Обзоры музыкального оборудования и инструментов
Размещение рекламы на сайте muzby.net
Музыкальные новости Афиша Обзоры концертов Фоторепортажи Рецензии Интервью

Музыкальные новости / Зьміцер Літвіновіч: «У CherryVata ёсьць будучыня» (30 декабря 2011)

Зьміцер Літвіновіч: «У CherryVata ёсьць будучыня»

Заснавальнік гурта CherryVata Зьміцер Літвіновіч прадставіў інтэрнэт-рэліз свайго сольнага EP «Rosecode». Дыск яго праекту Diamos Roll выдаў украінскі лэйбл Ultra Vague Recordings. У інтэрвію «Тузіну Гітоў» Зьміцер распавёў чаму вырашыў ушчыльную заняцца сольнікам і паведаміў калі вернецца на сцэну CherryVata.

 

Пасьля шыкоўнай працы «ViaVanilla» двухгадовай даўніны гурт CherryVata сыйшоў у цень. Каманда разьвіталася з вакалісткай Верай Новікавай, выступіла некалькі разоў ужывую чыста мужчынскім складам, а потым наогул прыпыніла канцэртную дзейнасьць. Заснавальнік гурта Зьміцер Літвіновіч пакуль выступае толькі сольна, як Diamos Roll.

15 сьнежня ён адыграў свой сэт разам з ды-джэем Алегам Скрыпкам на вечарыне, прысьвечанай выхаду дыску «Будзьма! Тузін. Перазагрузка-2», а 18 сьнежня адбыўся рэліз яго EP «Rosecode» на ўкраінскім лэйбле Ultra Vague Recordings. Цяпер Зьміцер прадстаўляе інтэрнэт-рэліз сваёй працы.

Diamos Roll — EP «Rosecode»

«Вельмі шаную жывую музыку, асабліва фанк і джаз, але не магу без электроннага скрыгату. Мне падабаюцца супярэчнасьці ды эклектыка і я намагаюся паказаць у музыцы радасьць праз пэўную манатоннасьць і жорсткасьць сваёй электронікі. І я ніколі не бяруся прывязаць сваю музыку да нейкага стылю ці атрымаць модны гук. Я проста выяўляю тое, што існуе тут і цяпер. Музыка — гэта праекцыя жыцьця на гук», — тлумачыць у прадмове да свайго рэлізу Diamos Roll.

У дзень выхаду «Rosecode» Зьміцер Літвіновіч даў інтэрвію «Тузіну Гітоў».

ТГ: Зьміцер, складаецца такое ўражаньне, што апошнія два гады ты засяродзіўся выключна на сольнай творчасьці і зусім забыў пра гурт.

— Сольна-ня сольна, але я заўжды пісаў шмат музыкі. Пэўныя кампазыцыі разглядаў, як CherryVata, некаторыя рабіліся ў суаўтарстве зь іншымі ўдзельнікамі гурта, некаторыя граліся ўжывую, а потым ужо ўваходзілі ў даробак гурта. У прынцыпе ўсё гэта і можна было назваць CherryVata, але я вырашыў падзяліць напрамкі і зрабіць гэты праект на 90% сумесным. Сольным жа праектам займаюся ўжо з гадоў 10, але дагэтуль афіцыйных рэлізаў не рабіў.

ТГ: Але з твайго адказу няясна, у якім стане знаходзіцца твой «жывы» праект. Якая будучыня ў CherryVata?

Гурт узяў паўзу, было нямала спрэчак. Наш франтмэн зацягнуў свой адпачынак ад музыкі на восем месяцаў, іншых прэтэндэнтаў мы ня ўзяліся шукаць. Вось гэта і ёсьць першая і асноўная прычына. Мы не разышліся, але жывыя выступы замарозілі на год, акром джэмаў ад удзельнікаў гурта ды гасьцей. А што да будучыні CherryVata, дык адназначна скажу, што яна ёсьць.



ТГ: Якія ў цябе цяпер адносіны з былой вакалісткай каманды Верай Новікавай?

Зь Верай мы сябруем, як і сябравалі. Натуральна, сяброўства наша пахіснулася ў той момант, калі мы вырашылі разысьціся. Але час мінуў і цяпер ёсьць дакладнае разуменьне жыцьцёвых каштоўнасьцей. Мінулае ня зьменіш, нават калі цяпер трымацца іншага погляду.

ТГ: На «Rosecode» два трэкі ты запісаў пры ўдзеле сьпявачкі Русі. Гэта аднаразовы экспэрымэнт?

З Русяй мы абавязкова працягнем супрацу, мы яшчэ ня ўсё скончылі ў межах майго сольніка. Таксама яна будзе жаданым госьцем на выступах, як CherryVata, так і маіх сольных.

ТГ: А з кім бы ты зь беларускіх выканаўцаў яшчэ папрацаваў?

Ня надта задумваўся пра гэта, але мне заўжды цікавыя сумесныя працы. Напэўна, хацелася бы зрабіць трэк зь «Ляпісамі».

ТГ: Ці можаш сказаць ужо, чаго ад цябе дакладна чакаць у 2012 годзе?

На месцы стаяць няма аніякага жаданьня, так што налета выйдзе альбом CherryVata, пару маіх рэлізаў. Ёсьць ідэі для зусім новых праектаў, але пра гэта распавяду крышачку пазьней.

Іван Бяспалы, «Тузін Гітоў»


Метки -
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Информация

Комментировать статьи на нашем сайте возможно только в течении 150 дней со дня публикации.
• Реклама
Размещение рекламы на сайте muzby.net
• Читаемое
    • Афиша

    6 января в клубе «Граффити» состоится Trip-hop/Lounge вечеринка с участием частого гостя клуба, диджея и автора электронной музыки Diamos Roll‘а и, пожалуй, главным представителем белорусского трип-хопа, группой B_Side.

    17 января состоится церемония награждения ZorkiText 2011

    • Опрос
    Новый вид сайта. Как?
    Отлично
    Хорошо
    Плохо

    • Личный кабинет
    Фоторепортаж Прямо с места событий

    Назад в Союз или новое по старому...
    Сеть облетели картинки стилизации современных альбомов под винил советского времени. Мы тоже не будем отставать и представим вашему вниманию эту коллекцию (а вдруг кто её ещё так и не видел?). Смотрите и улыбайтесь, ведь смех продлевает жизнь!

    Рецензии Читать не перечитать

    Портал Jazz.ru издал толстый, но совершенно не академичный двухтомник – такой же, как и «музыка толстых», которую он взялся описать.

    Реклама Интересные предложения
    Мировые новости Самое свежее