Обзоры музыкального оборудования и инструментов
Размещение рекламы на сайте muzby.net
Музыкальные новости Афиша Обзоры концертов Фоторепортажи Рецензии Интервью

Музыкальные новости / Як «Гаротніца» правінцыю зьдзівіла (30 декабря 2011)

Як «Гаротніца» правінцыю зьдзівіла

Вядомы гомельскі блюзмэн Аляксандар Цыганок на просьбу «Тузіна Гітоў» наведаў рэгі-канцэрт з сэрыі «Нашы ў горадзе». Асабліва дасьведчанага музыканта ўразіў выступ гурта «Гаротніца»: «Пэрформанс менскай каманды быў ілюстрацыяй гратэскнага ўтрыраванага распуснага франк-шансону з рокавымі афра-карыбскімі і нават балканскімі элемэнтамі. Нязвыкла было ўсё: домра заміж укулеле, „прымочаная“ рокавая гітара з абсалютна нярокавым клярнэтам. Своеасаблівы, знаёмы з часоў KRIWI вакал ды спалучэньне кафэшантанай плястыкі з духавым чадам а-ля Брэгавіч».

 

Правінцыя заўжды жыве чаканьнем… Пакутлівым чаканьнем нечага Новага, Сьвежага, Яскравага, што здольнае імгненна напоўніць жыцьцё сьвятлом, надаць яму смак ды пабудзіць ад вечнага сна. Для гэтага трэба зрабіць нямала. Але я — пра малое. Музыка — як той промень сьвятла ў тумане, гэта тая рэч, што змушае сэрцэйка тваё такхаць усхвалявана. Добра, калі ёсьць дзівакі, што ўзяліся несьці музыку людзям.

17 сьнежня мне давялося трапіць на другую сэрыю канцэртаў, у якіх дамінуе музыка рэгі. Усё, як і месяц таму, адбывалася ў ДК «Віпра». Падазраю, што адміністрацыя залі настолькі прасякнулася хвалямі пазытыву, што неўзабаве сама зробяць сабе дрэд ды будзе гукаць Джа. Надвор’е было абсалютна кепскім, у сувязі з тым і народу, што жадаў бы адцягнуцца пад слабую долю было менш, чым месяц таму. Гукарэжысэр Ніколя змрочна выказаў засьцярогу наконт магчымай адмены канцэрту. Але да шчасьця ні стуль ні ссюль пацягнуліся людзі з мокрымі, але шчасьлівымі тварамі. Самі музыкі павесялелі ды праз 15 хвілін распачалі канцэрт.

Адкрылі яго зусім ужо чароўныя драмэры, якія лёгка і пасьпяхова маглі бы адыграць утрох паўнавартасны выступ. Піпл загайдаўся ў такт адразу ж. Пасьля такога ўпэўненага пачатку трэба было бы трымацца такой высокай планкі. Але таго ня выйшла, бо выступаючыя сьледам за джамба-бонга-пэркусіяністамі дзяўчыны ды хлопцы з гурта «Солнечный Сахалин» па энэргетыцы трохі дысаніравалі зь сьпякотным пачаткам. Зрэшты, усё было не зусім кепска. Музыка гэтай каманды ў сваёй канцэпцыі нішто іншае, як нэааўтарская песьня (то бок «КСП»). Гучалі песьні па-расейску ды па-беларуску. Стылістычна яны набліжаліся то да ірляндзкага фольк-мадэрну, то раптам хіліліся ў бок псыхадэліі. Вакал часам нагадваў Русю з Ірэнай з Akana, а часам… Івашчанку з Васільевым зь іх «Дворником Степановым». Зрэшты, такая цераспалосіца не перашкодзіла «сахалінаўцам» стварыць атмасфэру цяпла і такой сьветлай пяшчоты. Дзіва, ва ўсім лякальным рэгі і каля-рэгі дамінуе тэндэнцыя замілаваньня райскімі міражамі, у той час, як шакалядныя браты з Антыльскіх выспаў выказваюцца найперш пра свае праблемы.

