Обзоры музыкального оборудования и инструментов
Размещение рекламы на сайте muzby.net
Музыкальные новости Афиша Обзоры концертов Фоторепортажи Рецензии Интервью

Музыкальные новости / «Мутнаевока»: «Час выдаваць сынглы» (31 декабря 2011)

«Мутнаевока»: «Час выдаваць сынглы»
Лідэр каманды «Мутнаевока» Яўген Змушка заявіў у інтэрвію «Тузіну Гітоў», што ня бачыць сэнсу ў тым, каб выдаваць паўнафарматны альбом: «Я пэўны ў гэтым, паглядзеўшы на тое, зь якім імпэтам народ набывае дыскі і колькі ў нас буйных лэйблаў». Адзін зь вядучых панк-рок гуртоў краіны рыхтуе трэці ў сваёй дыскаграфіі сынгл. Як абяцае Яўген, сваім зьместам і зьнешнім выглядам новая праца зацікавіць усіх тых, да каго яна трапіць у рукі.

 

Лідэр гурта «Мутнаевока» перакананы, што цяпер — ня лепшы час, каб выдаваць паўнафарматны альбом, таму гурт робіць стаўку на выданьне міні-альбомаў. Новы сынгл будзе ўжо трэцім за 6-гадовую гісторыю гурта. «Зразумейце, што можна выдаць і адну кампазыцыю, якая можа разварушыць і засьведчыць у якім напрамку рухаецца гурт, — мяркуе Яўген Змушка. — Паглядзеўшы на тое, зь якім імпэтам народ набывае дыскі і колькі ў нас буйных лэйблаў, я пэўны, што выданьне альбома ня мае сэнсу».

У свой новы сынгл «Мутнаевока» ўключыць чатыры абсалютна новыя кампазыцыі і відэакліп на песьню «Саўндтрэк». Запіс распачнецца на самым пачатку 2012 году і дыск будзе выдадзены абмежаваным накладам. Як абяцае Яўген, сваім зьместам і зьнешнім выглядам гэтая праца зацікавіць усіх тых, да каго яна трапіць у рукі. «Мы імкнемся перадаць атмасфэру шаленства, як гэтага патрабуе месца і час. З панк-рокам у нашай краіне мы цяпер у такіх адносінах, што яшчэ невядома, хто каму больш патрэбен — ён нам, ці мы яму», — усьміхаецца музыка.

Цяпер гурт азадачаны вырашэньнем праблемы з бубначом. Каманду зьбіраецца пакінуць Павал Воўкаў, таму «Мутнаевока» ў тэрміновым парадку шукае зацікаўленага надзейнага музыку, які бы заняў вакантнае месца. Свае прапановы, можна зь відэапрыкладамі, трэба дасылаць на mutnaevoka@mail.ru

Тузін Гітоў


Метки -
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Информация

Комментировать статьи на нашем сайте возможно только в течении 150 дней со дня публикации.
• Реклама
Размещение рекламы на сайте muzby.net
• Читаемое
    • Афиша

    6 января в клубе «Граффити» состоится Trip-hop/Lounge вечеринка с участием частого гостя клуба, диджея и автора электронной музыки Diamos Roll‘а и, пожалуй, главным представителем белорусского трип-хопа, группой B_Side.

    17 января состоится церемония награждения ZorkiText 2011

    • Опрос
    Новый вид сайта. Как?
    Отлично
    Хорошо
    Плохо

    • Личный кабинет
    Фоторепортаж Прямо с места событий

    Назад в Союз или новое по старому...
    Сеть облетели картинки стилизации современных альбомов под винил советского времени. Мы тоже не будем отставать и представим вашему вниманию эту коллекцию (а вдруг кто её ещё так и не видел?). Смотрите и улыбайтесь, ведь смех продлевает жизнь!

    Рецензии Читать не перечитать

    Портал Jazz.ru издал толстый, но совершенно не академичный двухтомник – такой же, как и «музыка толстых», которую он взялся описать.

    Реклама Интересные предложения
    Мировые новости Самое свежее