Обзоры музыкального оборудования и инструментов
Размещение рекламы на сайте muzby.net
Музыкальные новости Афиша Обзоры концертов Фоторепортажи Рецензии Интервью

Музыкальные новости / Поўная перазагрузка з Алегам Скрыпкам (31 декабря 2011)

Поўная перазагрузка з Алегам Скрыпкам
15 сьнежня адбылася ўрачыстая прэзэнтацыя дыску «Будзьма! Тузін. Перазагрузка-2» з удзелам яго арганізатараў і Алега Скрыпкі. Спэцыяльным падарункам для гасьцей стала этна-дыскатэка з удзелам лідэра гурта «Воплі Відоплясова», які выступіў з адмысловым ды-джэйскім сэтам.

 

«Перазагрузка-2» — працяг пасьпяховага праекту, што быў прадстаўлены шырокай публіцы ў 2009 годзе. Два гады таму вядомыя небеларускамоўныя выканаўцы зь Беларусі перасьпявалі свае гіты на роднай мове. Да ўдзелу ў другой частцы былі запрошаныя замежныя выканаўцы розных стыляў, кожны зь якіх сам вырашыў, які са сваіх гітоў пераасэнсуе на беларускай мове.

Каардынатар культурніцкай кампаніі «Будзьма беларусамі!» Алена Макоўская адзначае: «Мэта нашага сёлетняга праекту — павышэньне прэстыжу беларускай мовы. У Беларусь модныя тэндэнцыі прыходзяць найчасьцей звонку, таму мы зьвярнуліся да зорак Заходняй і Ўсходняй Эўропы, каб яны прасьпявалі свае гіты па-беларуску. „Перазагрузка-2“ сталася яшчэ і творчым экспэрымэнтам, калі творцы зь іншых краінаў адкрывалі нашу мову для сябе, а разам з тым і для сваіх слухачоў. Нам прыемна чуць на хвалях ФМ-станцыяў Беларусі творы зь першай „Перазагрузкі“, мы ўпэўненыя, што „Перазагрузка-2“ будзе мець посьпех і па-за межамі краіны».

Удзельнікамі складанкі «Будзьма! Тузін. Перазагрузка-2» сталі «Воплі Відаплясова», Oleg Jagger, «Мумий Тролль», Dreamgale, 5diez, Макс Лорэнс, Марыя Тарасевіч, Аляксандар Рыбак, «Смысловые галлюцинации», Leon Gurvitch Project, Zdob si Zdub і Алёна Сьвірыдава. Значны ўнёсак у праект зрабіў і кожны зь ня менш зорнага складу перакладчыкаў. Алесь Камоцкі, Сяргей Балахонаў, Глеб Лабадзенка, Уладзь Лянкевіч і Андрэй Хадановіч сталі надзейнымі праваднікамі музыкаў у сьвет беларускай мовы.

Сяргей Будкін, аўтар ідэі праекту, рэдактар парталу Tuzin.fm кажа, што праект паказаў, наколькі багатая наша мова: «Прычым паказана тое праз цэлае суквецьце жанраў — тут ёсьць якасны поп ды чульлівы эрэнбі, чароўны джаз і жорсткая альтэрнатыва… „Перазагрузка“ — гэта яшчэ і спроба ўвесьці ў беларускі кантэкст тых, хто там проста абавязаны прысутнічаць. Ну і, натуральна, „Перазагрузка“ — гэта глябальная акцыя ў падтрымку нашай культуры. Ад рэалізацыі такіх праектаў робіцца трошкі цяплей на душы».

Прэм’еры песьняў удзельнікаў праекту «Будзьма! Тузін. Перазагрузка-2» прайшлі ўвосень на сайтах «Тузін Гітоў» і «Будзьма беларусамі!». Ад пачатку праект меў шырокі грамадзкі і мэдыйны рэзананс. Яшчэ да афіцыйнага выданьня песьні праекту спампавалі і праслухалі больш за 50 тысячаў чалавек зь Беларусі і па-за яе межамі.

Урачыстая прэзэнтацыя дыску «Будзьма! Тузін. Перазагрузка-2» адбылася 15 сьнежня ў Loft-cafе. На прэс-канфэрэнцыі прадстаўнікі парталу Tuzin.FM, кампаніі «Будзьма беларусамі!» ды Алег Скрыпка расказалі пра стварэньне другой складанкі, блізкасьць беларускай і ўкраінскай культур ды распавялі пра далейшыя ідэі. А потым, натуральна, «у клюбе булі танці».

