Обзоры музыкального оборудования и инструментов
Размещение рекламы на сайте muzby.net
Музыкальные новости Афиша Обзоры концертов Фоторепортажи Рецензии Интервью

Музыкальные новости / !OUT: «Ня левы і ня правы» Андрэй Хлястоў (30 декабря 2011)

!OUT: «Ня левы і ня правы» Андрэй Хлястоў
У рубрыцы !OUT Віктар Сямашка згадвае зорны шлях сьпевака Андрэя Хлястова, які ў 1992 годзе стаў ляўрэатам конкурсу на «Славянскім базары» і ў міжнародным фэстывалі песьні ў польскім Сопаце. Сам выканаўца прадстаўляе наведнікам Tuzin.FM рарытэтныя матэрыялы — відэа з таго самага выступу ў Сопаце ды тагачасны свой гіт, дзе пяецца: «Не хачу быць правым, не хачу быць левым…»

 

Цяперашні час у Беларусі многія параўноўваюць з пачаткам 90-х мінулага стагодзьдзя — настолькі ж ён пераломны. У той час разам з побытавымі цяжкасьцямі, Беларусь перажыла другі Рэнэсанс — здабыла незалежнасьць і вярнула нацыянальныя сымбалі. Наскрозь беларускамоўная эстрада спарадзіла цэлы шэраг выбітных песень і выканаўцаў. Да прыкладу, Андрэй Хлястоў (ня блытаць з братам Аляксеем!).

Надзвычай пасьпяховым для сьпевака Андрэя Хлястова стаў 1992 год. Па-першае, былы саліст ВІА «Ровесник» і «Красные звёзды» (ня блятаць з гуртом Уладзімера Селіванава!) стаў ляўрэатам фэсту «Славянскі базар» (дарэчы, мала хто памятае, што «Базару» папярэднічаў Усесаюзны фэстываль польскае песьні, які праводзіўся там жа ў віцебскім амфітэатры). Андрэй паводзіў сябе на сцэне адначасова інтэлігентна і разьняволена: цалаваў дамам ручкі, сьпяваў у сядзячым і ляжачым рэжыме.

Сам сьпявак цяпер згадвае: «Мяне тады называлі „половой певец“, бо я звычайна ці то сядзеў, ці то ляжаў на падлозе сцэны ды сьпяваў песьні. Басанож выступаў. У Міхаіла Якаўлевіча Фінберга ледзь акуляры з носу не зваліліся падчас дырыжаваньня, калі ён пабачыў усё гэта. Праз два месяцы на „Юрмале“ гляджу — Агуцін басанож пайшоў, яшчэ хтосьці…»

Першы гіт пана Андрэя «Не хачу быць правым», прэзэнтаваны на «Славянскім базары», меў відавочны вострасацыяльны тэмат. Кампазыцыя пісалася менавіта пад хуліганістага Хлястова. Праблемны тэкст склаў Аляксандар Вавілаў, а аўтарам музыкі стаў будучы ўдзельнік «Песьняроў» Алег Аверын. Тады ён яшчэ быў Алегам Казловічам, жыў у Берасьці ды адсылаў цягніком стужкі зь песьнямі ў Менск. А Хлястоў, працуючы на БТ у музычнае рэдакцыі, развучваў новыя творы акурат пасярод свайго кабінэту. Пасьля «Базару-92» гіт «Не хачу быць правым» круціўся па радыё яшчэ цягам чатырох гадоў. А фірма «Мэлёдыя» хацела выдаць твор асобнай плыткай, але «нешта не зраслося». На маю просьбу Андрэй адшукаў тую песьню ў сваіх архівах.

Андрэй Хлястоў — Не хачу быць правым

Той жа аўтарскі тандэм Вавілаў — Аверын у тым жа 1992 годзе стварыў для Андрэя Хлястова яшчэ адзін гіт, дзякуючы якому выканаўца стаў ляўрэатам конкурсу ў польскім Сопаце. «Гэта было штосьці зь нечым, таму што я ніколі не чакаў такога прыёму, — згадвае сьпявак. — На заключным галя-канцэрце ў Opera Lesna мяне чатыры разы выклікалі на біс, адзінага з тых, хто выступаў у той дзень. А на наступны дзень я прайшоў прагуляцца па Сопаце і ня мог прайсьці спакойна, бо торгалі ўсе, хоць я быў у акулярах, у каптуры ды кепцы. На мяжы польская мытня выпраўляла мяне стоячы і казыраючы. І было яшчэ вельмі прыемна, калі прыехаў праз гадоў шэсьць пасьля Сопату ў Бялу-Падляску на фэст, сеў у таксоўку, кіроўца ехаў пару хвілінаў, потым спыніў машыну, азірнуўся на мяне ды ўсклікнуў: «Анджэй?! Будзь разам з намі?!»

Дадамо, што песьня «Будзь разам з намі» ад пачатку ўключала беларускі і польскі тэкст. Хаця некаторыя цяпер памылкова яе лічаць польскім нацыянальным гітом у беларускай вэрсіі. Цяпер Андрэй Хлястоў мае намер перарабіць старыя рэчы ў новым ключы. А да нядаўняга ўзнагароджаньня Аляксея Хлястова мэдалём Францыска Скарыны ставіцца з іроніяй.

Андрэй Хлястоў выконвае польскую вэрсію «Будзь разам з намі» на фэстывалі ў Сопаце, 1992 год

 


Метки -
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Информация

Комментировать статьи на нашем сайте возможно только в течении 150 дней со дня публикации.
• Реклама
Размещение рекламы на сайте muzby.net
• Читаемое
    • Афиша

    6 января в клубе «Граффити» состоится Trip-hop/Lounge вечеринка с участием частого гостя клуба, диджея и автора электронной музыки Diamos Roll‘а и, пожалуй, главным представителем белорусского трип-хопа, группой B_Side.

    17 января состоится церемония награждения ZorkiText 2011

    • Опрос
    Новый вид сайта. Как?
    Отлично
    Хорошо
    Плохо

    • Личный кабинет
    Фоторепортаж Прямо с места событий

    Назад в Союз или новое по старому...
    Сеть облетели картинки стилизации современных альбомов под винил советского времени. Мы тоже не будем отставать и представим вашему вниманию эту коллекцию (а вдруг кто её ещё так и не видел?). Смотрите и улыбайтесь, ведь смех продлевает жизнь!

    Рецензии Читать не перечитать

    Портал Jazz.ru издал толстый, но совершенно не академичный двухтомник – такой же, как и «музыка толстых», которую он взялся описать.

    Реклама Интересные предложения
    Мировые новости Самое свежее