Обзоры музыкального оборудования и инструментов
Размещение рекламы на сайте muzby.net
Музыкальные новости Афиша Обзоры концертов Фоторепортажи Рецензии Интервью

Музыкальные новости / Вялікая берасьцейская Сьцяна (+відэа) (16 августа 2011)

Гурт Sciana адзначае ў жніўні 12 гадоў ад часу заснаваньня. З гэтай нагоды адзін з заснавальнікаў і аўтар песень каманды Андрусь Клімус распавёў, чым Sciana абавязана Віктару Шалкевічу, чаму гурт не зьяжджае з роднага Берасьця і чаму не надае вялікага значэньня працы ў студыі.


Сьцяна
Неяк асабліва прадстаўляць гурт Sciana — дарэмна марнаваць час, бо на прасторы «Тузіна» ён тусуецца рэгулярна. А вось што калектыў адзначыў сваё 12-годзьдзе сёй-той можа і ня ведаць. Дазнаньне на настальгічна-юбілейныя ды іншыя тэмы мы правялі з бас-гітарыстам і аўтарам песьняў, а таксама адным з заснавальнікам гурта Андрэем Клімусам.

ТГ: Андрэй, у гурта ёсьць дакладная дата дня народзінаў — 1 жніўня. Адкуль яна ўзялася?
— Проста селі з хлопцамі, падумалі і вырашылі, што будзе так. Трэба ж сьвяткаваць у нейкі дзень. На свае першыя рэпэтыцыі мы і пачалі зьбірацца недзе на пачатку жніўня.

ТГ: Адзначаеце неяк своеасабліва?
— Зьбіраемся, піва п’ем… 10-гадовы юбілей адзначылі двума вялікімі канцэртамі. У гэтым годзе Назараў (прадусар гуртаТГ) нешта думае ў верасьні рабіць. Паглядзім.

ТГ: Загадзя гэта не абмяркоўваеце?
— Ну, калі гэта ў Берасьці канцэрцік, то сабрацца ўсё роўна не праблема…

ТГ: А калі замежны? Цяжка вырвацца?
— Тут, канечне, заўжды ёсьць складанасьці. Нас пяць чалавек з прадусарам, у кожнага свая праца. Спрабуем ці за свой кошт адпачынак браць, ці проста дамовіцца. Але бывае, што ў некага зусім не атрымліваецца. Тады вымушаныя адмаўляцца ад канцэрту.

ТГ: Лягічна спытацца, дзе «сьцяноўцы» працуюць?
— Я нідзе, у мяне зараз толькі музыка. Бубнач наш, Аляксей Кузьняцоў, працуе ў цэнтры пазашкольнай працы гукарэжысэрам. Вакаліст і гітарыст Павал Прохараў — гукарэжысэрам на берасьцейскай тэлевізіі, саксафаніст Яўген Лук’янчык працуе ў берасьцейскім сымфанічным аркестры і яшчэ вучыць дзетак. Гэта адзіны прафэсійны музыкант сярод нас.

ТГ: Ня буду задаваць традацыйнае пытаньне «Як усё пачыналася?», бо Sciana ўжо даўно знаходзіцца на той стадыі вядомасьці, калі гісторыю яе без праблем можна і нагугліць. Лепш скажы, што за гэтыя 12 гадоў адбылося такога, што і цяпер здаецца важным?
— Пытаньне нечаканае, але калі хутка ўспамінаць, можна выдзеліць чатыры вехі. Па-першае, гэта ўвядзеньне ў склад гурта саксафона. Мне здаецца, гэта крута. Мы пацэлілі ў дзясятку. На пачатку была скрыпка, але гэта ня так цікава. Менавіта спалучэньне мэлядычнасьці саксафона і гітарнага мяса стала нашай асноўнай фішкай. Па-другое, вельмі файна, што мы перайшлі на беларускую мову. Спачатку сьпявалі па-расейску, пасьля я, як студэнт філфаку, усіх сагітаваў на беларускую. Беларускі гурт павінен сьпяваць па-беларуску, хоць гэтага меркаваньня я нікому не навязваю. Трэці момант — фэстываль «Басовішча», у якім мы неаднойчы ўдзельнічалі. цяпер ён зьмяніўся, а тады гэта быў круты фэст, на якім сьпявалі сапраўдны рок-н-рол… Мноства нашых знаёмстваў цягнецца менавіта адтуль. І чацьвертая веха — гэта тое, што некалькі гадоў таму мы сустрэлі спадара Назарава. Бо паасобку мы людзі гультаяватыя, каб на нешта арганізавацца гуртом, у нас шмат часу выдаткоўваецца, а ён так па-добраму нас падштурхоўвае што да рэпэтыцыяў, запісаў і асабліва канцэртаў.

ТГ: Запіс альбомаў ты не назваў. Гэта ня так істотна для вас?
— Гэта важна, але я б не сказаў, што гэта сур’ёзныя вехі. Па той простай прычыне, што мы лепей гучым ужывую. Таму любы вялікі канцэрт мне падаецца больш актуальным, чым запіс альбома, хоць і запісы, безумоўна, патрэбныя.

