Обзоры музыкального оборудования и инструментов
Размещение рекламы на сайте muzby.net
Музыкальные новости Афиша Обзоры концертов Фоторепортажи Рецензии Интервью

Музыкальные новости / Кірчук пакажа працяг «Варажбіта» (16 августа 2011)

Этна-трыё «Троіца» ўпершыню ў Беларусі выставіць сваю ўнікальную калекцыю інструмэнтаў на адмысловай экспазыцыі ў гісторыка-культурным музэі Заслаўя. Будуць экспанавацца беларускія гусьлі, ліры, смыкі, афрыканскія чароткі, ракушкі з Малайзіі, нямецкія цытры і домры, турэцкі сас і барабан, баўгарская гайда ды шмат чаго іншага. На адкрыцьці выставы Іван Кірчук ажывіць інструмэнты падчас свайго мона-спэктаклю «Варажбіт. Працяг».


Іван Кірчук на "Вольным паветры"
Калекцыю музычных інструмэнтаў Іван Кірчук заклаў яшчэ да заснаваньня «Троіцы», калі працаваў у менскай вучэльні мастацтваў і стварыў фальклёрны ансамбаль «Дзіва». З таго часу калекцыя разраслася да неверагодных памераў. Кожны раз музыкі з этна-трыё прывозяць нешта новае з вандровак. Прычым ня толькі зь беларускіх мястэчак і вёсак, але і з замежных гастроляў. Такім чынам, у іх зьявілся дзясяткі розных дудак, акарыны, гусьлі, ліры, смыкі і нават званы з разбураных касьцёлаў зь Беларусі, Малдовы, Славеніі, Расеі, Галяндыі, а таксама такія экзатычныя інструмэнты, як афрыканскія чароткі і бонгі, ракушкі з Малайзіі, нямецкія цытры і домры, турэцкі сас і барабан, баўгарская гайда ды шмат іншых. Прычым шмат якія зь іх «Троіца» выкарыстоўвае ў сваіх песьнях. «Нават ня браўся пералічыць нашу калекцыю», — прызнаецца Іван Кірчук.

Калекцыя «Троіцы» ўжо экспанавалася ў Эстоніі, Нямеччыне і Польшчы, а вось у Беларусі будзе паказаная ўпершыню.

Выстыва адкрыецца 21 жніўня ў 14:00 у гісторыка-культурным музэі-запаведніку «Заслаўе». У гэты дзень лідэр этна-трыё «Троіца» возьмецца ажывіць інструмэнты ў час мона-спэктаклю «Варажбіт. Працяг». Іван Кірчук называе сваю дзею спробай выйсьці за межы ўласнанацыянальнага і ў той жа час дакрануцца да вытокаў.

Выстава-канцэрт «Варажбіт. Працяг» пройдзе пры падтрымцы інтэрнэт-парталу «Тузін Гітоў». Уваход на адкрыцьцё будзе вольным.

Электрычкі да Заслаўя з чыгуначнага вакзалу Менску 21 жніўня: 11:20, 12:30, 12:40, 13:06, 13:37. Таксама з вакзалу ходзяць маршрутныя таксі.

Падрабязьней пра Заслаўе, яго каштоўнасьці — на сайце музэю «Заслаўе»

Выстава будзе працаваць да 30 верасьня.

Іван Бяспалы, «Тузін Гітоў»

Фота: Алена Скарабагатава
Источник: music.fromby.net

Метки -
Источник -
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Информация

Комментировать статьи на нашем сайте возможно только в течении 150 дней со дня публикации.
• Реклама
Размещение рекламы на сайте muzby.net
• Афиша

6 января в клубе «Граффити» состоится Trip-hop/Lounge вечеринка с участием частого гостя клуба, диджея и автора электронной музыки Diamos Roll‘а и, пожалуй, главным представителем белорусского трип-хопа, группой B_Side.

17 января состоится церемония награждения ZorkiText 2011

• Опрос
Новый вид сайта. Как?
Отлично
Хорошо
Плохо

• Личный кабинет
Фоторепортаж Прямо с места событий

Назад в Союз или новое по старому...
Сеть облетели картинки стилизации современных альбомов под винил советского времени. Мы тоже не будем отставать и представим вашему вниманию эту коллекцию (а вдруг кто её ещё так и не видел?). Смотрите и улыбайтесь, ведь смех продлевает жизнь!

Рецензии Читать не перечитать

Портал Jazz.ru издал толстый, но совершенно не академичный двухтомник – такой же, как и «музыка толстых», которую он взялся описать.

Реклама Интересные предложения
Мировые новости Самое свежее