Обзоры музыкального оборудования и инструментов
Размещение рекламы на сайте muzby.net
Музыкальные новости Афиша Обзоры концертов Фоторепортажи Рецензии Интервью

Музыкальные новости / «Рокаш»: гарыць, але ня грэе (31 августа 2011)

Рокаш. Запалі агонь Заўсёднікі беларускіх фолькавых і мэдыявальных фэстаў выдалі ўрэшце свой дэбютны альбом, у якім можна прасачыць увесь шлях, які прайшоў гурт за сваю васьмігадовую гісторыю. «Запалі агонь» — хутчэй не канцэптуальны альбом, вытрыманы ў адным ідэйным і стылістычным рэчышчы, а складанка песень розных часоў, выдадзеных пад адной вокладкай. Адсюль і адчуваньне, што музыкаў надта ўжо матляе ў іх музычных пошуках: тутака і звыклыя акустычныя баляды, стылізаваныя пад фольк, і амаль што арт-рок нумары, і экспэрымэнты з электронным гучаньнем. Нібы яны знайшлі сваю дзялянку, але ня ведаюць, якімі інструмэнтамі яе апрацоўваць. Агульны патас тэкстаў зразумелы і прымальны, але часам бянтэжыць, што ў вусны Паліны Дулінец укладаецца мужчынскі тэкст («Ваўкалак», «Крумкач»). Наогул уражаньне часам такое, што адметны вакал сьпявачкі існуе асобна, а музыка асобна — гармонія назіраецца хіба ў самым удалым нумары з дыску «Крылы». Астатнім жа музыкам сьпяваць яўна супрацьпаказана, пра што сьведчыць «Хмяльны бранль» — прывітаньне з ранейшай творчасьці, калі гурт працаваў у стылі «піўнога фольку». Па выніку «Запалі агонь» разламваецца, як паўнавартасная праграма і падаецца трохі нясьпелай.

Зрэшты, можна толькі вітаць імкненьне адыйсьці ад стылістыкі акустычнага фольку, дзе «рокашаўцы» пачуваюцца панамі, ды зрабіць сваю музыку больш разнастайнай. У заяўленай імі стылістыцы «нэафольк-рок» яны могуць быць на першых ролях. Пры ўмове, што ў каманды атрымаецца знайсьці тую гармонію між вакалам і музычным суправаджэньнем ды пашчыраваць як сьлед над аранжароўкамі.

Галоўныя песьні з альбома — «Крылы», «Восень», «Баляда пра ліцьвіна».

Рокаш — Запалі агонь, Вігма, БМА-груп, 2011

SB, «Тузін Гітоў», для budzma.org
Источник: music.fromby.net

Метки -
Источник -
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Информация

Комментировать статьи на нашем сайте возможно только в течении 150 дней со дня публикации.
• Реклама
Размещение рекламы на сайте muzby.net
• Афиша

6 января в клубе «Граффити» состоится Trip-hop/Lounge вечеринка с участием частого гостя клуба, диджея и автора электронной музыки Diamos Roll‘а и, пожалуй, главным представителем белорусского трип-хопа, группой B_Side.

17 января состоится церемония награждения ZorkiText 2011

• Опрос
Новый вид сайта. Как?
Отлично
Хорошо
Плохо

• Личный кабинет
Фоторепортаж Прямо с места событий

Назад в Союз или новое по старому...
Сеть облетели картинки стилизации современных альбомов под винил советского времени. Мы тоже не будем отставать и представим вашему вниманию эту коллекцию (а вдруг кто её ещё так и не видел?). Смотрите и улыбайтесь, ведь смех продлевает жизнь!

Рецензии Читать не перечитать

Портал Jazz.ru издал толстый, но совершенно не академичный двухтомник – такой же, как и «музыка толстых», которую он взялся описать.

Реклама Интересные предложения
Мировые новости Самое свежее