Обзоры музыкального оборудования и инструментов
Размещение рекламы на сайте muzby.net
Музыкальные новости Афиша Обзоры концертов Фоторепортажи Рецензии Интервью

Музыкальные новости / Сяргей Міхалок: «Дзе мая мама, дзе мая Зеля…» (30 декабря 2011)

Сяргей Міхалок: «Дзе мая мама, дзе мая Зеля…»
Лідэр гурта «Ляпіс Трубяцкой» напісаў новую беларускамоўную песьню пад назвай «Цмок ды Арол», дзе апісвае свае адчуваньні ў час вымушанага выгнаньня з Радзімы. Яе рэпэтыцыйная вэрсія ўвайшла ў сёмую частку дакумэнтальнага сэрыялу «Грай. Летапіс анарха-турызму», які музыкі здымаюць для сваіх прыхільнікаў. Па іх жа просьбах, працоўны варыянт гэтай песьні быў выкладзены на Youtube асобна, а прэс-служба каманды распаўсюдзіла тэкст песьні, узгоднены зь Сяргеем Міхалком, каб пазьбегнуць недакладнасьцяў.

 

Новая песьня «Ляпісаў» запісаная на адной з рэпэтыцыяў і выкладзеная ў сеціва выклікала вялікую цікавасьць. За некалькі дзён колькасьць праглядаў на Youtube перавысіла 17 000. У творы «Цмок ды Арол» Сяргей Міхалок апісвае свае адчуваньні ў час вымушанага выгнаньня з Радзімы. На параду юрыстаў, музыка ня можа прыехаць у Беларусь, пакуль вядзецца пракурорская праверка яго выказваньняў адносна сытуацыі ў краіне. У выпадку, калі на лідэра «Ляпісаў» завядуць крымінальную справу, яму можа пагражаць да трох гадоў турмы.

Рэпэтыцыйная вэрсія «Цмок ды Арол» увайшла ў сёмую частку дакумэнтальнага сэрыялу «Грай. Летапіс анарха-турызму», які музыкі здымаюць для сваіх прыхільнікаў. Па іх жа просьбах, працоўны варыянт гэтай песьні быў выкладзены на Youtube асобна, а прэс-служба каманды распаўсюдзіла тэкст песьні, узгоднены зь Сяргеем Міхалком, каб пазьбегнуць недакладнасьцяў.

Новы год «Ляпісы» адзначаць у Маскве, але па-беларуску. Агенцтва «Дэльфін-груп» ладзіць адмысловы аўтобусны тур на навагодні канцэрт у клюбе P!PL. Тур з выездам 30 сьнежня і вяртаньнем у Менск 2 студзеня каштуе ўсяго 65 даляраў. Замовіць месцы можна праз тэлефоны +375-29-708-95-18, +375-33-351-65-25, +375-44-717-86-14.



Ляпіс Трубяцкой «Цмок ды Арол»

Зноў сьвяткаваў Івана Купала
Каля беларускага вакзалу.
Вялікая Грузінская, Бутырскі вал —
Папараці-кветку ўначы шукаў

Дзе мая мама, дзе мая Зеля?
Быў Мазэль, а стаў Ямелем.
Блукаю па сьвеце, як сабака блахасты,
А ў Менску чакае хворы тата.

Белыя воблакi, чорны анёл!
Старыя ворагi — Цмок ды Арол!
Белыя воблакi, чорны анёл!
Старыя ворагi — Цмок ды Арол!

Разлаваў хам шклоўскага пана,
Нарадзіўся беларусам — стаў цыганам.
Каціся па сьвеце на бусьліку-ровары,
Вясёлая батлейка, кажы містэрыю.

Дзе мой Паўлiк? Дзе мая Вольга?
Гуляй, музыка, вандроўную польку!
Стаптаў боцiкi, знасiў адзёжу,
Вяртайся на Радзiму, злодзей Сярожа!


Тузін Гітоў

 


Метки -
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Информация

Комментировать статьи на нашем сайте возможно только в течении 150 дней со дня публикации.
• Реклама
Размещение рекламы на сайте muzby.net
• Читаемое
    • Афиша

    6 января в клубе «Граффити» состоится Trip-hop/Lounge вечеринка с участием частого гостя клуба, диджея и автора электронной музыки Diamos Roll‘а и, пожалуй, главным представителем белорусского трип-хопа, группой B_Side.

    17 января состоится церемония награждения ZorkiText 2011

    • Опрос
    Новый вид сайта. Как?
    Отлично
    Хорошо
    Плохо

    • Личный кабинет
    Фоторепортаж Прямо с места событий

    Назад в Союз или новое по старому...
    Сеть облетели картинки стилизации современных альбомов под винил советского времени. Мы тоже не будем отставать и представим вашему вниманию эту коллекцию (а вдруг кто её ещё так и не видел?). Смотрите и улыбайтесь, ведь смех продлевает жизнь!

    Рецензии Читать не перечитать

    Портал Jazz.ru издал толстый, но совершенно не академичный двухтомник – такой же, как и «музыка толстых», которую он взялся описать.

    Реклама Интересные предложения
    Мировые новости Самое свежее