Усьлед за пяшчотнымі дзевамі з «Солнечного Сахалина» на сцэну выйшлі гомельскія хлопцы з гурта «Тёплые вещи». Яны пачалі сэт зь нейкай джаз-рокавай музычнай п’есы. Гэта падзівіла ня толькі мяне, але і музыкаў з «Гаротніцы», што стаялі побач. Аднак, потым усё стала на сваё месца. «Рэчы» ўпэўнена прайшліся па сваіх асноўных песьнях, якія суправаджаліся ўсімі прыбамбасамі, як тое танцы ў залі і сьпевы Князева разам з публікай. Усё на першы погляд было звычайна, але тым ня менш гурт выглядаў інакш: гучней і больш жорстка, а яшчэ падалося, што гітарыстам хочацца граць ня так, як раней. Гітарны «ваў-ваў» часам нагадваў фанкавыя каманды, а хітрыя акордзікі-крабы зьявіліся ў нязьлічонай колькасьці. Гэта ж паказьнік! Гітарыст Дэміян (яго называюць яшчэ Бананан) стаў выдаваць каля-клэптанаўскія гітарныя сола… Нешта карацей адбываецца з музыкай «Теплых вещей»…

На завяршэньне была група «Гаротніца». У мяне атрымалася пагутарыць зь імі напярэдадні. Размова з аўтарам канцэпцыі Андрусём Такіндангам ды старынгуючай вакалісткай Валерыяй Валадзько мне прыйшлася даспадобы. Першае, што спадабалася — вельмі цікавыя думкі адносна музычнай і псыхалягічнай канцэпцыі гурта. На маё пытаньне ці бяруцца яны апяваць тую рэгійную рамантыку з какосамі, бананамі ды пальмамі, рабяты адразу раставілі ўсе кропкі: «Наша асноўная тэма — маналёг чалавека, што знаходзіцца на сацыяльным дне», — адказала Валерыя, Андрусь дадаў: «Мы пяем песьні паўшых жанчын. Пад пазытыўны ды жыцьцясьцьвярджальны акампанімэнт мы перадаем думкі і пачуцьці…» У яго аповедзе чулася нешта няўлоўнае ад Эміля Заля. Але калі я пабачыў выступ «Гаротніцы», то адчуў яшчэ і музычнае пацьверджаньне маіх думак. Пэрформанс менскай каманды быў ілюстрацыяй гратэскнага ўтрыраванага распуснага франк-шансону з рокавымі афра-карыбскімі і нават балканскімі элемэнтамі. Нязвыкла было ўсё: домра заміж укулеле, «прымочаная» рокавая гитара з абсалютна нярокавым клярнэтам. Своеасаблівы, знаёмы з часоў KRIWI вакал ды спалучэньне кафэшантанай плястыкі з духавым чадам а-ля Брэгавіч. Плюс да ўсяго хуткамоўкі экзатычнага з выгляду Андруся! Падобную эклектычную салату я чуў некалі ў Францыі. Гэта выглядае вельмі сьвежа і незацягана. Так што «Гаротніца» падзівіла правінцыю. І прынесла нешта новае і нечаканае.

«Гаротніца» — «Фінка для дзяўчынкі» (выступ на канцэрце ў «Графіці», 17.06.2011)

 


Метки -
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Информация

Комментировать статьи на нашем сайте возможно только в течении 150 дней со дня публикации.
• Реклама
Размещение рекламы на сайте muzby.net
• Читаемое
    • Афиша

    6 января в клубе «Граффити» состоится Trip-hop/Lounge вечеринка с участием частого гостя клуба, диджея и автора электронной музыки Diamos Roll‘а и, пожалуй, главным представителем белорусского трип-хопа, группой B_Side.

    17 января состоится церемония награждения ZorkiText 2011

    • Опрос
    Новый вид сайта. Как?
    Отлично
    Хорошо
    Плохо

    • Личный кабинет
    Фоторепортаж Прямо с места событий

    Назад в Союз или новое по старому...
    Сеть облетели картинки стилизации современных альбомов под винил советского времени. Мы тоже не будем отставать и представим вашему вниманию эту коллекцию (а вдруг кто её ещё так и не видел?). Смотрите и улыбайтесь, ведь смех продлевает жизнь!

    Рецензии Читать не перечитать

    Портал Jazz.ru издал толстый, но совершенно не академичный двухтомник – такой же, как и «музыка толстых», которую он взялся описать.

    Реклама Интересные предложения
    Мировые новости Самое свежее