Обзоры музыкального оборудования и инструментов
Размещение рекламы на сайте muzby.net
Музыкальные новости Афиша Обзоры концертов Фоторепортажи Рецензии Интервью

Музыкальные новости / Guda: нечаканая, прыгожая і стыльная (прэм’ера відэа) (30 декабря 2011)

Guda: нечаканая, прыгожая і стыльная (прэм’ера відэа)
Фольк-гурт Guda прадстаўляе на «Тузіне Гітоў» свой новы кліп на песьню «За горэю крэмянэю», запісаны пры ўдзеле музыкаў з гурта Apple Tea. У відэа аўтарства Паліны Пастушэнкі паказаны архаічны вобраз русалкі, што лічылася ахоўным духам нівы. Яе ролю выканала адна з удзельніц гурта Вольга Тарасевіч. «Русалкі існуюць і цяпер, яны і ва ўсіх сучасных жніўных сьвятах удзельнічаюць, і зьнікаюць пасьля так жа як і раней — каб адрадзіцца на лета. Яны неўміручыя!»

 

У сваёй працы Guda вырашыла ўвасобіць міталягічнае ўяўленьне пра русалак, чыста беларускае. Удзельніца гурта Вікторыя Міхно кажа: «Звычайны чалавек, узброены казкай Андэрсана ды замежнымі мульцікамі мяркуе, што русалкі жывуць у моры і перажываюць драматычнае каханьне. Але ў нас, у Беларусі, пра іх распавядалі трошкі інакш. Гэта маладыя прыгожыя дзяўчаты, цалкам аголеныя ці апранутыя ў белае адзеньне, якія зьяўляліся ў часе красаваньня, наліваньня збажыны, а зьнікалі ўвосень ці зімою. Русалкі лічыліся ня толькі ахоўніцамі жыта, якімі палохалі дзяцей, каб яны не хадзілі таптаць жыта, але і ўвасабленьнем самога поля, яго жыцьцёвай сілы. Таму, калі зжыналі жытняе поле, паміраў і яго дух. Паміраў, каб на новае лета нарадзіцца ізноў».

Каб перадаць гэтае даўняе ўяўленьне, Guda і задумала зрабіць відэакліп, прыгожы і стыльны. Усе ролі ў ім выканалі ўдзельніцы гурта, якія імкнуліся максімальна поўна перададць дух жніва i вобраз русалкі. «Цікава, што адразу ж пасьля заканчэньня здымак на натуры ў полі зьявіўся камбайн, такая сучасная жняя. Так жніво, якое мы распачалі, было лагічна завершана», — кажа Вольга Тарасевіч, якая выканала ў кліпе галоўную ролю. Яна таямніча пасьміхаецца і дадае: «Дакладна магу сказаць, што русалкі існуюць і цяпер, яны і ва ўсіх сучасных жніўных сьвятах удзельнічаюць, у „Дажынках“ таксама, і зьнікаюць пасьля так жа як і раней — каб адрадзіцца на лета. Яны неўміручыя!»

Аўтарам сцэнару ды рэжысэрам відэа выступіла Паліна Пастушэнка. Аранжыроўку традыцыйнай песьні «За горэю крэмянэю» зрабіў Сяргей Воўк. Апэратарам быў Зьміцер Важнік.

Інструмэнтальныя партыі выканалі Ігар Сацэвіч (бас-гітара), Аляксандар Сапега (бубны), Сяргей Воўк (клявішныя, праграмаваньне, бэк-вакал), Аляксандар Акульчык (гітара).

Прадстаўлены кліп — гэта частка «Русальнага праекту», які Guda распачала «Русальнай фотасэсіяй».

 


Метки -
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Информация

Комментировать статьи на нашем сайте возможно только в течении 150 дней со дня публикации.
• Реклама
Размещение рекламы на сайте muzby.net
• Афиша

6 января в клубе «Граффити» состоится Trip-hop/Lounge вечеринка с участием частого гостя клуба, диджея и автора электронной музыки Diamos Roll‘а и, пожалуй, главным представителем белорусского трип-хопа, группой B_Side.

17 января состоится церемония награждения ZorkiText 2011

• Опрос
Новый вид сайта. Как?
Отлично
Хорошо
Плохо

• Личный кабинет
Фоторепортаж Прямо с места событий

Назад в Союз или новое по старому...
Сеть облетели картинки стилизации современных альбомов под винил советского времени. Мы тоже не будем отставать и представим вашему вниманию эту коллекцию (а вдруг кто её ещё так и не видел?). Смотрите и улыбайтесь, ведь смех продлевает жизнь!

Рецензии Читать не перечитать

Портал Jazz.ru издал толстый, но совершенно не академичный двухтомник – такой же, как и «музыка толстых», которую он взялся описать.

Реклама Интересные предложения
Мировые новости Самое свежее