Обзоры музыкального оборудования и инструментов
Размещение рекламы на сайте muzby.net
Музыкальные новости Афиша Обзоры концертов Фоторепортажи Рецензии Интервью

Музыкальные новости / Ільля Чарапко-Самахвалаў: «Хацеў бы навучыцца мове» (30 декабря 2011)

Ільля Чарапко-Самахвалаў: «Хацеў бы навучыцца мове»
Вакаліст гурта «Петля пристрастия» прызнаўся пасьля свайго сольнага канцэрту ў інтэрвію «Тузіну Гітоў»: «Я бы хацеў навучыцца карыстацца мовай. У сваім жыцьці сустракаў вельмі малую колькасьць людзей, якія размаўляюць па-беларуску і гэта не выклікае дыскамфорту. Большасьць людзей выкарыстоўвае хрыстаматыйную лексыку, яны не карыстаюцца сапраўднаю штодзённая мовай, адразу відаць, што ім бракуе ведаў. Любая мова можа быць мацернай, сьвяточнай, памінальнай, якой заўгодна…»

 

Вялікі сольны канцэрт гурта «Петля пристрастия» адбыўся ў сталічным клюбе Re:Public 22 сьнежня. Гэта першае выступленьне музыкаў пасьля «Року па вакацыях», на якім зь лідэрам гурта здарылася непрыемная гісторыя. Ільля Чарапко тады няўдала ўпаў ды атрымаў траўму.

Пачатак быў досыць лёгкі і разагравальны, хлопцы выканалі сваю, абавязковую для кожнага саліднага гурта баляду. У іх яна завецца «Ножи» і яе вакаліст лічыць самай прыгожай у рэпэртуары гурта. У перапынках Ільля распавядаў цікавыя факты пра свае песьні, вось, напрыклад, ідэя «Карамаджонга» прыйшла да яго калі ён паліў, схаваўшыся ў прыбіральні адной зь менскіх траўматалогіяў і раптам згадаў тэлеперадачу пра мужныя плямёны. Так і нарадзіўся гэты «гимн свободному охотнику».

Недзе на сярэдзіне канцэрту музыкі вырашылі адпачыць і пакінулі на сцэне Ільлю аднаго. Той скарыстаўся магчымасьцю і выканаў песьню «Царапина», заявіўшы: «Усе думалі, што я — Ян Кёртыс, а я — Высоцкі». На канцэрце «Петля пристрастия» паказала і зусім новыя творы «Я и алкоголь», «Элегантный народ» і «Клетка».

Пасьля канцэрту Ільля прызнаўся «Тузіну Гітоў», што гурт ужо практычна назьбіраў матэрыялу на новы альбом. Той час, які музыкант правёў фактычна па-за музыкай ён ня лічыць страчаным. «Я наогул магу назваць гэты год вельмі насычаным і жывым для сябе, асабліва апошнія чатыры месяцы», — кажа Ільля і прызнаецца, што хоць песьні ў яго зьяўляюцца на ўзроўні падсьвядомасьці, падзеі, якія здараюцца наўкол безумоўна ўплываюць на яго творчасьць: «Я ж ня сьлепа-глуха-нямой, хоць недалёкі ад гэтага стану».

Пачуўшы беларускую мову, Ільля кажа: «Я бы хацеў навучыцца карыстацца мовай. У сваім жыцьці сустракаў вельмі малую колькасьць людзей, якія размаўляюць па-беларуску і гэта не выклікае дыскамфорту. Большасьць людзей выкарыстоўвае хрыстаматыйную лексыку, яны не карыстаюцца сапраўднаю штодзённая мовай, адразу відаць, што ім бракуе ведаў. Любая мова можа быць мацернай, сьвяточнай, памінальнай, якой заўгодна, але я асабіста ведаю двух людзей, якія размаўляюць па-беларуску і мне вельмі прыемна ад іх гэтую мову чуць». Пры канцы выканаўца паабяцаў, што неўзабаве яго іншы гурт «Кассиопея» засьпявае па-беларуску. «Гэта будзе сюрпрыз, кавэр адной песьні, дзе мы аб’ядналі беларускую музыку і беларускія танцы».


Метки -
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Информация

Комментировать статьи на нашем сайте возможно только в течении 150 дней со дня публикации.
• Реклама
Размещение рекламы на сайте muzby.net
• Афиша

6 января в клубе «Граффити» состоится Trip-hop/Lounge вечеринка с участием частого гостя клуба, диджея и автора электронной музыки Diamos Roll‘а и, пожалуй, главным представителем белорусского трип-хопа, группой B_Side.

17 января состоится церемония награждения ZorkiText 2011

• Опрос
Новый вид сайта. Как?
Отлично
Хорошо
Плохо

• Личный кабинет
Фоторепортаж Прямо с места событий

Назад в Союз или новое по старому...
Сеть облетели картинки стилизации современных альбомов под винил советского времени. Мы тоже не будем отставать и представим вашему вниманию эту коллекцию (а вдруг кто её ещё так и не видел?). Смотрите и улыбайтесь, ведь смех продлевает жизнь!

Рецензии Читать не перечитать

Портал Jazz.ru издал толстый, но совершенно не академичный двухтомник – такой же, как и «музыка толстых», которую он взялся описать.

Реклама Интересные предложения
Мировые новости Самое свежее