Обзоры музыкального оборудования и инструментов
Размещение рекламы на сайте muzby.net
Музыкальные новости Афиша Обзоры концертов Фоторепортажи Рецензии Интервью

Музыкальные новости / Прадказальніца Наста (31 декабря 2011)

Прадказальніца Наста
Новы кліп гурта Naka на песьню «Всех забрали» займеў у сеціве велізарны посьпех. Відэа, прэзэнтаванае 17 сьнежня, усяго за два дні паглядзела больш за 14 000 карыстальнікаў. Цікава, што першае выкананьне гэтай песьні адбылася 26 кастрычніка 2010 году. «Наста прадказала падзеі 19 сьнежня, Наста — наша Ванга», — сумна жартуюць у атачэньні вакалісткі каманды. Рок-князёўна распавяла «Тузіну Гітоў», што даў ёй 2011 год.

 

Ролік «Всех забрали» ўяўляе зь сябе жывы кліп, зьняты на выступе гурта Naka ў малой залі КЗ «Мінск». Наста кажа, што яе каманда падыйшла да справы здымак вельмі грунтоўна: відэа здымалася на пяць камэраў, працэсам кіраваў рэжысэр Юры Стаюнічаў. У відэа скарыстаны менавіта жывы гук, а не студыйны варыянт.

Цікава, што песьня і відэа былі запісаныя яшчэ 26 кастрычніка 2010 году, хоць афіцыйная прэзэнтацыя трэку «Всех забрали» адбылася сёлета ў лютым. «Мы адрасуем сваё пасланьне тым людзям з разумнай галавой і чыстым сумленьнем, якія змагаюцца за свае правы ў Беларусі, Расеі, Кот-д’Івуары, Тунісе, Эгіпце. Не магу лішні раз не заклікаць прадстаўнікоў улады заглянуць да сябе ў душу, каб адказаць на галоўнае пытаньне — што застанецца пасьля мяне?» — заявіла тады Наста. Неўзабаве пасьля гэтага назва яе гурта апынулася ў чорным сьпісе побач з тымі, хто таксама выказаў неабыякавасьць да таго, што адбылося ў краіне 19 сьнежня 2010 году.

Так атрымалася, што Наста ў часы ўяўнай лібэралізацыі прадказала падзеі таго зімовага вечара. У яе атачэньні нават сумна жартуюць з гэтай нагоды, называючы сьпявачку беларускай Вангай.

Падсумоўваючы для сябе вынікі 2011 году рок-князёўна на першае месца ставіць якраз тое, што гурт Naka трапіў у чорны сьпіс: «Для нас гэта сапраўдная падзея апынуцца ў адным сьпісе з Чабурашкам ды іншымі паважанымі асобамі».

За дасягненьне сьпявачка лічыць выданьне сёлета адразу двух міні-альбомаў «Cобирайтесь!» і «За минуту до взрыва». Налета гурт рыхтуецца прадставіць урэшце паўнавартасны дыск. Папярэдне рэліз плянуецца на вясну 2011 году.

«Канечне нас пазабавіў яшчэ выступ на фэстывалі „Нашествие“ і посьпех у „Тузіне Гітоў“ адразу дзьвюх нашых беларускамоўных песень, запісаных зь Янам Маўзэрам і Зьмітром Вайцюшкевічам», — дадае яна.

На зімовыя сьвяты Naka зьбіраецца прэзэнтаваць адну з новых песень на сваім афіцыйным сайце, а 4 лютага даць вялікі сольны канцэрт. Як кажа Наста адбудзецца выступ «у тым жа месцы і ў той жа час».

Іван Бяспалы, «Тузін Гітоў»

 


Метки -
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Похожие статьи:
  • Прадказальніца Наста
  • Информация

    Комментировать статьи на нашем сайте возможно только в течении 150 дней со дня публикации.
    • Реклама
    Размещение рекламы на сайте muzby.net
    • Афиша

    6 января в клубе «Граффити» состоится Trip-hop/Lounge вечеринка с участием частого гостя клуба, диджея и автора электронной музыки Diamos Roll‘а и, пожалуй, главным представителем белорусского трип-хопа, группой B_Side.

    17 января состоится церемония награждения ZorkiText 2011

    • Опрос
    Новый вид сайта. Как?
    Отлично
    Хорошо
    Плохо

    • Личный кабинет
    Фоторепортаж Прямо с места событий

    Назад в Союз или новое по старому...
    Сеть облетели картинки стилизации современных альбомов под винил советского времени. Мы тоже не будем отставать и представим вашему вниманию эту коллекцию (а вдруг кто её ещё так и не видел?). Смотрите и улыбайтесь, ведь смех продлевает жизнь!

    Рецензии Читать не перечитать

    Портал Jazz.ru издал толстый, но совершенно не академичный двухтомник – такой же, как и «музыка толстых», которую он взялся описать.

    Реклама Интересные предложения
    Мировые новости Самое свежее