Обзоры музыкального оборудования и инструментов
Размещение рекламы на сайте muzby.net
Музыкальные новости Афиша Обзоры концертов Фоторепортажи Рецензии Интервью

Музыкальные новости / Рэперы першымі адкрываюць сэзон (31 августа 2011)

PANaNieba Арганізатары падумвалі нават пра тое, каб адмяніць фэстываль – праз няясную сытуацыю на валютным рынку бюджэт мерапрыемства вырас за месяц у некалькі разоў. Але ўсё ж «Подых Урбана» вырашана было праводзіць. «Чым бліжэй да фэсту, тым большую цікавасьць выяўляюць людзі. Таму мы вырашылі правесьці фэст у заяўленым фармаце, трохі мінімізаваўшы выдаткі. Магу сказаць дакладна, што на якасьці самой імпрэзы, у тым ліку на гуку гэта аніяк не адаб’ецца», - сьцярджае адзін з арганізатараў Віталь Супрановіч.

На сцэну выйдуць усе заяўленыя ў афішы выканаўцы, за выняткам інструмэнтальнага хіп-хап гурта Nice Price. «Ужо доўгі час у Беларусі не было выбітных рэп-канцэртаў. Гэта першая маштабная дзея, якая адкрывае новы сэзон. Ёсьць спадзевы, што ён будзе больш насычаны падзеямі, чым мінулы», - кажа SP Kava з гурта PANaNieba. Праект, прызнаны адкрыцьцём у беларускай музыцы летась, рыхтуе на восень прэзэнтацыю свайго новага альбома «71». Яшчэ адзін удзельнік «Подых Урбана» Вожык якраз на фэсьце прадставіць свой новы альбом «У віры падзей»: «Вырашыў прымеркаваць якраз да фэсту рэліз свайго альбому, над якім вялася праца ажно пяць год. Якраз там можна будзе пачуць усю праграму ўжывую і набыць мае дыскі», - кажа рэпер.

Акром таго, у фэсьце возьме удзел праект «Імпэратар», аўтары аднаго з галоўных беларускіх гітоў 2006 году па вэрсіі «Тузіна Гітоў» «Уздымайце запальніцы». Чакаецца яшчэ выступ першага Dubstep рэп-праекту ў Беларусі Totem Method, а таксама рэдкі выхад на вялікую сцэну эпатажнай асобы - Кампліта, удзельніка скандальнага гурта «Бомжпакет».

«Подых Урбана»
31 жніўня. Парк Чалюскінцаў. Пачатак 17:00.


Тузін Гітоў


Источник: music.fromby.net

Метки -
Источник -
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Информация

Комментировать статьи на нашем сайте возможно только в течении 150 дней со дня публикации.
• Реклама
Размещение рекламы на сайте muzby.net
• Афиша

6 января в клубе «Граффити» состоится Trip-hop/Lounge вечеринка с участием частого гостя клуба, диджея и автора электронной музыки Diamos Roll‘а и, пожалуй, главным представителем белорусского трип-хопа, группой B_Side.

17 января состоится церемония награждения ZorkiText 2011

• Опрос
Новый вид сайта. Как?
Отлично
Хорошо
Плохо

• Личный кабинет
Фоторепортаж Прямо с места событий

Назад в Союз или новое по старому...
Сеть облетели картинки стилизации современных альбомов под винил советского времени. Мы тоже не будем отставать и представим вашему вниманию эту коллекцию (а вдруг кто её ещё так и не видел?). Смотрите и улыбайтесь, ведь смех продлевает жизнь!

Рецензии Читать не перечитать

Портал Jazz.ru издал толстый, но совершенно не академичный двухтомник – такой же, как и «музыка толстых», которую он взялся описать.

Реклама Интересные предложения
Мировые новости Самое свежее