Алена Макоўская паведаміла, што кампанія не зьбіраецца спыняцца на гэтым рэлізе, але фармат «Перазагрузкі-3» будзе таямніцай да апошняга моманту. «Нам хацелася бы выпусьціць большы наклад гэтага праекту. Бо нават 1000 дыскаў у межах Беларусі — гэта кропля ў акіяне. Цяпер будзем весьці працу па прасоўваньні песьняў у эфіры FM-станцыяў, а таксама працаваць на рэгіёны. Інтэрнэтам у нас карыстаецца ўсяго 30% насельніцтва, а данесьці творы ўдзельнікаў хочацца да ўсёй краіны. Магчыма, гэта будзе сэрыя рэгіянальных прэзэнтацыяў, трэба толькі вызначыцца з фарматам».

Сяргей Будкін расказаў пра ідэю праекту і пра шлях ад першай «Перазагрузкі» да другой, які заняў два гады. Алесь Кот-Зайцаў, адзін з прадусараў праекту, расказаў пра нялёгкія будні музычнага прадусара ў наш час, але адзначыў, што нягледзячы на пэўную стомленасьць, гатовы заняцца працягам праекту ўжо цяпер. Уладзь Лянкевіч, адзін зь перакладчыкаў тэкстаў, расказаў пра прыемнасьць сваёй працы ў межах праекту і вялікую задаволенасьць вынікам.

Алег Скрыпка расказаў, што вельмі любіць «стыльныя і натхняльныя музычныя праекты зь вялікай сацыяльнай значнасьцю». Шчыра прызнаўся ў любові да беларускай мовы, якую разам з украінскай лічыць самай мілагучнай у сьвеце: «„Лямур-тужур“ можна і па-француску, а вось сьпяваць лепш за ўсе па-ўкраінску ды па-беларуску». Ацэньваючы агульную культурніцкую сытуацыю, лідэр «Воплей Відоплясова» адзначыў, што абедзьве краіны знаходзяцца ва ўмовах чужой культурніцкай прасторы. «Мы, украінскамоўныя жыхары Кіева, жывем фактычна як дыяспара, таму трымаемся адно за аднаго, гуртуемся, каб ня страціць сваю культуру».

Тэма дачыненьняў беларускай і ўкраінскай нацыяў стала лягічным фіналам прэс-канфэрэнцыі. «Беларусы — вельмі руплівая і працаздольная нацыя. А вось украінцы маюць харызму, якая зьбераглася разам з казацкім, атаманскім духам, і калі абодвум народам аб’яднацца ў творчым пляне, то магло бы атрымацца ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва», — сказаў музыка. Алег Скрыпка акрэсьліў магчымасьці стварэньня праекту, аналягічнага «Перазагрузцы», і ва Ўкраіне і прапанаваў распачаць вялікую беларуска-ўкраінскую культурніцкую кампанію.

Фотарэпартаж з прэзэнтацыі дыску «Будзьма! Тузін. Перазагрузка-2»

Алесь Плотка, прэс-сакратар кампаніі «Будзьма беларусамі»


Метки -
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Информация

Комментировать статьи на нашем сайте возможно только в течении 150 дней со дня публикации.
• Реклама
Размещение рекламы на сайте muzby.net
• Читаемое
    • Афиша

    6 января в клубе «Граффити» состоится Trip-hop/Lounge вечеринка с участием частого гостя клуба, диджея и автора электронной музыки Diamos Roll‘а и, пожалуй, главным представителем белорусского трип-хопа, группой B_Side.

    17 января состоится церемония награждения ZorkiText 2011

    • Опрос
    Новый вид сайта. Как?
    Отлично
    Хорошо
    Плохо

    • Личный кабинет
    Фоторепортаж Прямо с места событий

    Назад в Союз или новое по старому...
    Сеть облетели картинки стилизации современных альбомов под винил советского времени. Мы тоже не будем отставать и представим вашему вниманию эту коллекцию (а вдруг кто её ещё так и не видел?). Смотрите и улыбайтесь, ведь смех продлевает жизнь!

    Рецензии Читать не перечитать

    Портал Jazz.ru издал толстый, но совершенно не академичный двухтомник – такой же, как и «музыка толстых», которую он взялся описать.

    Реклама Интересные предложения
    Мировые новости Самое свежее