Обзоры музыкального оборудования и инструментов
Размещение рекламы на сайте muzby.net
Музыкальные новости Афиша Обзоры концертов Фоторепортажи Рецензии Интервью

Музыкальные новости / PLUM BUM прыляцелі (31 декабря 2011)

PLUM BUM прыляцелі
Героі берасьцейскага рок-н-ролу гурт PLUM BUM аднаўляе канцэртную дзейнасьць у сувязі з выхадам новага альбома «Всемирный день перелётных птиц». Лідэр каманды Вова Плюмбум анансуе гэтую працу, як першую сур’ёзную ў дыскаграфіі. Пасьля канцэрту ў Берасьці гурт мае намер паехаць з прэзэнтацыяй альбома па Беларусі.

 

Выхад новай кружэлкі PLUM BUM супаў з 10-годзьдзем дзейнасьці гурта. Лідэр каманды Вова Плюмбум называе гэты дыск этапным: «Гэта першая наша сур’ёзная праца. Мы вельмі доўга яе пісалі, валаводзіліся з кожным трэкам і ў выніку ў альбо ўвайшло лепшае, што мы напрацавалі, прынамсі за апошнія тры гады». Дыск мае назву «Всемирный день перелётных птиц» і музыкі ўжо абяцалі сваім прыхільнікам, што праграма атрымаецца вельмі разнаплянавай. «У нас быў гадавы пэрыяд, калі мы гралі вельмі жорстка, і ў нейкі момант я зразумеў, што мне ня хочацца больш гэтага, і мы вярнуліся зноў да акустыкі. Таму „Всемирный день…“ будзе розным у пляне гучаньня. Я нават пакуль ня ведаю, як ён цалкам будзе слухацца», — заўважыў Вова Плюмбум напярэдадні выхаду дыску.

Менавіта працай над новым альбомам, гурт тлумачыць адсутнасьць жывых выступаў цягам году. Затое цяпер яны аднаўляюць канцэртную дзейнасьць. Яны прадставяць новы альбом на сваім канцэрце ў берасьцейскім Сity Club 24 сьнежня, а налета плянуюць тур па Беларусі з прэзэнтацыяй дыску «Всемирный день перелётных птиц».

Вова абяцае, што канцэрт PLUM BUM будзе незабыўным. Плянуецца, што гурту будуць дапамагаць музыкі зь іншых камандаў, што былі задзейнічаны ў працы над дыскам.

Відэазапрашэньне на канцэрт PLUM BUM

Іна Хоміч, «Тузін Гітоў»


Метки -
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Похожие статьи:
  • PLUM BUM прыляцелі
  • Информация

    Комментировать статьи на нашем сайте возможно только в течении 150 дней со дня публикации.
    • Реклама
    Размещение рекламы на сайте muzby.net
    • Афиша

    6 января в клубе «Граффити» состоится Trip-hop/Lounge вечеринка с участием частого гостя клуба, диджея и автора электронной музыки Diamos Roll‘а и, пожалуй, главным представителем белорусского трип-хопа, группой B_Side.

    17 января состоится церемония награждения ZorkiText 2011

    • Опрос
    Новый вид сайта. Как?
    Отлично
    Хорошо
    Плохо

    • Личный кабинет
    Фоторепортаж Прямо с места событий

    Назад в Союз или новое по старому...
    Сеть облетели картинки стилизации современных альбомов под винил советского времени. Мы тоже не будем отставать и представим вашему вниманию эту коллекцию (а вдруг кто её ещё так и не видел?). Смотрите и улыбайтесь, ведь смех продлевает жизнь!

    Рецензии Читать не перечитать

    Портал Jazz.ru издал толстый, но совершенно не академичный двухтомник – такой же, как и «музыка толстых», которую он взялся описать.

    Реклама Интересные предложения
    Мировые новости Самое свежее