Обзоры музыкального оборудования и инструментов
Размещение рекламы на сайте muzby.net
Музыкальные новости Афиша Обзоры концертов Фоторепортажи Рецензии Интервью

Музыкальные новости / Андрус Мамантовас: «Музыка перамагае зло» (16 августа 2011)

У Менску ўпершыню пройдзе «Сьвята вулічнай музыкі». Мяркуецца, што 10 верасьня з 12 да 20 гадзін у Траецкім прадмесьці на сьвята гораду выступяць дзясяткі выканаўцаў розных стылёвых плыняў. Аўтар ідэі Дня вулічнай музыкі, знакаміты літоўскі музыка, актор і прадусар Андрус Мамантовас у экслюзіўным інтэрвію «Тузіну Гітоў» паразважаў, ці магчыма правядзеньне незалежнага вулічнага фэсту ў несвабоднай краіне і падзяліўся сваёй запаветнай марай: «Я неяк падумаў: каб па усім сьвеце ў адзін і той жа дзень людзі выйшлі на вуліцу і зайгралі, дык усё бы зьмяніліся да лепшага».


Андрус Мамантовас
ТГ: Андрус, чаго вас раптам зацікавіла разьвіцьцё вулічнай музычнай культуры ў Беларусі?

Арганізую сьвята ў Менску ня я. Ідэя проста ад мяне сыходзіць. А робяць гэта вашы людзі, якія пабывалі ў нас. Мы ладзім падобны фэстываль ужо пяць гадоў у Літве і ён у нас разьвіваецца неймаверна. Цяпер ён праходзіць ужо ў 50 літоўскіх гарадах і мястэчках. А ў Менску я буду, як ганаровы госьць. Хачу пагаварыць наконт таго, каб сумясьціць дату налета, каб гэта адбылася адначасова ў нас, і ў вас. А тут яшчэ Рыга далучаецца. Калі бы выйшла злучыць усе тры вулічныя фэсты, выйшла бы прыгожае сяброўскае мерапрыемства, якое бы заўважыў астатні сьвет. А наогул я неяк падумаў: каб па усім сьвеце ў адзін і той жа дзень людзі выйшлі на вуліцу і зайгралі, дык усё бы зьмянілася да лепшага.

ТГ: У чым у прынцыпе палягае галоўная задума Дня вулічнай музыкі?

Людзі выходзяць на вуліцу і граюць. Вуліцы поўняцца музыкай. І гэта трэба бачыць і чуць. Такую сяброўскую атмасфэру так проста не апішаш. Проста здаецца, што нешта зьмяняецца. Ды наогул, калі ты прыяжджаеш у нейкі горад і чуеш вулічную музыку, ты адразу прасякаесься настроем гэтага гораду. Музыка абяшкоджвае нэгатыў і агрэсію. За ўсе пяць гадоў літоўскага фэсту не было ніводнага выпадку, зьвязанага з хуліганствам ці нечым падобным. Вельмі рады, што ў вас зьявіліся людзі, якія хочуць зрабіць нешта падобнае.

ТГ: Ёсьць у нас свая акалічнасьць. «Сьвята вулічнай музыкі» падаецца, як незалежны творчы праект, але ўсе ілюзіі зьнікаюць, калі знаёмісься з формай анкеты. Асабліва ўражвае патрабаваньне напісаць сьцісла зьмест сваіх песень і страшная прыпіска пра заканадаўства. Такая форма выглядае надта ўжо па-саўковаму, вам не падаецца?

Я выступаю за абсалютную свабоду творчасьці. Але вядома ж, існуюць мясцовыя нюансы. Тут я магу толькі дыпляматычна прамаўчаць. У Вільні могуць граць усе, хто хоча. Няма ў нас адмысловых патрабаваньняў. Ніхто не музыкаў не абмяжоўвае і нічога ад іх не патрабуе. Можа выйсьці дзядулька ды біць у бубен, можа выйсьці квартэт з прафэсійных музыкаў ды граць Моцарта, а можа і чалавек, які ведае ўсяго два акорды. Тэматыка песень, рэпэртуар — выбар кожнага.

ТГ: То бок, чалавек пры жаданьні можа правакаваць падчас свайго выступу і выказваць свае палітычныя погляды?

У прынцыпе так. Але, натуральна ня варта параўноўваць сытуацыю ў якой знаходзяцца нашыя краіны.

ТГ: Але ці магчымы фэстываль свабоднай музыкі ў несвабоднай краіне?