ТГ: Ведаю, што на лёс гурта паўплываў Віктар Шалкевіч, які сам да рок-музыкі як такой дачыненьня ня мае.
— О, Шалкевіч для нас увогуле, можна сказаць, хросны бацька. Ён нас упершыню запрасіў у Польшчу. Ён адбіраў гурты для вялікага фэстывалю ў Беластоку, і мы адаслалі яму сваю касэту (былі яшчэ маленькія, гады два гралі ўсяго, ды і ня вельмі файна да таго ж). Як пазьней Шалкевіч прызнаўся, паслухаў ён толькі адну песьню — першую, яна яму чымсьці спадабалася, і ён нас запрасіў. Паколькі мы былі непаўнагадовымі, нашы бацькі прасілі яго як арганізатара за намі прыглядзець. Памятаю, калі мы пасьля канцэрту сабраліся ісьці па піва, ён нас не хацеў адпускаць (даў жа слова бацькам), але ў выніку пайшоў з намі. Мы доўга гулялі па начным Беластоку, пакуль знайшлі краму, пасьля яшчэ доўга размаўлялі ў гатэлі. Бачымся цяпер нячаста, аднак заўсёды памятаем, што гэта першы вядомы чалавек, які нам дапамог. І Шалкевіч нас таксама не забывае.



ТГ: Вы зьбіраецеся на вялікі ўкраінскі фэст «Захад». Што карыснага спадзяецеся займець ад удзелу ў гэтым оўпэн-эйры?
— Да гэтага ва Ўкраіне мы былі разоў шэсьць, пераважна на клюбных канцэртах. Мы спадзяемся, што «Захад» стане такой жа прыступкай, як у свой час «Басовішча», пачаткам нашай больш актыўнай дзейнасьці ва Ўкраіне. А ў суседняй краіне вельмі добра ставяцца і да рок-н-ролу, і да нас непасрэдна. Лепш нават, чым на радзіме.

ТГ: Думак зьехаць адсюль не зьяўлялася? Усё роўна канцэртаў за мяжой больш…
— Такая думка зьяўлялася ў кожнага, хто жыве ў нашай краіне, але чамусьці… Чамусьці не зьяжджаем! Напэўна, не прысьпеў час.

ТГ: Няхай бы не прысьпеў!..
— Канечне, няхай бы не прысьпеў. Радзіма ёсьць радзіма. Там ты ўсё роўна будзеш чужы. Будзем спадзявацца, што і ў нас нешта зьменіцца і ў музыцы, і ў сьвядомасьці людзей.

ТГ: Цікава яшчэ даведацца пра сямейнае становішча «сьцяноўцаў».
— У нас усе закаранелыя халасьцякі.

ТГ: Няўжо?
— Акрамя саксафаніста, які прыйшоў да нас пазьней — у яго ўжо і дачка даволі вялікая, хутка ў школу пойдзе. У іншых таксама ёсьць нейкія адносіны, але шлюбам сябе пакуль ніхто не абцяжарыў.

Яшчэ пара важных думак, якія прагучалі падчас нашай з Андрэем размовы, але ў інтэрвію не ўвайшлі:

«Мы былі і застаемся гуртам сяброў. Як сышліся калісьці, так дагэтуль, дзякуй богу, не палаяліся».

«Дзякуючы музыцы мы не старэем. Як і кожны, хто слухае рок-н-рол».

«Наш гурт разьвіваецца выключна эвалюцыйным шляхам. Усе важныя нашы крокі звычайна доўга насьпяваюць».

Размаўляла Іна Хоміч, «Тузін Гітоў»
Источник: music.fromby.net

Метки -
Источник -
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Информация

Комментировать статьи на нашем сайте возможно только в течении 150 дней со дня публикации.
• Реклама
Размещение рекламы на сайте muzby.net
• Афиша

6 января в клубе «Граффити» состоится Trip-hop/Lounge вечеринка с участием частого гостя клуба, диджея и автора электронной музыки Diamos Roll‘а и, пожалуй, главным представителем белорусского трип-хопа, группой B_Side.

17 января состоится церемония награждения ZorkiText 2011

• Опрос
Новый вид сайта. Как?
Отлично
Хорошо
Плохо

• Личный кабинет
Фоторепортаж Прямо с места событий

Назад в Союз или новое по старому...
Сеть облетели картинки стилизации современных альбомов под винил советского времени. Мы тоже не будем отставать и представим вашему вниманию эту коллекцию (а вдруг кто её ещё так и не видел?). Смотрите и улыбайтесь, ведь смех продлевает жизнь!

Рецензии Читать не перечитать

Портал Jazz.ru издал толстый, но совершенно не академичный двухтомник – такой же, как и «музыка толстых», которую он взялся описать.

Реклама Интересные предложения
Мировые новости Самое свежее