Обзоры музыкального оборудования и инструментов
Размещение рекламы на сайте muzby.net
Музыкальные новости Афиша Обзоры концертов Фоторепортажи Рецензии Интервью

Музыкальные новости / Разборы: ці выступаць на дзяржТВ? (+відэа) (16 августа 2011)

У новай рубрыцы на ТГ «Разборы» Раман Жыгараў з Akute тлумачыць, чаму адмовіў ОНТ, Яўген Валошын з Handmade напярэдадні чарговага запіса на ТВ распавядае пра досьвед удзелу ў тэлешоў, а культуроляг Максім Жбанкоў разважае наконт эфектыўнасьці супрацы дзяржаўнай тэлевізіі і незалежных творцаў.


«Палац» на «Эўрафэсьце»
Гурт Akute падчас свайго знаходжаньня на першых прыступках гіт-параду «Тузін Гітоў» атрымаў запрашэньне ад тэлеканалу ОНТ паўдзельнічаць у шоў «Эстрадный коктейль». Музыкі параіліся і вырашылі адмовіцца ад прапановы. «Мы не бачым сябе ў нейкіх патасных мерапрыемствах, - тлумачыць удзельнік гурта Раман Жыгараў. – Мы гурт іншага кшталту і ў нас няма мэты засьвяціцца ў тэлескрыні». Прычынай адмовы музыкант называе тое, што на падобных праграмах трэба граць пад фанаграму. «Я разумею патрабаваньні тэлепрадусараў ды іх імкненьне стварыць карцінку належнай якасьці, але перакананы, што рок-музыка мусіць быць жывой, пад плюс выступаць недазваляльна». Пры тым Akute гатовы трапіць у этэр у выпадку таго, калі нейкі зь беларускіх дзяржканалаў прапануе сыграць ужывую. «Ня трэба толькі лічыць нас кішэннымі рокерамі за такое меркаваньне. Мы проста любім музыку і разглядаем яе па-за палітыкай. Пагатоў, ані слоўца пра палітыку ў сваіх тэкстах не знаходжу», - зазначае Раман.

Самаробнае «Адзіноцтва» Akute


А вось гурт Handmade настала прапісаўся ў этэры таго ж ОНТ. Музыкі ўжо бралі ўдзел у праграмах «Кухня», «Эстрадный коктейль», а таксама ў праекце «Вечера в Мирском замке». 26 жніўня яны ізноў ідуць на Камуністычную,6 каб запісаць дзьве песьні для «Эстрадный коктейль». «У нас былі на гэты конт сумневы і развагі, - кажа лідэр каманды Яўген Валошын. – Але мы вырашылі браць удзел у праграмах без палітычнай падаплёкі». Праўда, аднойчы Яўгену давялося трохі пашкадаваць пра такое рашэньне. Справа тычылася гумарыстычнай праграмы «Кухня». «Канкрэтна ў той праграме нікога брудам не палівалі, але потым дазнаўся, што яе вядучыя займаюцца лізаблюдствам дзеля зарабляньня ачкоў, таму было прыкра».

На «Эстрадном коктейле» Handmade, як і ўсе астатнія ўдзельнікі перадачы, вымушаны выступаць пад фанаграму. Для музыкаў – гэта жахлівая недарэчнасьць, але яны ідуць на гэта дзеля аднаго – каб несьці беларускую мову ў масы. «Тэлеэтэры ў нас не прыносяць ані дывідэндаў, ані папулярнасьці, за іх ня плоцяць ганарары, але гэтыя каналы глядзяць у вёсках і мястэчках. І няхай яны пачуюць добрую музыку на беларускай мове». А досьведам, атрыманым у тэлепраекце «Вечера в Мирском замке» Яўген наогул задаволены. «Мы выступалі там жыўцом разам з такімі гуртамі, як "Крыві", этна-трыё "Троіца", БЕЗ БИЛЕТА. Чаго наракаць?». Што да праявы салідарнасьці з шэрагам забароненых на дзяржТВ беларускіх музыкаў, то тут лідэр Handmade мае такое меркаваньне: «Канечне, я ўхваляю пазыцыю тых жа "Ляпісаў" і лічу абсалютна непрымальным забараняць іх. Але трэба мець вагу і папулярнасьць, каб тую салідарнасьць праявіць. Мы да гэтага толькі ідзем».

