Обзоры музыкального оборудования и инструментов
Размещение рекламы на сайте muzby.net
Музыкальные новости Афиша Обзоры концертов Фоторепортажи Рецензии Интервью

Статьи » Разные статьи / Руся пра Indiga, Akana і кропкі над «і» (16 октября 2008)

Руся
Пасьля працяглай і загадкавай творчай паўзы Руся, вакалістка гурта Indiga, учора зьявілася перад менскай публікай у складзе новага калектыву Akana. Тое адбылося пад час выступу ў межах конкурснага праекту «Залатая акустыка» ў клюбе Bronx. Скарыстаўшыся такім выпадкам выдавец «Тузіна Гітоў» адразу пасьля «залатога» выступу пагутарыў з Русяй. Пра ейны новы калектыў, жыцьцяздольнасьць Indiga і шматлікія творчыя пляны ў Русіным інтэрвію Ветру Мэханічнаму.

Wiecier: Руся, віншую з удалым выступам! Па ўсім відаць, што публіцы выступленьне Akana прыйшлося даспадобы.

Руся: Мы вельмі хваляваліся, як успрыме нас публіка. Да ўсяго, мы добра разумеем, што магчыма нам цяпер яшчэ не стае сыгранасьці, сцэнічнай гарманічнасьці. Але ж слухачы вельмі добра ўспрынялі наш этнічна-джазавы сэт, за што ім усім вялікі дзякуй!

Wiecier: Цяпер, калі адбылася першая «прэзэнтацыя» тваёй новай творчай якасьці перад роднымі менскімі слухачамі, можна казаць пра фактычны распад старой Indiga? Апошні сур’ёзны выступ Indiga, наколькі я памятаю, быў ажно 2-га сьнежня мінулага году.

Руся: Так. Але ж я бы казала не пра распад, а пра працяглы творчы адпачынак. Справа ў тым, што апошнім часам у жыцьці «індыганаў» адбылося шмат істотных зьменаў — Зьміцер Дзямідаў цяпер на новай працы, Уладзімер Бегер атрымаў дыплём і распачаў працоўную дзейнасьць, у Зьмітра Астроўскага нарадзілася дачка. Мы нагэтулькі шмат часу былі зьнітаваныя адзін з адным, што проста не схацелі, каб усе гэтыя асабістыя перамены адбіваліся на нашай творчасьці. А што асабіста да мяне, дык маёй праблемай стала нежаданьне працягваць ранейшы творчы лёс і «лямантаваць як падлетак». Мая творчая натура імпэтна прагнула прынцыпова новых цёплых жаноцкіх песень. Тым ня меней, адносіны паміж «індыганамі» засталіся сяброўскімі. Сёньня (маецца на ўвазе выступ Akana ў Bronx’е) падтрымаць нас прыходзіў Зьміцер Дзямідаў. І ведаю, што апошнім часам яны напісалі некалькі новых песень.

Wiecier: Раскажы, калі ласка, пра Akana.

Руся: Мне заўсёды імпанавала аўтэнтычная і джазавая музыка. А тут як раз запрашэньне ад Ірэны Катвіцкай у гурт Akana, што выконвае менавіта такую музыку.
У складзе Akana цяпер Канстанцін Косьцін (саксафон, клярнэт), Ільля Дмуха (саксафон), Зьміцер Кустаў (пэркусія) і тры вакалісткі (Ірэна Катвіцкая, Надзея Чучугова й я). Я лічу, што гэта няпроста, гэта патройная адказнасьць перад публікай. Дарэчы ў нашым складзе ўсе апроч мяне маюць музыную адукацыю і многія нават займаюцца прафэсійным музычным выкладаньнем.

Wiecier: А што абдылося з NHS, песьні якіх цяпер патрапілі ў рэпэртуар фактычна ўжо двух розных калектываў — Насткі Нярасавай і Akana?

Руся: Ірэна Катвіцкая — гэта наш рухавік. І за часам NHS, і цяпер ёйнымі руплівымі пошукамі і дбаньнямі здабываецца сапраўдны фальклёрны матэрыял, які пазьней пераасэнсоўваецца ў супольнай творчасьці. І тое, што NHS раскідаўся, яшчэ не азначае, што мы праз гэта страцілі нашую песенную спадчыну. Тым больш, што тая фальклёрная спадчына належыць усяму тутэйшаму народу.
Але ж Akana актыўна зараз працуе над новай праграмай. Мы нават кліп здымем на сваю новую песьню за грошы, што абяцаюць за перамогу ў «Залатой акустыцы». Але дзеля гэтага засталося толькі перамагчы, дайце нам трохі часу (усьміхаецца).

Wiecier: Акрамя навіны пра кліп і заплянаванай перамогі ў «Залатой акустыцы», раскажы пра вашыя творчыя пляны.

Руся: У сакавіку — супольныя гастролі Akana ў Нямеччыне, на якія нас запрасіў вядомы джазавы саксафаніст Макс Дзягілеў («Дзягілеў Бэнд»). Таксама ў плянах сьмелы творчы экспэрымэнт паводле Akana — праект этна-клюбнай музыкі (цалкам імаверна, што тут мы зноў будзем працаваць зь вядомым па экспэрымэнтах на «Заеньцы» аўстрыўскім DJ Acid Buzz (Josef Gaffl). А 1 лістапада ў суботу мы гасьцюем на прэзэнтацыі «in Tune» ў Hair Peace Salon у менскім Bronx’е, таму запрашаю ўсіх!


Метки -
Источник - Wiecier Mechaniczny
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Информация

Комментировать статьи на нашем сайте возможно только в течении 150 дней со дня публикации.
• Реклама
Размещение рекламы на сайте muzby.net
• Читаемое
    • Афиша

    6 января в клубе «Граффити» состоится Trip-hop/Lounge вечеринка с участием частого гостя клуба, диджея и автора электронной музыки Diamos Roll‘а и, пожалуй, главным представителем белорусского трип-хопа, группой B_Side.

    17 января состоится церемония награждения ZorkiText 2011

    • Опрос
    Новый вид сайта. Как?
    Отлично
    Хорошо
    Плохо

    • Личный кабинет
    Фоторепортаж Прямо с места событий

    Назад в Союз или новое по старому...
    Сеть облетели картинки стилизации современных альбомов под винил советского времени. Мы тоже не будем отставать и представим вашему вниманию эту коллекцию (а вдруг кто её ещё так и не видел?). Смотрите и улыбайтесь, ведь смех продлевает жизнь!

    Рецензии Читать не перечитать

    Портал Jazz.ru издал толстый, но совершенно не академичный двухтомник – такой же, как и «музыка толстых», которую он взялся описать.

    Реклама Интересные предложения
    Мировые новости Самое свежее