Обзоры музыкального оборудования и инструментов
Размещение рекламы на сайте muzby.net
Музыкальные новости Афиша Обзоры концертов Фоторепортажи Рецензии Интервью

Музыкальные новости / Новая інкарнацыя «Амбасовішча» — прыём у гонар свабоды творчасьці (31 августа 2011)

Neuro Dubel на Амбасовішчы Летась амбасада Злучаных Штатаў адмовілася ад правядзеньня фэсту «Амбасовішча», які праходзіў у рэзыдэнцыі амбасадара ў Раўбічах. Вось ужо колькі гадоў будынак стаяў без гаспадара — амбсадара ЗША ў Беларусь не ўпускаюць, у рэзыдэнцыі няма каму жыць, таму й арэнду за яе плаціць бессэнсоўна. Год таму, пад час разьвітальнага «Амбасовішча», часовы павераны ў справах ЗША Майкл Скэнлан абяцяў, што амэрыканская амбасада ня спыніць падтрымкі беларускай незалежнай культуры. Сваё слова дыплямат стрымаў — 24 жніўня на тэрыторыі амбасады ў самым цэнтры Менску адбыўся прыём, прысьвечаны свабодзе творчага самавыяўленьня.

Па сутнасьці гэта было тое самае «Амбасовішча», але сьціснутае па часе і разгорнутае па форме. Тут ня толькі гралі забароненыя музыкі, але і чыталі вершы забароненыя паэты, а фатографы дэманстравалі здымкі з забароненых выставаў. Распачаў імпрэзу часовы павераны Майкл Скэнлан. «Вырашаць, што глядзець, што чытаць і што слухаць павінен сам чалавек, а ня ўлады. Кожны разумее прыгажосьць па-свойму», — сказаў дыплямат і пад адлядысмэнты прысутных ўзьняў келіх чырвонага віна за свабоду самавыяўленьня.

Уласна, пасьля гэтага і распачалася музычная частка, якая, у адрозьненьні ад «Амбасовішча», была больш камэрнай, акустычнай. Першым выступіў гурт Naka, які зьдзівіў ня толькі сваёй беларускамоўнасьцю (наведнікі ТГ маглі да яе ўжо прызвычаіцца). Новыя песьні Naka становяцца ўсё болей актуальныя што да сытуацыі ў беларускім грамадзтве. «Замест сьцяга і Пагоні мы з агоніі ў агонію», — толькі гэтыя словы чаго вартыя!.

Наступны на сцэне — паэт Уладзімер Някляеў. Ён прачытаў урыўкі з сваёй новай, яшчэ ня выдадзенай паэмы «Турма». І хоць адразу пасьля гэтага Някляеў са сцэны сыйшоў, але вершы яго ўсё працягвалі гучаць. Зьміцер Вайцюшкевіч пад акустычную гітару выканаў дзьве песьні — у тым ліку «Красуню-вясну» на словы апальнага паэта. «Прысьвячаю гэтую песьню ўсім, хто цяпер на „хіміі“ працуе, ці ў шпіталі ляжыць, ці сядзіць у турме. Усім, хто ня з намі», — сказаў Вацюшкевіч.

У перапынку між сэтамі музыкаў наведнікам прыёма запрапанавалі паглядзець мульт «Будзьма беларусамі» на вялікім экране. Але гледачоў было ня шмат — напэўна, усе пасьпелі пазнаёміцца з гэтым творам самастойна ды не па адным разе.

Пасьля паэта Андрэя Хадановіча, які ў вершаванай форме распавёў пра 10 найбольш простых спосабаў выцягнуць хлопца з ложку каханай дзяўчыны, на сцэне зьявіўся Лявон Вольскі ў суправаджэньні двух музыкаў. Выступ знанага спевака быў самым даўгім ды насычаным. Разам з Вольскім на сцэне ў амэрыканскай амбасадзе засьпявалі той жа Вайцюшкевіч ды Алег Хаменка (выканалі «Я нарадзіўся тут»), а таксама лідэр «J:морс» Уладзімер Пугач («Такога няма нідзе»). «Засьпяваў з усімі, акрамя Паўлава!» — жартавалі журналісты. Але не такім ўжо сьмешным падаваўся гэты жарт. Вольскі і Паўлаў, бадай, упершыню пасьля скандалу з адхіленьнем Лявона ад N.R.M. перасекліся на адной імпрэзе ды нават не паціснулі адзін адному рукі.

Выступ Вольскага і кампаніі завершыў музычную частку вечару, але імпрэза працягвалася яшчэ болей за гадзіну. Наведнікі прыёму з прыемнасьцю бавілі час у размовах. Балазе, разумным творчым людзям заўсёды ёсьць пра што параўмаўляць…

Тузін Гітоў

Фота: Naviny.by
Источник: music.fromby.net

Метки -
Источник -
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Информация

Комментировать статьи на нашем сайте возможно только в течении 150 дней со дня публикации.
• Реклама
Размещение рекламы на сайте muzby.net
• Читаемое
    • Афиша

    6 января в клубе «Граффити» состоится Trip-hop/Lounge вечеринка с участием частого гостя клуба, диджея и автора электронной музыки Diamos Roll‘а и, пожалуй, главным представителем белорусского трип-хопа, группой B_Side.

    17 января состоится церемония награждения ZorkiText 2011

    • Опрос
    Новый вид сайта. Как?
    Отлично
    Хорошо
    Плохо

    • Личный кабинет
    Фоторепортаж Прямо с места событий

    Назад в Союз или новое по старому...
    Сеть облетели картинки стилизации современных альбомов под винил советского времени. Мы тоже не будем отставать и представим вашему вниманию эту коллекцию (а вдруг кто её ещё так и не видел?). Смотрите и улыбайтесь, ведь смех продлевает жизнь!

    Рецензии Читать не перечитать

    Портал Jazz.ru издал толстый, но совершенно не академичный двухтомник – такой же, как и «музыка толстых», которую он взялся описать.

    Реклама Интересные предложения
    Мировые новости Самое свежее