Handmade на ОНТ


Ідуць актыўна на кантакт з дзяржканаламі і музыкі з гурта «Жнюв». У нядаўнім інтэрвію «Тузіну» вакаліст каманды Алег Рыпенка заявіў, што гурт адкрыты для ўсіх прапановаў і яны, як правіла, на ўсе запрашэньні адгукаюцца. Ці тое «Басовішча», ці тое «Музыкальный суд» на ОНТ. Праўда, на дзяржТВ пачуваецца «Жнюв» няёмка: «Калі нас і запрашаюць на дзяржаўнае тэлебачаньне і радыё, то мы сябе адчуваем, як воўк у авечай шкуры або, калі жадаеце, "пятай калёнай"», - зазначае Алег.

Жнюв на ОНТ


Дасьведчаныя рокеры больш катэгарычныя. Гурт «Крама», якога шанавалі на дзяржТВ ва ўсе часы, вырашыў адмовіцца ад удзелу хоць у якіх тэлешоў. Ігара Варашкевіча можна было пабачыць у праектах ОНТ і СТВ нават у часы існаваньня чорнага сьпісу 2003-2007 гг.: «Зараз я наогул туды не хачу ісьці пасьля падзеяў 19-га. Калі да гэтага яшчэ супрацоўнічалі, то зараз я наўрад ці згаджуся на ўдзел у якой-небудзь праграме», - заявіў ён нядаўна ў праграме «Белы сьпіс».

Кліп аўтарства Ягора Хрусталёва «Гомельскі вальс» забаронены да паказу на БТ


Экспэрт «Тузіна Гітоў», культуроляг Максім Жбанкоў мяркуе, што няма ўнівэрсальнага адказу наконт таго, ці ісьці на супрацу зь дзяржканаламі незалежным творцам. Але на яго думку ўсё сьведчыць пра неэфектыўнасьць такой супрацы.

Пункт 1. Мова
«Несьці беларускую мову ў масы праз БТ – гэта сьмешна, бо зьмяніць агульную сытуацыю нерэальна. Беларуская мова на дзяржТВ – дэкор. Усе істотныя рэчы там гучаць па-расейску».

Пункт 2. Стылістыка
«Зь цяперашнім фарматам дзяржаўнай тэлевізіі незалежныя творчыя праекты несумяшчальныя. Вялікае дзіва бачыць па СТВ Neuro Dubel. Гэты спэцыфічны фармат іх забівае, паглынае нефарматны мэсыдж. Іх творы распускаюцца ў агульнай плыні хлусьні і падману. А таму іх усё адно не пачуюць і не зразумеюць».

Пункт 3. Пазыцыя
«Прапанова паўдзельнічаць у праграме дзяржаўнай тэлевізіі несумяшчальная з пачуцьцём гонару, але кожны вырашае для сябе. Я вырашыў захаваць гонар і адмаўляцца ад пастаянных прапановаў прыйсьці на этэр. Андрусь Такінданг і Леанід Паўлёнак вырашылі паўдзельнічаць у шоў на ОНТ, каб іх пабачылі, а можа далі і сыграць. Handmade пажадалі пасьпяваць па-беларуску, хоць у такім фармаце іх спроба нічога не вартая. І гэта іх права».

Абмеркаваць матэрыял можна ў афіцыйных суполках «Тузіна Гітоў»:
Facebook
УКантакце

Сяргей Будкін, Тузін Гітоў
Фота: Алена Скарабагатава
Источник: music.fromby.net

Метки -
Источник -
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Информация

Комментировать статьи на нашем сайте возможно только в течении 150 дней со дня публикации.
• Реклама
Размещение рекламы на сайте muzby.net
• Афиша

6 января в клубе «Граффити» состоится Trip-hop/Lounge вечеринка с участием частого гостя клуба, диджея и автора электронной музыки Diamos Roll‘а и, пожалуй, главным представителем белорусского трип-хопа, группой B_Side.

17 января состоится церемония награждения ZorkiText 2011

• Опрос
Новый вид сайта. Как?
Отлично
Хорошо
Плохо

• Личный кабинет
Фоторепортаж Прямо с места событий

Назад в Союз или новое по старому...
Сеть облетели картинки стилизации современных альбомов под винил советского времени. Мы тоже не будем отставать и представим вашему вниманию эту коллекцию (а вдруг кто её ещё так и не видел?). Смотрите и улыбайтесь, ведь смех продлевает жизнь!

Рецензии Читать не перечитать

Портал Jazz.ru издал толстый, но совершенно не академичный двухтомник – такой же, как и «музыка толстых», которую он взялся описать.

Реклама Интересные предложения
Мировые новости Самое свежее