Обзоры музыкального оборудования и инструментов
Размещение рекламы на сайте muzby.net
Музыкальные новости Афиша Обзоры концертов Фоторепортажи Рецензии Интервью

Музыкальные новости / Беларускае прадстаўніцтва на ўкраінскіх фэстах «Бандэрштат» і «Захад» (31 августа 2011)

TerraKod Гаворка ідзе, канечне, пра фэсты альтэрнатыўнай музыкі «Бандэрштат» (праходзіў 13—14 жніўня ў Луцку) і «Захад» (стартаваў на тыдзень пазней ля Львова і доўжыўся цягам 19—21 жніўня). На абодвух фэстывалях, калі верыць украінскай прэсе і самім музыкам, упэўнена й яскрава выступіў берасьцейскі TerraKod.

Калегі-журналісты, апісваючы «Бандэрштат» ці тое паспачувалі, ці тое падклалі шпільку: маўляў, ну, хоць ва Ўкраіне беларусы адчуюць, што такое свабода і сапраўдны непадцэнзурны фэст. Толькі (ведаем-ведаем) і суседзі непрыхавана ганарыліся, што ў «братню» едуць ня толькі сьпевакі, але і цэлыя дэлегацыі слухачоў і групаў падтрымкі. Як жа інакш можна патлумачыць, што Ігар Гузь, старшыня арганізацыйнага камітэту фэстывалю ў Луцку, падводзячы вынікі мерапремства, урачыста абвесьціў, што беларусаў было 30 чалавек. Па галовах палічыў дарагіх гасьцей? Але ж як не палічыць, калі тыя дасталі бел-чырвона-белыя сьцягі і дружна хорам крычалі «Жыве Беларусь!».

Цёпла выкаўся пан Гузь і пра саміх выступоўцаў. Магчыма сэрцы гаспадароў скарыў закліковы ролік гурта TerraKod, у канцы якога гучала: «А хто ня прыйдзе, той маскаль!» Так або інакш, TerraKod сваю гістарычную місію выканаў: у Луцку беларусаў ужо вельмі любяць і абяцаюць пры зацікаўленасьці другога боку ў наступным годзе зрабіць асобную беларускую частку.

Гасьцінна сустракала беларускіх музыкаў і Львоўшчына. Трэба адзначыць, што «Захад» абыйшоў «Бандэрштат» па ступені беларускай прысутнасці і запрасіў да ўдзелу ўдвая больш нашых гуртоў: акрамя TerraKod, яшчэ і «Сьцяну». Пэўна, на «Захадзе» было болей і шэрагавых гледачоў зь сінявокай, але, паколькі яны паводзілі сябе на гэтым фэсьце больш сьціпла, дык ідэнтыфікаваць, а тым больш лічыць іх, ужо ніхто не наважыўся.

Дар’я Назарава, вакалістка «TerraKod», паведаміла, што гурт вынікамі выступаў на ўкраінскіх оўпэн-эйрах сабой задаволены, але дапрацаваць праграму і павялічыць яе на некалькі песьняў усё ж трэба. Пра пляны гурта Дар’я нічога не сказала, але адназначна дала зразумець, што на верасень яны з хлопцамі намецілі нешта грандыёзнае. Што менавіта? «Не скажу. Каб збылося», — дадала Даша.

Іна Хоміч, «Тузін Гітоў»

Фота: Аляксандар Ждановіч
Источник: music.fromby.net

Метки -
Источник -
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Информация

Комментировать статьи на нашем сайте возможно только в течении 150 дней со дня публикации.
• Реклама
Размещение рекламы на сайте muzby.net
• Читаемое
    • Афиша

    6 января в клубе «Граффити» состоится Trip-hop/Lounge вечеринка с участием частого гостя клуба, диджея и автора электронной музыки Diamos Roll‘а и, пожалуй, главным представителем белорусского трип-хопа, группой B_Side.

    17 января состоится церемония награждения ZorkiText 2011

    • Опрос
    Новый вид сайта. Как?
    Отлично
    Хорошо
    Плохо

    • Личный кабинет
    Фоторепортаж Прямо с места событий

    Назад в Союз или новое по старому...
    Сеть облетели картинки стилизации современных альбомов под винил советского времени. Мы тоже не будем отставать и представим вашему вниманию эту коллекцию (а вдруг кто её ещё так и не видел?). Смотрите и улыбайтесь, ведь смех продлевает жизнь!

    Рецензии Читать не перечитать

    Портал Jazz.ru издал толстый, но совершенно не академичный двухтомник – такой же, как и «музыка толстых», которую он взялся описать.

    Реклама Интересные предложения
    Мировые новости Самое свежее