Обзоры музыкального оборудования и инструментов
Размещение рекламы на сайте muzby.net
Музыкальные новости Афиша Обзоры концертов Фоторепортажи Рецензии Интервью

Музыкальные новости / «Да!Бл…»: яны і ёсьць беларускі рок (31 августа 2011)

Да!Бл… Эпоха мод Гурт зь вёскі Нарач запісаў сярэднестатыстычны беларускі рок-альбом, якіх у апошні час у музычнай прасторы выходзіць зусім няшмат. Час вялікіх канцэртаў-салянак ды складанак беларускамоўнай альтэрнатыўнай музыкі ўжо даўно мінуў, паступова сканалі рок-фэсты рэспубліканскага размаху і выйшла так, што падобным гуртам паказацца практычна няма дзе. Між тым, «Да!Бл…» выдатна ўпісваецца ў шэраг камандаў, якія ўскаласіліся і забуялі ў тыя часы, калі быў Рух. «Да!Бл…» падхапілі сьцяг, што несьлі такія каманды, як :B:N:, Sciana, «Голая Манашка», Happy Face, «Тарпач» і г. д. Перафразуючы рэп-клясыка — яны і ёсьць рок. У альбоме «Эпоха мод» увасабляецца якраз «беларускі рок», ня як музычны кірунак, а як зьява. Гэта часам зусім немудрагелістыя беларускамоўныя тэксты-споведзі пра жыцьцё, каханьне ды змаганьне (з самім сабой ды з гэтым несправядлівым сьветам) у жорсткай музычнай падачы з ухілам у панк ці гранж (як тут). Гэта наўмысная нядбайнасьць гучаньня, нібы пісалася ўсё ў сырых сутарэньнях раённага Дома культуры (а можа яно так і ёсьць на самой справе). І ў дадатак гэта вялікая энэргетыка, якая сыходзіць ад музыкаў, нягледзячы на тое, што граюць яны на разьдзяўбаных інструмэнтах і пішуцца гукачамі-самавукамі ў танных студыях.

«Эпоха мод» альбом у меру наіўны («Сьнег»), вакаліст Віктар Мароз часам на падсьвядомым узроўні цытуе ператраўленага ўжо Цоя: «Дазволь мне быць пачкам цыгарэтаў для цябе» («Дазволь»). «Эпоха мод» альбом у меру экспрэсіўны — песьняй пра дзяўчыну-наркамана дык можна сацыяльныя ролікі аздабляць. Пры тым «Да!Бл…» можа гучаць у меру жорстка і бескампрамісна, як у бадай што ў лепшым трэку з дыску «Параноя». Але тут у меру і лагоднасьці ды летуценнасьці («Знак павуцін»). Такое адчуваньне, што далася гэта праца хлопцам без асаблівай напругі. Яны са скуры не вылузгвалі, а проста ўрэшце запісалі тое, што мелі. І гэта вылучае іх сярод шэрагу калегаў-штукароў.

Тры безумоўныя гіты альбому — «Параноя», «Мая дзяўчына — наркаман», «Знак павуцін».

Да!Бл… — Эпоха мод, інтэрнэт-рэліз, 2011

SB, «Тузін Гітоў», для budzma.org

Источник: music.fromby.net

Метки -
Источник -
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Информация

Комментировать статьи на нашем сайте возможно только в течении 150 дней со дня публикации.
• Реклама
Размещение рекламы на сайте muzby.net
• Читаемое
    • Афиша

    6 января в клубе «Граффити» состоится Trip-hop/Lounge вечеринка с участием частого гостя клуба, диджея и автора электронной музыки Diamos Roll‘а и, пожалуй, главным представителем белорусского трип-хопа, группой B_Side.

    17 января состоится церемония награждения ZorkiText 2011

    • Опрос
    Новый вид сайта. Как?
    Отлично
    Хорошо
    Плохо

    • Личный кабинет
    Фоторепортаж Прямо с места событий

    Назад в Союз или новое по старому...
    Сеть облетели картинки стилизации современных альбомов под винил советского времени. Мы тоже не будем отставать и представим вашему вниманию эту коллекцию (а вдруг кто её ещё так и не видел?). Смотрите и улыбайтесь, ведь смех продлевает жизнь!

    Рецензии Читать не перечитать

    Портал Jazz.ru издал толстый, но совершенно не академичный двухтомник – такой же, как и «музыка толстых», которую он взялся описать.

    Реклама Интересные предложения
    Мировые новости Самое свежее