Обзоры музыкального оборудования и инструментов
Размещение рекламы на сайте muzby.net
Музыкальные новости Афиша Обзоры концертов Фоторепортажи Рецензии Интервью

Музыкальные новости / Памідораў: маё жыцьцё — D.I.Y. (30 декабря 2011)

Памідораў: маё жыцьцё — D.I.Y.

Прэзэнтацыю свайго дыску «Патас/Попс/Прапаганда» Аляксандар Памідораў вырашыў зладзіць на свой дзень народзінаў. Дзеля гэтага ў клюб «Графіці» паклікалі журналістаў, сяброў-музыкантаў і проста неабыякавых людзей. Імпрэзу было вырашана зрабіць з асаблівым пачастункам — пяльменямі ды гарэлкай.

 

Пяльменяў давялося пачакаць. Адмыслова да імпрэзы іх ляпілі сваімі рукамі сам Памідораў ды яго сябра — журналіст Ільля Маліноўскі. Засталося толькі зварыць. На гэтую справу пайшла амаль гадзіна. У гэты час Памідораў распавядаў прысутным, як працаваў над сваім альбомам. «Рабілася ўсё ў чатыры прыёмы, — казаў ён. — Песьні пісалі ў студыях Беларусі і Польшчы. За шэсьць гадоў назьбіралася на дыск 13 трэкаў ды два бонусы. І папрашу гэта лічыць ня сольным альбомам, а працай усяго гурта — Pomidor/off».

Асабліва ўвага была нададзена вокладцы, якую аздабляла дызайн-група «Адліга». Са словаў Памідорава, разглядалася 34 варыянты вокладкі і ўрэшце сышліся на тым, што ёсьць на цяперашні момант. «Нехта там угледзіць дзяржаўную сымболіку, нехта — вясёлку, а нехта анічога ня ўбачыць. На гэта і разьлік — кожны вольны інтэрпрэтаваць па-свойму», — тлумачыў Памідор падчас варкі пяльменяў.

Перад усеагульным пачастункам, выканаўца ўсё ж такі ўзяўся паразважаць на той конт, што ён засьцерагаецца рабіць сольныя канцэрты. «Вы асоба, якую добра ведаюць шмат людзей, але на вашы выступы ходзіць зусім няшмат гледачоў», — канставаў адзін з журналістаў. «Так ёсьць, — згадзіўся Памідор. — Маё жыцьцё — D.I.Y. і я ня маю агентаў і мэнэджараў, а да ўсяго мае тэксты не выклікаюць пазытыўных эмоцыяў, нават калегі часам адмаўляюцца выконваць мае песьні». Потым ён прызнаецца ў прыватнай размове, што адчувае сябе чалавекам рэалізаваным і шчаслівым ва ўсім і музыка для яго — гэта проста цікавы занятак. Ён цягне свой воз з уласнай ініцыятывы без разьліку на нейкія каўрыжкі. «Я хачу граць, выконваць свой матэрыял і запісваць яго. Але мне вось нядаўна казалі, пачуўшы песьні з дыску: як ты так спакойна ходзіш па горадзе і блатуеш пасьля гэтага? Мы сталі баяцца выказваць простыя рэчы, пра якія казалі яшчэ ў Савецкім Саюзе… Я аддаю сабе справаздачу ў тым, што закранаю тэмы, якія шмат каго раздражняюць. Жыцьцё такое сумнае, а яшчэ больш сумных песень мала каму хочацца пачуць».

Зрэшты, Памідораў ведае што трэба зрабіць, каб на яго канцэртах быў натоўп. Калі бы ён паставіў на расейскі рэп ці на шансон, то бяды бы ня ведаў. І такія творы ён мае, і нават часам гуляецца з гэтым кантэкстам. Аляксандар распавёў, што некалі забавіўся крымінальнай тэматыкай і зладзейскай аўрай 50-х гадоў мінулага стагодзьдзя ды сачыніў пару твораў у рэчышчы адэскага фольку. Дык маскоўскія прадусары ўхвалілі, але палічылі занадта жорсткай песьні з прыпевам пра «кровищу цвета одного». Далей у спробах сваіх Памідораў не пайшоў, аднак дагэтуль трымае ідэю зрабіць альбом у гэтым кірунку, грунтуючыся ўжо на мясцовым матэрыяле.

Сяргей Будкін, «Тузін Гітоў», для Budzma.org


Метки -
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Информация

Комментировать статьи на нашем сайте возможно только в течении 150 дней со дня публикации.
• Реклама
Размещение рекламы на сайте muzby.net
• Афиша

6 января в клубе «Граффити» состоится Trip-hop/Lounge вечеринка с участием частого гостя клуба, диджея и автора электронной музыки Diamos Roll‘а и, пожалуй, главным представителем белорусского трип-хопа, группой B_Side.

17 января состоится церемония награждения ZorkiText 2011

• Опрос
Новый вид сайта. Как?
Отлично
Хорошо
Плохо

• Личный кабинет
Фоторепортаж Прямо с места событий

Назад в Союз или новое по старому...
Сеть облетели картинки стилизации современных альбомов под винил советского времени. Мы тоже не будем отставать и представим вашему вниманию эту коллекцию (а вдруг кто её ещё так и не видел?). Смотрите и улыбайтесь, ведь смех продлевает жизнь!

Рецензии Читать не перечитать

Портал Jazz.ru издал толстый, но совершенно не академичный двухтомник – такой же, как и «музыка толстых», которую он взялся описать.

Реклама Интересные предложения
Мировые новости Самое свежее