Добрае пытаньне… Я разумею пра што вядзецца. Мне 44 гады і я жыў у Савецкім Саюзе. Але, тое, што гэта ўжо адбываецца — крок наперад. Добра, што знайшліся людзі, якія вырашылі гэтым заняцца. Зразумела, што яны атрымалі дазвол на правядзеньне такога мерапрыемства з пэўнымі ўмовамі, якія бачныя ў гэтай анкеце. Канечне, я не прымаю самі ўмовы, але ўжо добра, што гэта адбываецца. Ёсьць рэчы, якія мы ня можам выказаць словамі, бо тых словаў альбо занадта мала, альбо зашмат. І тады іх можна выказаць з дапамогай музыкі. Выдатна разумею, што ў вас адбываецца.

ТГ: Правілы гульні раеце прыняць?

Можна, канечне, ісьці голымі рукамі ды супраць танка. Але ці прынясе яно плён? Даводзіцца ўсё ж ісьці на кампраміс. Такое жыцьцё. Не заўжды варта спадзявацца на тое, што адразу будзе ўсё, як хочацца. Дом жа будуецца па цагліне.

ТГ: Яшчэ цікава: музыканты падчас вулічнага фэсту могуць зарабляць капейчыну, паклаўшы перад гледачамі шапку або кейс ці гэта караецца законам?

Здараецца, што ў нас у звычайны дзень паліцыянты могуць адагнаць музыкаў. Хоць закону такога, што граць нельга, у Літве няма. Але могуць папрасіць пайсьці, калі гэта камусьці замінае. Непасрэдна ж на Дні вулічнай музыкі музыкі без праблем могуць пакласьці перад сабой шапку і яму спакойна могуць кідаць манэты.

ТГ: Ваша пасланьне патэнцыйным удзельнікам першага «Сьвята вулічнай музыкі» ў Менску?

Я вельмі рады, што ў Беларусі хоць у нейкай форме, хай сабе і невялікай, гэта адбудзецца. Мы жывем па суседзтве, але асабіста мне не хапае нейкага кантакту паміж людзьмі. Мы павінны рабіць сьвята самі, а не чакаць пакуль спусьцяць зьверху загад. «Сьвята вулічнай музыкі» — насамрэч вельмі добрае сьвята. Дык няхай поўняцца вашы вуліцы музыкай!

Сайт «Сьвята вулічнай музыкі»

Даведка ТГ: Андрус Мамантовас нарадзіўся ў 1967 годзе ў Вільні. Быў заснавальнікам, вакалістам і аўтарам песень адной з самых вядомых рок-груп Літвы Foje (1983—1999). У 2006 годзе стварыў гурт LT United, адмыслова для ўдзелу ў «Эўравізіі» (занялі ў фінале конкурсу 6-е месца). З 2006 году праводзіць у Вільні і ў шэрагу іншых літоўскіх гарадоў штогадовы фэстываль вулічнай музыкі. Грае Гамлета ў пастаноўцы Эймунтуса Някрошуса (з 1997). У якасьці актора здымаўся ў фільмах «Непатрэбныя людзі» (Літва, 2008) і «Амая» (Латвія-Ганконг, 2010). У першым сваім інтэрвію для беларускага выданьня ў 2006 годзе адзначыў, што для Беларусі самая актуальная песьня — «Перемен».

Размаўляў Сяргей Будкін, «Тузін Гітоў»
Фота: www.andriusmamontovas.com
Источник: music.fromby.net

Метки -
Источник -
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Информация

Комментировать статьи на нашем сайте возможно только в течении 150 дней со дня публикации.
• Реклама
Размещение рекламы на сайте muzby.net
• Афиша

6 января в клубе «Граффити» состоится Trip-hop/Lounge вечеринка с участием частого гостя клуба, диджея и автора электронной музыки Diamos Roll‘а и, пожалуй, главным представителем белорусского трип-хопа, группой B_Side.

17 января состоится церемония награждения ZorkiText 2011

• Опрос
Новый вид сайта. Как?
Отлично
Хорошо
Плохо

• Личный кабинет
Фоторепортаж Прямо с места событий

Назад в Союз или новое по старому...
Сеть облетели картинки стилизации современных альбомов под винил советского времени. Мы тоже не будем отставать и представим вашему вниманию эту коллекцию (а вдруг кто её ещё так и не видел?). Смотрите и улыбайтесь, ведь смех продлевает жизнь!

Рецензии Читать не перечитать

Портал Jazz.ru издал толстый, но совершенно не академичный двухтомник – такой же, как и «музыка толстых», которую он взялся описать.

Реклама Интересные предложения
Мировые новости Самое свежее