Обзоры музыкального оборудования и инструментов
Размещение рекламы на сайте muzby.net
Музыкальные новости Афиша Обзоры концертов Фоторепортажи Рецензии Интервью

Музыкальные новости / Кірчуку давялося тройчы паўтараць «Варажбіта» (31 августа 2011)

Іван Кірчук На цэнтральнай Савецкай вуліцы Заслаўя ўдзень у нядзелю рэдка сустрэнеш чалавека, затое, як завернеш да Рынкавай пабачыш немалы натоўп. Пэўна што выстава інструмэнтаў этна-трыё «Троіца» ды мона-спэктакль «Варажбіт. Працяг» уразілі найперш супрацоўнікаў музэю. Яны рыхтаваліся да гэтай дзеі больш за месяц і разьлічвалі на немалы наплыў народу. Дзеля гэтага сваімі сіламі нават нарыхтавалі пачастунак для меркаваных наведнікаў выставы — на 40 асобаў. Якое ж было іх зьдзіўленьне, калі яны пабачылі ў музэі ў пяць разоў болей людзей. Але нічога — справіліся: нарабілі дадатковых канапак ды ўпрасілі Івана Кірчука паўтарыць спэктакль, бо ахвочых проста фізычна немагчыма было зьмясціць у самай вялікай залі музэю. Лідэру «Троіцы» давялося паўтараць імпрэзу тры разы. Зрэшты, рабіў ён гэта зь непадробным імпэтам.

Як толькі сьціхаюць размовы і шэпт, у залі выключаецца сьвятло, імправізаваную сцэну асьвятляюць толькі два міні-пражэктары. У цэнтры сядзіць Кірчук у белым ільняным адзеньні. Яму дапамагае асьпірантка з пэдагагічнага ўнівэрсытэту Кацярына Баброўская, апранутая ў льняную сукню, увешаная пацерамі ды амулетамі. Чатыры промні з тканіны сыходзяцца да чашы зь зернем. Кацярына пераходзіць па промнях, кожны зь якіх сымбалізуе стыхію — ваду, паветра, агонь, зямлю. Яна рухамі цела перадае характар стыхіі ды зьвяртаецца да кожнай, каб дамагчыся іх спрыяньня. Падчас гэтага Кірчук, зьмяняючы маскі на твары ды інструмэнты, сьпявае пра часы, калі людзі «не веравалі Госпаду Богу, а веравалі лютаму цмоку». «Зь сёньняшніх навінаў бачна, што стыхіі нібы помсьцяць нашай зямельцы, дык чым не нагода залагодзіць іх», — патлумачыць потым аўтар ідэю пастаноўкі «Варажбіта-2». Першую частку ён прадставіў на вялікай сцэне КЗ «Мінск» восем гадоў таму і ўрэшце вырашыў паказаць працяг мона-спэктаклю, уклаўшы ў 25 хвілін дзеі ўсё жыцьцё чалавечае.

Пасьля спэктаклю Кірчук распавёў пра экспазыцыю. Музыкі з «Троіцы» выставілі 250 інструмэнтаў, сабраных імі падчас экспэдыцыяў, канцэртаў і паездак за мяжу. Гонгі з Нэпалу, сас з Турэччыны, украінскі інструмэнт буська, аўстралійская труба, нямецкая цытра, расейскія гусьлі, а таксама рог, варган, цытра, дуда, акарына ды яшчэ безьліч выстаўленых інструмэнтаў без выключэньня гучалі на альбомах этна-трыё. Яшчэ зь дзясятак «экспанатаў» музыкі не выставілі, бо пастаянна выкарыстоўваюць іх падчас канцэртаў. Кірчук выглядаў калі не шчасьлівым, дык прынамсі ў гуморы: «Вельмі добра, што мы ўрэшце змаглі паказаць гэта ўсё багацьце, якое гадамі ляжала ў скрынях». Дырэктар музэю Мікалай Паграноўскі выглядаў ня менш радасным: «Іван Кірчук сьвята прынес у Заслаўе!» — заявіў ён і пажадаў доўгіх гадоў усім праектам музыкі. А супрацоўніца музэю Алена Рыдзеўская, якой належыць ідэя зрабіць такую дзею ў Заслаўі, выдыхнула пра канцы ды паведаміла прысутным: «Тут загучаў цэлы сусьвет і ў аснове гэтай гармоніі апынуўся беларускі сьпеў». Як можа гучаць цэлы сусьвет яшчэ кожны можа адчуць — выстава інструмэнтаў этна-трыё «Троіца» будзе працаваць да 30 верасьня.

Фотарэпартаж з адкрыцьця выставы.

Мікалай Дубавіцкі, для Budzma.org

Фота: А.Ждановіч, Budzma.org

Источник: music.fromby.net

Метки -
Источник -
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Информация

Комментировать статьи на нашем сайте возможно только в течении 150 дней со дня публикации.
• Реклама
Размещение рекламы на сайте muzby.net
• Афиша

6 января в клубе «Граффити» состоится Trip-hop/Lounge вечеринка с участием частого гостя клуба, диджея и автора электронной музыки Diamos Roll‘а и, пожалуй, главным представителем белорусского трип-хопа, группой B_Side.

17 января состоится церемония награждения ZorkiText 2011

• Опрос
Новый вид сайта. Как?
Отлично
Хорошо
Плохо

• Личный кабинет
Фоторепортаж Прямо с места событий

Назад в Союз или новое по старому...
Сеть облетели картинки стилизации современных альбомов под винил советского времени. Мы тоже не будем отставать и представим вашему вниманию эту коллекцию (а вдруг кто её ещё так и не видел?). Смотрите и улыбайтесь, ведь смех продлевает жизнь!

Рецензии Читать не перечитать

Портал Jazz.ru издал толстый, но совершенно не академичный двухтомник – такой же, как и «музыка толстых», которую он взялся описать.

Реклама Интересные предложения
Мировые новости Самое свежее