай галаве, якія хацелася зафіксаваць. Мне не было вядома, ці будзе адпавядаць напісанае настрою іншых людзей. І калі песьню ўпадабала столькі людзей — гэта здорава!» Сяргей перадаў слова прадусару «Ляпісаў» Яўгену Калмыкову, які падрабязна адказаў на пытаньні ТГ.

ТГ: Яўген, ці прыносяць яшчэ гурту радасьць віртуальныя перамогі?

Вядома. Адна справа, калі мы марым, а другая, калі нашы мары пацьвярджаюцца і зьдзяйсьняюцца. Я сам, як упершыню пачуў «Грай», дык у мяне мурашы пабеглі па скуры, а на канцэрце ў Вільні наогул ледзьве не заплакаў падчас яе выкананьня. Тэкст з глыбінным сэнсам, лірыка выдатная, прыгожа зроблена… І тут апынаецца, што яна пайшла ў народ. Вельмі прыемна, што яна перамагла ў «Тузіне». Што яшчэ прыемна, дык гэта тое, што яна ўспрымаецца ня толькі беларусамі, яна закаціла ўсёй Усходняй Эўропе! Можа нават так стацца, што «Грай» зажыве сваім жыцьцём. Магчыма, яе выканае вядомы замежны артыст, пакуль ня буду казаць хто.

ТГ: Пад уражаньнем вы вырашылі назваць восеньскі тур гурта «Грай». Што зь сябе ўяўляе гэта праграма і калі яе прэм’ера?

Так, у нас склалася цэлая канцэпцыя вакол «Грай». Людзі заўжды крычаць на канцэртах гэтае слова. Вось на расейскай яно ня так гучыць. У нашым разуменьні «грай» перакладаецца, не як «играй», а «жги». Прапанова зрабіць «Грай-тур» сыходзіла ад Міхалка. Праграма будзе адрозьнівацца ад «Весёлых картинок», хоць зразумела песьні з гэтага альбома будуць. Але яна будзе больш агрэсіўнай і экспрэсіўнай. Падрыхтавана парачка проста шыкоўных новых песень. Пакуль не скажу іх назвы, але самую шыкоўную мы абавязкова прэзэнтуем у новым сэзоне на «Тузіне Гітоў». Пачнецца тур 10 верасьня канцэртам ў Піцеры, асабліва гурт рыхтуецца да канцэрту ў «Москва-Арена» 31 верасьня. Праз «Тузін Гітоў» хацелася бы запрасіць усіх, хто хацеў зьезьдзіць улетку на нашы канцэрты, але так і ня здолеў. Прыязджайце ў Маскву. Як будзе рух і жаданьне, дык зладзім адмысловы аўтобусны тур, каб слухачы зь Беларусі прыехалі, ды зробім квіткі для іх таньнейшыя.

ТГ: Ваша рашэньне не выступаць у Беларусі застаецца нязьменным?

Так, у Беларусі мы не выступаем. Гэта абсурдна, калі ты рыхтуеш канцэрт, а табе яго за пару дзён да пачатку адмяняюць і кажуць, што ў іх дах пацёк. Тройчы вось у Гомелі плянавалі даць канцэрт і тройчы па розных прычынах нам яго адмянялі. Дык навошта тады чыніць зьдзек зь людзей ды самім нэрвавацца? Трызьненьне поўнае. Але ў Беларусі мы яшчэ сьпяем!

ТГ: Чаму ж вы не здымаеце кліп на «Грай»?

Вырашылі зараз запусьціць кліп на песьню «Принцесса». Ня ведаю, ці будзем вяртацца да «Грай», хапае новых песень ужо. У сеціве зьявіліся шмат відэавэрсіяў на «Грай». Мы да гэтага руку не прыкладалі, але нам падабаецца, як выйшла. Няма нічога дзіўнага ў тым, што змантавалі менавіта такое відэа на нашу песьню. Асацыяцыі напрошваюцца відавочныя. Мы бы такі ролік наўрад ці зрабілі, але выдатна што ён зьявіўся.

Аматарскі відэаролік на песьню «Грай». Аўтар — Manividos



Ляпіс Трубяцкой. Прэм’ера новай беларускамоўнай песьні на «Тузіне Гітоў» увосень.

Размаўляў Сяргей Будкін, «Тузін Гітоў»
Источник: music.fromby.net

Метки -
Источник -
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Информация

Комментировать статьи на нашем сайте возможно только в течении 150 дней со дня публикации.
• Реклама
Размещение рекламы на сайте muzby.net
• Афиша

6 января в клубе «Граффити» состоится Trip-hop/Lounge вечеринка с участием частого гостя клуба, диджея и автора электронной музыки Diamos Roll‘а и, пожалуй, главным представителем белорусского трип-хопа, группой B_Side.

17 января состоится церемония награждения ZorkiText 2011

• Опрос
Новый вид сайта. Как?
Отлично
Хорошо
Плохо

• Личный кабинет
Фоторепортаж Прямо с места событий

Назад в Союз или новое по старому...
Сеть облетели картинки стилизации современных альбомов под винил советского времени. Мы тоже не будем отставать и представим вашему вниманию эту коллекцию (а вдруг кто её ещё так и не видел?). Смотрите и улыбайтесь, ведь смех продлевает жизнь!

Рецензии Читать не перечитать

Портал Jazz.ru издал толстый, но совершенно не академичный двухтомник – такой же, как и «музыка толстых», которую он взялся описать.

Реклама Интересные предложения
Мировые новости Самое свежее