Обзоры музыкального оборудования и инструментов
Размещение рекламы на сайте muzby.net
Музыкальные новости Афиша Обзоры концертов Фоторепортажи Рецензии Интервью

Музыкальные новости / Cьціплая і хатняя электраакустыка ўсясьветнага маштабу (30 декабря 2011)

Cьціплая і хатняя электраакустыка ўсясьветнага маштабу

Удзельнікі гурта hum flying bulletproof noodle, назва якога літаральна перакладаецца, як «Лятучы куленепрабівальны дурань, які гудзіць» з нагоды выхаду свайго першага поўнафарматнага альбома «tape» распавялі «Тузіну Гітоў» чаму яны не баяцца быць незразумелымі, чаму ім цяжка наважыцца на вялікі канцэрт ды паспрабавалі патлумачыць, чаму абралі такую грувасткую і незапамінальную назву.

hum flying bulletproof noodle шчыруе на ніве электраакустыкі ўжо пяць гадоў. За гэты час прадставіў ужо два сынглы ды адзін альбом, але менавіта сваю апошнюю працу пад назвай «tape» музыкі лічаць першай паўнавартаснай.

Вакаліст і гітарыст каманды Ягор Яворскі распавядае, што падчас запісу альбома яны ўдоваль наэкспэрымэнтаваліся: акром уласна гітараў яны выкарысталі сэмплеры, драм-машыны, сынтэзатары, аркестровыя звонікі. «На нас яўна паўплывала тая музыка, якую мы слухалі падчас стварэньня гэтага дыску, — кажа Ягор. — Калі аб’яднаць наш трэк-ліст, то выйдзе, што там былі Autechre, Шастаковіч, Рахманінаў, Афэкс Твін, Саці, Пярт, Бізэ… Выйшла ламана, незвычайна. А як магло быць інакш, калі такую музыку слухаеш?»

Цягам праслухоўваньня іх дыску, не пакідае адчуваньне, што нешта падобнае недзе ты ўжо чуў. Ягор кажа, што папрокаў у падабенстве да таго ж Афэкс Твіну яны зусім не баяцца. «Не бачым нічога сорамнага ў тым, каб знаходзіцца пад уплывам цікавых для нас асоб. А што да Афэксу, то да яго нам яўна далёка».

Музыка, што стварае hum flying bulletproof noodle — на вялікага аматара. Можна быць пэўным, што большасьць яе не прыме. На гэты конт у музыкаў сваё меркаваньне: «Мы разумеем, што нас могуць не зразумець. Але ж мы ня поп-музыку робім. Празь песьні мы перадаем тое, што самі адчуваем. I калі нехта штосьці не разумее ў гэтай музыцы, то толькі ад таго, што ён успрымае сьвет iнакш. Так бывае».

Скараць сусьвет hum flying bulletproof noodle яўна не зьбіраюцца, а вось парадаваць сваіх прыхільнікаў могуць. Каманда паказваецца ўжывую, але досыць рэдка. Звычайна іх невялічкія канцэрты для абранай публікі адбываюцца ў клюбе «Графіці», а пра вялікія канцэрты хлопцы пакуль не задумваюцца. Ягор кажа, што яны занадта сьціплыя і хатнія, каб нешта падобнае плянаваць. Ён нават не гатовы сказаць, ці ёсьць у іх нейкая канчатковая мэта.

На немінуючае пытаньне пра складаную, грувасткую і незапамінальную назву ўдзельнікі каманды толькі паціскаюць плячыма: «Гэта ўнівэр так узьдзейнічае. Мы спачатку назву прыдумалі, калі яшчэ на інструмэнтах ня гралі. Шукалі такую, як у пост-рок гуртоў. Каб была доўгая і шматзначная», — таямніча ўсьміхацца Ягор і абяцае ўжо налета прадставіць новую працу, у выглядзе ЕР

 

Спампаваць альбом «tape» гурта hum flying bulletproof noodle


Метки -
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Информация

Комментировать статьи на нашем сайте возможно только в течении 150 дней со дня публикации.
• Реклама
Размещение рекламы на сайте muzby.net
• Афиша

6 января в клубе «Граффити» состоится Trip-hop/Lounge вечеринка с участием частого гостя клуба, диджея и автора электронной музыки Diamos Roll‘а и, пожалуй, главным представителем белорусского трип-хопа, группой B_Side.

17 января состоится церемония награждения ZorkiText 2011

• Опрос
Новый вид сайта. Как?
Отлично
Хорошо
Плохо

• Личный кабинет
Фоторепортаж Прямо с места событий

Назад в Союз или новое по старому...
Сеть облетели картинки стилизации современных альбомов под винил советского времени. Мы тоже не будем отставать и представим вашему вниманию эту коллекцию (а вдруг кто её ещё так и не видел?). Смотрите и улыбайтесь, ведь смех продлевает жизнь!

Рецензии Читать не перечитать

Портал Jazz.ru издал толстый, но совершенно не академичный двухтомник – такой же, как и «музыка толстых», которую он взялся описать.

Реклама Интересные предложения
Мировые новости Самое свежее