Обзоры музыкального оборудования и инструментов
Размещение рекламы на сайте muzby.net
Музыкальные новости Афиша Обзоры концертов Фоторепортажи Рецензии Интервью

Музыкальные новости / «КальЯн»: будучыня — туман (31 декабря 2011)

«КальЯн»: будучыня — туман

Пасьля сьвяткаваньня свайго 15-годзьдзя гурт «КальЯн» бярэ паўзу. Як паведаміў «Тузіну Гітоў» лідэр адной з найстарэйшых панк-рок-камандаў Беларусі Алесь Дзянісаў: «Ад нас сыходзіць гітарыст, а да ўсяго я стаміўся ад цяжкай музыкі». Музыка вырашыў ушчыльную заняцца акустычным праектам і прадставіў песьню, дзе выказвае сваё стаўленьне да прысуду асуджаных на сьмерць Дзьмітрыя Канавалава і Ўладзіслава Кавалёва.

 

Днём нараджэньня гурта «КальЯн» лічыцца 10 сьнежня. У гэты дзень у 1996 годзе музыкі далі свой першы канцэрт — у фармаце «кватэрніку». Вядомасьць да гурта прыйшла амаль што імгненна. У 1997 годзе яны выдалі альбом «У краіне цудаў», куды ўвайшлі іх галоўныя гіты — «Радыёактыўны сьнег» і «Дайце дзецям кулямёт». У наступным годзе гурт перамог на «Басовішчы-98», выдаў яшчэ чатыры альбомы ды ўзяў перапынак. З 2004 да 2009 году гарадзенская каманда не выступала і не запісвалася. Але музыкі ізноў сабраліся разам, каб прадставіць вельмі моцны альбом «Антыпазытыў».

10 сьнежня 2011 году гурт адзначыў сваё 15-годзьдзе, сыграўшы невялічкі сэт у гарадзенскім ДК імя Грэка на сэйшне прысьвечанаму ўласна гэтай падзеі. Аўтарытэтны гарадзенскі блог назваў гэты канцэрт грандыёзным.

Як высьветлілася, пасьля гэтага выступу «КальЯн» ізноў бярэ паўзу. Алесь Дзянісаў ня хоча казаць пра распад каманды. «Анічога не магу сказаць пра будучыню гурта, — кажа лідэр каманды. — Ад нас сыходзіць адзін з старажылаў гурта — Кот, які быў у нас басістам, а потым гітарыстам. А Косьця шмат рабіў для „КальЯну“, у тым ліку працаваў над аранжыроўкамі песень. Плюс да ўсяго я сам крыху стаміўся ад цяжкай музыкі. Здаецца, што вакол яе стала зашмат».

Сам Алесь мяркуе заняцца ўшчыльную сваім акустычным праектам «Людзі на балоце», куды таксама ўвайшоў акардыяніст «КальЯну» Мікола Палякоў. Налета новы праект гарадзенскіх музыкаў мае прадставіць дэбютны ЕР.

Пакуль жа Алесь прадставіў відэа на песьню «У той самы момант», запісаную на знак падтрымкі родных і блізкіх асуджаных на сьмяротную кару па абвінавачваньні ў тэрарызьме Дзьмітрыя Канавалава і Ўладзіслава Кавалёва. «Шчыра, я ня веру, што асудзілі тых самых людзей. Канечне, у мяне няма шанцаў паўплываць на сытуацыю, але я магу выказаць свае думкі з дапамогай гітары і словаў», — заўважае музыкант.

 


Метки -
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Информация

Комментировать статьи на нашем сайте возможно только в течении 150 дней со дня публикации.
• Реклама
Размещение рекламы на сайте muzby.net
• Афиша

6 января в клубе «Граффити» состоится Trip-hop/Lounge вечеринка с участием частого гостя клуба, диджея и автора электронной музыки Diamos Roll‘а и, пожалуй, главным представителем белорусского трип-хопа, группой B_Side.

17 января состоится церемония награждения ZorkiText 2011

• Опрос
Новый вид сайта. Как?
Отлично
Хорошо
Плохо

• Личный кабинет
Фоторепортаж Прямо с места событий

Назад в Союз или новое по старому...
Сеть облетели картинки стилизации современных альбомов под винил советского времени. Мы тоже не будем отставать и представим вашему вниманию эту коллекцию (а вдруг кто её ещё так и не видел?). Смотрите и улыбайтесь, ведь смех продлевает жизнь!

Рецензии Читать не перечитать

Портал Jazz.ru издал толстый, но совершенно не академичный двухтомник – такой же, как и «музыка толстых», которую он взялся описать.

Реклама Интересные предложения
Мировые новости Самое свежее