Обзоры музыкального оборудования и инструментов
Размещение рекламы на сайте muzby.net
Музыкальные новости Афиша Обзоры концертов Фоторепортажи Рецензии Интервью

Музыкальные новости / Алесь Таболіч: «Нас будуць паважаць тады, калі мы самі сябе навучымся любіць» (30 декабря 2011)

Алесь Таболіч: «Нас будуць паважаць тады, калі мы самі сябе навучымся любіць»

Па завяршэньні канцэртнага туру гурта Znich Алесь Таболіч распавёў у інтэрвію «Тузіну Гітоў» чаму лічыць беларусаў больш эмацыйнымі за іншых эўрапейцаў, канстатаваў, што цікавасьць да мэталу зьніжаецца, а таксама паабяцаў даць акустычны канцэрт для праекту «Тузін. Unplugged». «Попыт на мэтал-музыку заўважна зьнізіўся за апошнія пяць гадоў. Тым ня менш, патрэба ў канцэртах ёсьць, асабліва ў рэгіёнах. У некаторыя гарады гадамі ніхто не прыяжджае выступаць».

 

Znich прымеркаваў свой тур да свайго 15-годзьдзя. Гурт прадстаўляў свой новы альбом «Мроя» ў 10 гарадах Беларусі, а таксама ў сталіцах трох дзяржаваў — Кіеве, Менску ды Маскве. Лідэр каманды Алесь Таболіч кажа, што падобнага маштабнага туру ў іх яшчэ не было. Музыкант дзякуе ўсім, хто прыйшоў на канцэрты гурта Znich. «На жаль, беларуская альтэрнатыва цяпер знаходзіца ў кепскім становішчы, але мне здаецца гэта часова, — кажа Алесь. — Выправіцца ўсё, калі мы будзем паважаць сябе, тады нас будуць паважаць іншыя».

Лідэр «зьнічоў» пэўны ў тым, што беларуская музыка знаходзіцца на эўрапейскім узроўні. «Так лічу ня толькі я, але і нашы калегі-музыкі з Латвіі і Польшчы, якія езьдзілі з намі ў тур. Адзіная праблема, што ў нас няма сыстэмы шоў-бізу і мы звыкліся з тым, што на Захадзе нібы лепш. Але гэта ня так». Алесь кажа, што да канца ўсьвядоміў гэта падчас канцэртаў Znich у Францыі: «Беларуская музыка гэта найперш песьня душы, мы больш эмацыйныя за эўрапейцаў. Толькі трэба навучыцца цэніць свае каштоўнасьці і любіць сябе».

Алесь прызнаецца, што яму запомніўся кожны з канцэртаў туру. І паўсюль здаралася нешта адметнае. Напрыклад, на выступе ў Горадні Таболіча сьцягнулі са сцэны ды літаральна пракацілі на руках (на фота), прычым музыкант у гэты час яшчэ і сьпяваў. «Попыт на мэтал-музыку заўважна зьнізіўся за апошнія пяць гадоў, — канстатуе ён. — Тым ня менш, патрэба ў канцэртах ёсьць, асабліва ў рэгіёнах. У некаторыя гарады гадамі ніхто не прыяжджае выступаць».

Цяпер гурт вядзе перамовы, каб выправіцца ў тур па гарадах Украіны. У лютым Znich рыхтуецца даць першы акустычны канцэрт у сваёй гісторыі ў межах праекту «Тузін. Unplugged».

 


Метки -
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Информация

Комментировать статьи на нашем сайте возможно только в течении 150 дней со дня публикации.
• Реклама
Размещение рекламы на сайте muzby.net
• Афиша

6 января в клубе «Граффити» состоится Trip-hop/Lounge вечеринка с участием частого гостя клуба, диджея и автора электронной музыки Diamos Roll‘а и, пожалуй, главным представителем белорусского трип-хопа, группой B_Side.

17 января состоится церемония награждения ZorkiText 2011

• Опрос
Новый вид сайта. Как?
Отлично
Хорошо
Плохо

• Личный кабинет
Фоторепортаж Прямо с места событий

Назад в Союз или новое по старому...
Сеть облетели картинки стилизации современных альбомов под винил советского времени. Мы тоже не будем отставать и представим вашему вниманию эту коллекцию (а вдруг кто её ещё так и не видел?). Смотрите и улыбайтесь, ведь смех продлевает жизнь!

Рецензии Читать не перечитать

Портал Jazz.ru издал толстый, но совершенно не академичный двухтомник – такой же, как и «музыка толстых», которую он взялся описать.

Реклама Интересные предложения
Мировые новости Самое свежее