Обзоры музыкального оборудования и инструментов
Размещение рекламы на сайте muzby.net
Музыкальные новости Афиша Обзоры концертов Фоторепортажи Рецензии Интервью

Музыкальные новости / Пачаўся прыём заяваў на «Бардаўскую восень — 2011» (16 августа 2011)

Зьвяз беларускай моладзі ў Польшы традыцыйна пачынае «Бардаўскую восень» з набору заявак на ўдзел у конкурсе, якія будуць прымацца да 10 верасьня. Усе канкурсанты зьбяруцца на адборы ў Менску ў сярэдзіне верасьня, дзе журы адбярэ ўдзельнікаў фэстывалю, якія паедуць у Польшчу ды пазмагаюцца за прызавыя месцы. Як і летась аднаго з удзельнікаў конкурснай праграмы шляхам інтэрнэт-галасаваньня абяруць наведнікі парталу «Тузін Гітоў».


Бардаўская Восень
Традыцыя — рэч на сёньняшні дзень даволі рэдкая і таму каштоўная. Фэстываль «Бардаўская восень» адной з такіх каштоўнасьцяў і зьяўляецца, бо хіба найбольш за ўсе астатнія праявы беларускамоўнай музыкі трымаецца традыцыі. Ужо каторы год адзіны ў сваім родзе фэст беларускамоўнай аўтарскай песьні захоўвае своеасаблівы музычны стыль, атмасфэру, фармат ды месца правядзеньня, але й адначасова крочыць у нагу з часам, не прамінаючы экспэрымэнты ды актуальныя музычныя кірункі ў беларускамоўнай песьні.

Не выключэньнем стане і восень 2011. Традыцыйна ў сярэдзіне верасьня ў Менску адбудзецца канцэртны адборачны тур на конкурсную праграму фэстывалю ў Бельску-Падляскім. Напрыканцы ж кастрычніка лепшыя маладыя барды ды акустычныя гурты сыйдуцца ў конкурснай праграме фэсту, а самыя адметныя выканаўцы акустычнай беларускамоўнай аўтарскай музыкі прэзэнтуюць свае канцэртныя праграмы са сцэны Бельскага дому культуры ды навакольных канцэртных пляцовак Беласточчыны. Між імёнаў «Бардаўскай восені», якая сёлета пройдзе ўжо ў 18-ы раз, варта ўзгадаць пачынальнікаў фэсту. Гэта Алесь Камоцкі і Кася Камоцкая, Віктар Шалкевіч і Сяржук Сокалаў-Воюш, а таксама традыцыйныя яго ўдзельнікі, як Зьміцер Вайцюшкевіч, Лявон Вольскі ды іншыя.

Сёлета арганізатары фэстывалю са Зьвязу беларускай моладзі традыцыйна пачынаюць «Бардаўскую восень» з набору заявак на ўдзел у конкурснай праграме, якія будуць прымацца да 10 верасьня. Усе канкурсанты зьбяруцца на канцэртным конкурсным адборы ў Менску ў сярэдзіне верасьня, дзе кваліфікаваным журы будуць адабраныя ўдзельнікі фэстывалю, якія паедуць у Польшчу ды пазмагаюцца за прызавыя месцы «Бардаўскай восені — 2011». Каб узяць удзел у конкурсным адборы варта даслаць запоўненую анкету ўдзельніка ды свае дэма-запісы на скрыню арганізатараў adbor@vosien.by да 10 верасьня. Удзел у фэстывалі могуць узяць аўтары-выканаўцы ды акустычныя гурты, якія сьпяваюць па-беларуску.

Як і летась аднаго з удзельнікаў конкурснай праграмы «Бардаўскай восені» шляхам інтэрнэт-галасаваньня абяруць наведнікі парталу «Тузін Гітоў».

Сам фэстываль адбудзецца на Беласточчыне з 21-га па 23-га кастрычніка, але для маладых бардаў Беларусі «Бардаўская восень» пачынаецца ўжо сёньня — чакаем вашых заяваў!

Спампаваць заяву да ўдзелу ў «Бардаўскай восені — 2011»

Алесь Кот-Зайцаў, «Тузін Гітоў»
Источник: music.fromby.net

Метки -
Источник -
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Информация

Комментировать статьи на нашем сайте возможно только в течении 150 дней со дня публикации.
• Реклама
Размещение рекламы на сайте muzby.net
• Афиша

6 января в клубе «Граффити» состоится Trip-hop/Lounge вечеринка с участием частого гостя клуба, диджея и автора электронной музыки Diamos Roll‘а и, пожалуй, главным представителем белорусского трип-хопа, группой B_Side.

17 января состоится церемония награждения ZorkiText 2011

• Опрос
Новый вид сайта. Как?
Отлично
Хорошо
Плохо

• Личный кабинет
Фоторепортаж Прямо с места событий

Назад в Союз или новое по старому...
Сеть облетели картинки стилизации современных альбомов под винил советского времени. Мы тоже не будем отставать и представим вашему вниманию эту коллекцию (а вдруг кто её ещё так и не видел?). Смотрите и улыбайтесь, ведь смех продлевает жизнь!

Рецензии Читать не перечитать

Портал Jazz.ru издал толстый, но совершенно не академичный двухтомник – такой же, как и «музыка толстых», которую он взялся описать.

Реклама Интересные предложения
Мировые новости Самое свежее