Обзоры музыкального оборудования и инструментов
Размещение рекламы на сайте muzby.net
Музыкальные новости Афиша Обзоры концертов Фоторепортажи Рецензии Интервью

Музыкальные новости / Partyzone: безнадзейна і неахайна (16 августа 2011)

Пераможцы «Басовішча-2002» нагадалі пра сябе чацьвертым нумарным альбомам. Пра гурт сапраўды можна было падзабыць – ад часу іх папярэдняга дыску «Сьмерці няма» мінула ўжо шэсьць год. У сваёй новай працы Partyzone нічога каардынальна новага не прапануюць. Некалі Вячэрскі засьведчыў удалай песьняй «Маё сэрца», што ў яго файна ўдаюцца прызямлённыя рок-баляды, але ў яго вусны ўсё роўна ўкладаюць тэксты пра цёмныя сілы.


Partyzone. Падаць і ўзьлятаць
Гэты яўна чаканы іх прыхільнікамі альбом запісаны ў цяжкарокавым рэчышцы з тэкстамі пра жыцьцё і сьмерць. Можна нават сказаць пра фірмовасьць стыля «партызонаў», які стварае дамінуючая гітара аўтара ўсіх песень Яўгена Цылікава і трохі адчужаны голас Дзяніса Вячэрскага, што прамаўляе сэнтэнцыі пра веру і пра розум, якія праўда на вокладцы прачытаць немагчыма праз няўдала абраны шрыфт.

Усё гэта стварае атмасфэру прыгнечанасьці, якая трохі разбаўляецца хіба, калі Цылікаў бярэ ў рукі акустыку («Мы ляцім»). Найбольш жа прыгнятае трэк на восем зь лішкам хвілінаў «Богі далі мне імя», пабудаваны вакол «Танца рыцараў» Пракоф’ева (што аніяк не пазначана на вокладцы). Гэты масіўны і патасны нумар праглынуць цяжкавата. Пяецца пра «намер зьмяніць краіны лёс», але настолькі тое млява падаецца, што не абнадзейвае зусім. У прынцыпе такое адчуваньне перасьледуе цягам праслухоўваньня ўсяго дыска. Некалі Вячэрскі засьведчыў удалай песьняй «Маё сэрца», што ў яго файна ўдаюцца прызямлённыя рок-баляды, але ў яго вусны ўсё роўна ўкладаюць тэксты пра цёмныя сілы.

Не ўдалося на дыску «Падаць і ўзьлятаць» напоўніцу перадаць і канцэртнай энэргетыкі гурта. Partyzone – някепская жывая каманда, у якую ўваходзяць моцныя музыкі (іх прозьвішчы чамусьці таксама не пазначаны на вокладцы), але на запісе таго не адчуваеш. Агульнае адчуваньне нейкай недаробленасьці ўзмацняе неахайная вокладка.

Лепшыя песьні з дыску. «Розум», «Я раблю сам», «Мы ляцім».

Partyzone - Падаць і ўзьлятаць, Вігма, 2011

SB, ТГ, для Budzma.org
Источник: music.fromby.net

Метки -
Источник -
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Информация

Комментировать статьи на нашем сайте возможно только в течении 150 дней со дня публикации.
• Реклама
Размещение рекламы на сайте muzby.net
• Читаемое
    • Афиша

    6 января в клубе «Граффити» состоится Trip-hop/Lounge вечеринка с участием частого гостя клуба, диджея и автора электронной музыки Diamos Roll‘а и, пожалуй, главным представителем белорусского трип-хопа, группой B_Side.

    17 января состоится церемония награждения ZorkiText 2011

    • Опрос
    Новый вид сайта. Как?
    Отлично
    Хорошо
    Плохо

    • Личный кабинет
    Фоторепортаж Прямо с места событий

    Назад в Союз или новое по старому...
    Сеть облетели картинки стилизации современных альбомов под винил советского времени. Мы тоже не будем отставать и представим вашему вниманию эту коллекцию (а вдруг кто её ещё так и не видел?). Смотрите и улыбайтесь, ведь смех продлевает жизнь!

    Рецензии Читать не перечитать

    Портал Jazz.ru издал толстый, но совершенно не академичный двухтомник – такой же, как и «музыка толстых», которую он взялся описать.

    Реклама Интересные предложения
    Мировые новости Самое свежее